Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зварот Народнага веча да афіцэраў і шэраговых байцоў Збройных Сілаў Украіны і МУС

19 студзеня 2014 года падчас паўмільённага Народнага веча супраць дыктатуры Януковіча, якое адбываецца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, адмірал, былы галоўнакамандуючы Ваенна-марскіх сілаў, сябра Палітрады УА “Свобода” Ігар Тэнюх зачытаў зварот да афіцэраў і шэраговых байцоў Збройных Сілаў Украіны і МУС. Зварот падтрымала Народнае веча. Акрэм таго, пратэстуючыя заклікалі ўкраінскіх вайскоўцаў і шэраговы склад міліцыі ў выпадку разгортваньня ўладай сілавога сцэнару і паступленьня злачынных загадаў пра выкарыстаньне зброі супраць мірных грамадзян ня даць рэжыму выкарыстаць сябе дзеля ўсталяваньня дыктатуры ва ўкраінскай дзяржаве на ўзор Паўночнай Карэі.

Мы падаем тэкст звароту Народнага веча да афіцэраў, сяржантаў і шэрагоўцаў Міністэрства ўнутраных справаў і Ўзброеных Сілаў Украіны цалкам:

“Народнае веча зьвяртаецца да афіцэраў, сяржанцкага складу, шэраговых супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, а таксама кантрактнікаў Узброеных сілаў Украіны з заклікам у выпадку разгортваньня сілавога сцэнару і паступленьня злачынных загадаў пра выкарыстаньне зброі супраць мірных грамадзян ня даць выкарыстаць сябе ўладзе для ўсталяваньня ва Ўкраіне дыктатарскага рэжыму паўночнакарэйскага ўзору.

Праведзенаму ўладай дзяржаўнаму перавароту наканаваны правал і адбудзецца гэта хутка. Якім коштам, ці ўдасца дзейснай уладзе ўцягнуць краіну ў сілавое супрацьстаяньне, паставіць пад пагрозу жыцьцё мірных людзей – залежыць асабліва ад вас, камандзёраў і байцоў сілавых структур.

Для ўлады правакацыі, сілавыя дзеяньні, рызыкаваньне жыцьцём мірных грамадзян – цалкам прыймальны кошт для вечнага захоўваньня пры ўладзе новазьяўленага ўсходнеэўрапейскага дыктатара. Дзеля злачыннай мэты яны гатовыя запляміць вашы рукі крывёю, а ваш гонар аддаць на пажыцьцёвую ганьбу.

Рэжым перакананы, што вы выканаеце любы загад толькі таму, што выконваць загады вас абавязваюць законы, статуты і прафэсійны абавязак. Але кожны прыстойны чалавек у пагонах сёньня мае шанец ня стацца зброяй у злачынным плане Банкавай, у абсалютна легітымны мірны спосаб зьняўшы з сябе абавязак падпарадкавацца загадам ваяваць супраць сваёй краіны.

Мы зьвяртаемся таксама да вайсковаслужбоўцаў тэрміновай службы Ўнутраных войскаў, якіх улада сёньня актыўна выкарыстоўвае супраць мірнага пратэста ў сталіцы краіны.

Вам, маладым, жыць у гэтай краіне, якую вы, вярнуўшыся пасьля заканчэньня тэрміновай службы ў свае сем’і, не пазнаеце і жахнецеся. Таталітарныя законы ўжо сёньня тычацца вашых родных, абмяжоўваюць іхныя правы і свабоды, а заўтра канцлягерны рэжым паняволіць і вас. Таму мы заклікаем выканаць сваю вайсковую прысягу, якую вы ўрачыста давалі на вернасьць украінскаму народу, а не ачмурэламу рэжыму, які крытычна памыліўся, паверыўшы ва ўласную ўсемагутнасьць і беспакаранасьць.

Разам мы пераможам!”

Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”

19 студзеня 2014 г.

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/046594/

27/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024