Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАСЛАНЕЦ РПЦ

Беларускія каталікі і пратэстанты 25 сьнежня сьвяткуюць Нараджэньне Хрыста. Гэта ёсьць дзяржаўнае сьвята нашай краіны. Калі б яно нават не было дзяржаўным, мільёны беларусаў усяроўна сьвяткавалі б гэтае хрысьціянскае сьвята. Краіна наша, як вядома, вызначаецца як “шматканфэсійная” (хаця гэта сфармулявана, як нам падаецца, надта ўжо ў множным ліку, дзьве асноўныя канфэсіі Хрысьціянства – гэта ня так ужо й “шмат”). У нацыянальных грамадзтвах у эўрапейскіх краінах у такія дні прынята праяўляць узаемную павагу і асабліва падкрэсьліваць еднасьць народа ў сваёй дзяржаве. На полі міжчалавечых адносінаў гэта выяўляецца ў тым, што ў так званых “мяшаных сем’ях” (дзе палова каталікі, а палова праваслаўныя) гэты дзень сьвяточны і ўсе радуюцца разам, і будуць радавацца разам яшчэ й 7 студзеня. Праваслаўныя ідуць у госьці да каталікоў і г.д. На ўзроўні міжканфэсійных афіцыйных адносінаў паміж рэлігійнымі структурамі ў ідэале адбываецца нешта падобнае. Ксяндзы запрашаюць на багаслужбу і сьвяткаваньне праваслаўных калег і дэманструюць узаемную любоў і згоду на карысьць народнай еднасьці і міру ў дзяржаве. Але гэта ўсё ў ідэале. У акупаванай Беларусі — як у частушках расейскай шпаны: “А это был воскресный день, но мусора не отдыхали…” У грубай лексіцы выведзена маскоўская формула няроўных адносінаў паміж грамадзтвам і прадстаўнікамі існуючага рэжыму.

Ці можна ўявіць сабе, каб нехта з каталіцкіх герархаў Беларусі заявіў пра сваю адстаўку менавіта ў дзень праваслаўных Калядаў? Не, такога ніколі не было і быць ня можа. А вось у РПЦ зрабілі такі дэманстрацыйны крок ды паведамілі, што да нас едзе на мясцовую пасаду арцыбацюшка не адкуль-небудзь, а з самой Разані. Сярод водгукаў у СМІ сур’ёзнай аналітыкай гэтай зьявы, на наш погляд, ёсьць толькі выступ Сяргея Навумчыка на Радыё Свабода, у якім падкрэсьлена галоўнае – гогалеўскае “к нам едет ревизор…” А як яшчэ можна назваць зьяўленьне абсалютна небеларускай асобы на першай пазыцыі мясцовай філіі РПЦ? Адно добра вядома, што новы экзарх (як і ўсе асноўныя фігуры ў цяперашняй РПЦ) доўга служыў у аддзеле “внешніх сношеній” РПЦ. Што гэта значыць, дарослыя людзі разумеюць з паўслова.

Скончыць нам хацелася б не гогалеўскай прозай, а разанскімі вершамі. Ну, каб лепш уяўляць сабе характар зьявы:

Рязань (канцоўка)

Древнее ядро Рязани - там, в Рязанском же Кремле.
И поэт Сергей Есенин на Рязанской жил земле.
Жил писатель Паустовский, Солженицын тоже жил.
Симонов, Полонский, Маркин, ну, и Салтыков-Щедрин.

Взгляни над берегом Оки - цепь храмовых распятий.
Стоит красавица Рязань средь парковых объятий.

(Тулупов А.Д.)

Павел Гулевіч

29/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь