Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Бэрлінска-маскоўскі вадэвіль альбо аўкцыён амплуа для Хадаркоўскага

21 сьнежня чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “З Хадаркоўскага атрымаецца аўтарытэт тыпу Гавэла, прадказвае расейская дысыдэнтка”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула:

Закулісьсе прэзыдэнцкага памілаваньня для самага вядомага вязьня і яго імгненная высылка ў Нямеччыну былі дасягнуты ў выніку звыштайных перамоваў, праведзеных былым кіраўніком нямецкай дыпламатыі Гансам-Дзітрыхам Гэншэрам. Гэта наводзіць агенцыю AFP на думку, што выезд замяжу быў умовай вызваленьня.

У палітыку ён ня пойдзе, мяркуе нямецкі спэцыяліст

Нямецкі спэцыяліст па Расеі Аляксандр Рар, які ўдзельнічаў у апэрацыі ў якасьці перакладчыка Гэншэра, заявіў, што вязьня абудзілі а другой гадзіне начы пытаньнем, ці ён згодны выехаць замяжу? Пашпарт і віза былі падрыхтаваныя.

“Я ня думаю, што ён пойдзе ў палітыку. Я нават гэта амаль выключаю”, — сказаў Рар ў тэлеінтэрв’ю. “Можа я крыху перабольшваю, але ён мог бы пайсьці тым жа шляхам, што Салжаніцын”, — дадаў ён.

Пісьменьнік і дысыдэнт Аляксандр Салжаніцын быў пазбаўлены грамадзянства ў 1974 годзе і прымусова выдалены з Савецкага саюза. У Расею ён вярнуўся ў 1994 годзе як шанаваны аўтарытэт.

Хадаркоўскага, які ў свой час быў найбагацейшым расейцам і кіраўніком найвялікшага нафтавага канцэрна ў краіне, бальшыня расейцаў ненавідзела так жа сама, як і іншых алігархаў, што ўзбагаціліся на сумніўнай прыватызацыі. Але Хадаркоўскі на працягу гадоў за кратамі напісаў процьму лістоў і артыкулаў, у якіх сьцьвярджаў, што шмат чытаў і думаў, а таксама глыбока перамяніўся.

Ён можа быць такім аўтарытэтам, як Гавэл, мяркуе дысыдэнтка

Вэтэранка савецкага і расейскага дысыдэнцтва Людзьміла Аляксеева прадказвае, што Хадаркоўскі можа стаць “маральным аўтарытэтам” на ўзор Вацлава Гавэла, які ўрэшце зрабіўся прэзыдэнтам.

Галоўны супернік Пуціна на хатняй сцэне Аляксей Навальны, які не хавае свае прэзыдэнцкія амбіцыі, павітаў вызваленьне “Міхаіла”, але аніслоўцам не згадаў аб яго магчымай ролі ў расейскай апазыцыі. (…)

iDnes.cz, CTK

Пераклаў з чэшскай В. Буйвал

Крыніца: http://zpravy.idnes.cz/bude-z-chodorkovskeho-havel-dpt-/zahranicni.aspx?c=A131221_221820_zahranicni_brm

У наяўнасьці даволі стракаты мэдыйны боб з гарохам. Тут ёсьць і вэтэранка Аляксеева, і “галоўны супернік Пуціна” Навальны, і спэц па Расеі Рар (якога мы некалі бачылі на гастролях у Менску ў амплуа спэца па Беларусі). Адны прымяраюць мільярдэру-алігарху тогу Салжаніцына, іншыя хламіду Вацлава Гавэла.

Цікава атрымліваецца, Хадаркоўскага немцы з Сібіры вызвалілі, але пакуль што ня ведаюць, што рабіць зь ім. Ня выключана, што заходнія мэнтары ўрэшце нацягнуць на алігарха паліт-апазыцыйныя шаты і пачнецца спэктакль, знаёмы нам па заходніх гастролях “адзінага дэмлідэра” А. Мілінкевіча. Зразумела, што маштабы будуць пасалідней (ды й пэрсанаж пасімпатычней разам з сваёй гулагаўскай сагай). А што, берлінскія лялечнікі навучаць хадзіць па сцэне, выдаваць маналогі, кланяцца і рабіць іншыя позы. Чаму б і не? Будзе новы акт “расейскай дэмакратыі і барацьбы за яе”. Публіцы будзе абяцана, што ўрэшце рэшт героя прышлюць зь Нямеччыны ў пламбіраваным вагоне і ўсё ў Расеі зьменіцца. Глядзіш, так і праіснуюць яшчэ якіх гадоў 4-6. Кур’ёзна будзе паназіраць за разьвіцьцём чарговага берлінска-маскоўскага вадэвіля.

Ян Булыга

26/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024