Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Імпэрыя баіцца рассыпацца

17 сьнежня расейская інтэрнэт-газэта “Русская планета” апублікавала артыкул пад тытулам “Дзярждума адобрыла законапраект аб адказнасьці ў выглядзе пяці гадоў калёніі за заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны”. Вось гэты артыкул:

Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў першым чытаньні праект закона, які прадугледжвае пакараньне да пяці гадоў пазбаўленьня волі за заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі, паведамляе РІА “Новості”.

За прыняцьце законапраекта дэпутаты прагаласавалі адзінагалосна. Раней канцэпцыю дакумэнта адобрыў профільны камітэт ніжняй палаты парляманта.

Ініцыятыва, падрыхтаваная дэпутатамі ад КПРФ, прадугледжвае дадатак у Крымінальны кодэкс артыкулам 280. 1, у адпаведнасьці зь якім за такія заклікі ўводзіцца штраф да 300 тысячаў рублёў або ў памеры двухгадовага прыбытка асуджанага, прымусовыя працы да 300 гадзін або пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў. За заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, зьдзейсьненыя з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэта, пагражаюць прымусовыя працы на тэрмін да 480 гадзін або пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў.

“Уводзімыя нормы дазволяць запабягаць магчымым сэпаратысцкім тэндэнцыям і заклікам да дзеяньняў па саступцы частак тэрыторыі Расеі замежным дзяржавам, а таксама спыняць распаўсюджваньне зьвестак, што апраўдваюць такія дзеяньні”, — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумэнта.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://rusplt.ru/news/gosduma-odobrila-zakonoproekt-ob-otvetstvennosti-za-prizyivyi-k-narusheniyu-territorialnoy-tselostnosti-stranyi.html

Вось якія патрыёты Расеі маскоўскія камуністы ў Дзярждуме! Памятаем, што нешта такое яны ўжо прымалі зь вялікай помпай. Ага, у канцы 1980-х – на пачатку 90-х шмат чаго напрымалі былі супраць мільёнаў грамадзянаў, якія расхіствалі СССР. Якая там Летува, якая Грузія! Выходзіць з Саюза забаронена, немагчыма! А потым настаў дзень 19 жніўня 1991 года, і ўсё пасыпалася. Ніхто не зважаў на бальшавіцка-імпэрскія галасаваньні “адзінагалосна”, іхнія законы і іхнюю помпу. Будзе тое ж самае і гэтым разам. І нарэшце канчаткова і назаўжды.

Ян Булыга

22/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024