Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пераможца французаў і амэрыканцаў

12 кастрычніка швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Непераборлівы і бліскучы палкаводзец В’етнама”. Вось гэты артыкул:

Во Нгуен Зяп прымусіў укленчыць арміі Францыі і Амэрыкі. У В’етнаме памерлага 102-гадовага палкаводца ўшаноўваюць як нацыянальнага героя.

Сінгапур. В’етнам разьвітваецца на прыканцы тыдня з былым генэралам і міністрам абароны Во Нгуен Зяпам, якому арганізавана дзяржаўнае пахаваньне. Тым самым камуністычнае дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва аказвае вэтэрану, які апошнім часам патрапіў у неласку, найвышэйшую пратакольную пашану. Зяп памёр у Ханоі на мінулым тыдні у 102-гадовым зросьце. Дзясяткі тысячаў в’етнамцаў прышлі да дома Зяпа, каб аддаць генэралу апошнюю пашану.

Не зважаючы на страты

Ужо ў 14 гадоў Зяп далучыўся да партызанскага атрада. У 1940 г., калі французкі каланіяльны рэжым пачаў калабарацыю зь японцамі і душыў любы камуністычны супраціў, Зяп быў вымушаны ўцячы ў Кітай. Там разгарнулася яго супрацоўніцтва з Ха Шы Мінам, пазьнейшым паўночнав’етнамскім кіраўніком дзяржавы і праціўнікам амэрыканцаў.

На працягу тыдня пасьля сьмерці Зяпа даўнія амэрыканскія праціўнікі таксама выказалаі генэралу свой рэспэкт. Сэнатар Джон Маккэйн, які быў пілотам бамбавіка і правёў пяць з паловай гадоў у в’етнамскім палоне, ушанаваў Зяпа як бліскучага ваеннага стратэга.

Слава Зяпа як надзвычайнага тактыка заснавана на яго посьпехах у войнах супраць Францыі ў пяцідзесятыя гады і супраць Злучаных Штатаў у шасьцідзесятыя і сямідзесятыя гады. La Grande Nation пацярпела сакрушальную паразу ў 1954 г. у Дзен Б’ен Фу на поўначы В’етнама. Харызматычны палкаводзец зусім нечакана для праціўніка арганізаваў перасоўваньне цяжкіх гарматаў сіламі насільшчыкаў праз джунглі ў горны рэгіён. Праз 57 дзён французы здалі сваю акружаную крэпасьць. Бітва на мяжы Лаоса паклала балючы канец каланіяльным амбіцыям Францыі.

Пазьней Зяп, бацьку якога закатавалі французы, сказаў, што ў Дзен Б’ен Фу прыгнечаны народ разьбіў тэхнічна больш магутныя войскі Захаду і такім чынам расхістаў каланіялізм у ягоных асновах. Гэтую ацэнку падзяляюць многія гісторыкі.

Намаганьні французаў абараніць калонію каштавалі жыцьця 94000 французкіх вайскоўцаў. На вьетнамскім баку ахвяраў было прынамсі ў тры разы больш. “Штохвіліну ў сьвеце паміраюць сотні тысячаў. Жыцьці некалькіх тысячаў або дзесяткаў тысячаў, нават нашых суайчыньнікаў мала што значаць”. – мусіў заявіць аднойчы Зяп. “У Злучаных Штатах камандзёр, які дапусьціў бы такі крывавы кошт, быў бы пасланы ў адстаўку праз тры тыдні”. – зазначыў ў сувязі з гэтым генэрал Уільям Вэстморлэнд, які з 1964 па 1968 гг. камандаваў амэрыканскімі войскамі ў В’етнаме. Але Вэстморлэнду трэба зрабіць закід у тым, што ён мала лічыўся з колькасьцю цывільных ахвяраў. У вайну амэрыканцы забілі 2,5 мільёна в’етнамцаў.

Пралікі

Зяп лічыцца духоўным бацькам Сьцяжыны Ха Шы Міна, разгалінаванай сеткі тунэляў і шляхоў праз джунглі, якую выкарыстоўвала кантраляваная камуністамі Поўнач, каб атакаваць урад Паўднёвага Вьетнама, які падтрымлівалі амэрыканцы. Калі 30 красавіка 1975 г. паў Сайгон, былы настаўнік і журналіст, які ніколі не вучыўся на вайскоўца, але старанна вывучыў тактыку Мао Дзэ-дуна і Напалеёна, займаў пасаду міністра абароны. Перад гэтым яго адхілілі ад камандаваньня войскамі. Вядуцца спрэчкі аб прычынах той адстаўкі: бо былі ці то разыходжаньні па стратэгіі ці то хвароба.

Паводле розных крыніц, Зяп быў супраць правядзеньня так званага наступу Тэт, які павінен быў прывесьці да павароту ў вайне са Злучанымі Штатамі. З мэтай “вызваленьня” паўднёвай часткі краіны партызаны В’етконга і паўночнав’етнамскія войскі заатакавалі ў студзені 1968 г. у рамках скаардынаванай акцыі больш за 100 гарадоў. Аднак наступ ня меў грунтоўнага поспеху, на які быў спадзеў. Паўднёвыя в’етнамцы не перабеглі натоўпамі ў лягер паўночных в’етнамцаў, як чакалася. Але пасьля гэтага грамадзкая думка ў ЗША ўсё больш скіроўвалася супраць гэтай вайны, якая забрала жыцьці 58000 амэрыканцаў.

Непрыемны голас

У 1980 г. Зяп пасьля ўнутрыпартыйных спрэчак страціў сваю пасаду міністра абароны і быў выдалены з палітбюро. Камуністычны рэжым перавёў яго на пасаду намесьніка прэм’ер-міністра па навуцы і адукацыі. У 1991 г. ён быў яшчэ больш адхілены назад у герархіі ўлады.

Ужо ў вельмі пажылым узросьце Зяп падаваў свой голас, які для многіх гучаў непрыемна. Ён заслужыў гэтым прызнаньне некаторых дысыдэнтаў. Ён пісаў лісты супраць праекту пабудовы шахтаў кітайскімі інвэстарамі, што наносіла шкоду навакольнаму асяроддзю, і папярэджваў пра растучы ўплыў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў В’етнаме. Калі звычайных грамадзян за крытыку ўрадавай палітыкі кідалі ў турму, яго абараняў ад рэпрэсій статус ветэрана вайны, які меў шмат узнагародаў.

kam.

Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.nzz.ch/aktuell/international/auslandnachrichten/vietnams-skrupellos-brillanter-feldherr-1.18166198

19/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь