Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Авечкі на месцы бітвы

29 жніўня Радыё Свабода выдала “актуальны рэпартаж” з правінцыі пад тытулам “Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года ў Пагосьцішчах”. Сьпіс “прадстаўнікоў дэмграмадзкасьці” дастаткова прадстаўнічы: гэта рух “За Свабоду”, партыя БНФ (маецца на ўвазе псэўда-БНФ Янукевіча), АГП, БХД, “Говправду”, моладзевы “Зьвяз”. Было ўсё: дэкламавалі вершы, трымалі хвіліну маўчаньня, сьпявалі пад гітару, заслухалі краязнаўчы выступ. Не было толькі галоўнага – Сьцяга, пад якім змагаліся нашы паўстанцы 1863 года – Бел-Чырвона-Белага Сьцяга Ісуса Хрыста.

На фота бачна, як “дэмактывісты” стаяць перад крыжом, як авечкі зь вядомага твора Орвэла. Беларускія патрыёты заўважылі новую тэндэнцыю ў паводзінах “асьцярожных людзей” рознага кшталту. Яны могуць на розных імпрэзах і паразмаўляць па-беларуску, і пра гісторыю нават згадаць. Вось толькі адно: “не надо этой сімволікі, товарішчі, нікакой не надо…” Гэта назіраецца як падчас “імпрэзаў” псэўдаапазыцыі, так і ў паводзінах арганізатараў культурніцкіх і касьцельных мерапрыемстваў. Зразумела, што рэжымам вызначана новая “адміністрацыйная мяжа” для падпарадкаваных яму структур і асобаў. Ужо можна й па-беларуску пасьпяваць або памаліцца. Абы толькі не было “незарегістрірованного” (як агрэсіўна абзываюцца дзяржыморды рэжыму) Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, абы не было нацыянальнай сымволікі. І псэўды з энтузіязмам выконваюць гэты загад сваіх гаспадароў.

Сапраўдныя беларускія адраджэнцы з грэблівасьцю глядзяць на гэтыя нікчэмныя паводзіны людзей, якія ператварыліся ў авечак.

Ян Булыга

1/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь