Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Смаленская “грамата”

У рукі нам патрапіў стандартны аркушык, на абодвух баках якога ксэраспосабам нанесены тэксьцікі і нават пару фотакраявідаў. Называецца ён з прэтэнзіяй па-беларуску – “Смаленская грамата” і прэтэндуе быць выданьнем смаленскай суполкі беларусаў гэтай гістарычнай зямлі. Далей тэксьцікі (іх два) па-расейску. Адзін тэксьцік прысьвечаны гісторыі Смаленшчыны. Там ёсьць цікавы пасаж:

“Прошли ещё столетия, прежде чем один и тот же этнос, приняв на себя влияние разных культур, развиваясь в разных политических условиях, как бы разделился на две национальности – смоленские русские и восточные белорусы. Часть народности попала в лоно Российской империи. При этом население, проживающее в западной части Московского государства, руссифицировалось, если так можно выразиться”.

Аўтар забыўся паведаміць, што азначала “лоно імперіі” для беларускай цывілізацыі і людзей Смаленшчыны – разгром, збядненьне, выміраньне, ператварэньне яркага цэнтру ў заняпалую правінцыю (так, зрэшты, здарылася з усім, што патрапіла ў згадае “лоно”).

Але найбольш красамоўны тэксьцік пад тытулам “Экспорт трудолюбия из братской страны”. Тут ёсьць, што пацытаваць:

“С одной стороны численность населения России сильно сокращается. Возрастает дефицит работников, пенсионеров становится больше, чем граждан трудоспособного возраста. (…)

Смоленская область, среди других городов ЦФО (цэнтрального федерального округа) находится в несколько более выигрышной ситуации по качественному составу трудовых мигрантов. Область граничит с Беларусью. Смоленск стал очень привлекательным городом для граждан Беларуси. Как по части шоппинга, места получения образования, так и как центр трудовой миграции”.

Далей апісваецца, як “в электропоезде “Смоленск – Орша” можно наблюдать много счастливых обладателей только что купленной бытовой техники” і што ў Смаленску ёсьць больш за 40 ВНУ і іхных філій, а ў галоўным унівэрсітэце вобласьці з 7 тысячаў студэнтаў – 2 тысячы беларусы. У Смаленск масава едуць і беларускія работнікі, у асноўным будаўнікі – заробкі вышэй, чым у РБ.

Зразумела, што аўтары “граматы” радуюцца гэтай статыстыцы. Нам тут радавацца няма прычыны. Прамаскоўскі рэжым давёў беларусаў да такога становішча, што яны вымушаны падацца ў суседні Смаленск, каб купіць нешта, падвучыцца і падзарабіць. Падкрэсьлім, беларусы едуць у Смаленск, які пры саветах меў рэпутацыю вельмі беднага і занядбанага абласнога цэнтру. У Смаленшчыну, якая заўсёды марыла ўвайсьці ў склад БССР, каб вырвацца з галечы.

З другога боку, смаленская ілюстрацыя ёсьць лакальным адбіткам цэласнай карціны расейскага крызісу і расейскага выміраньня. У Расеі няма каму працаваць і ня хочуць вучыцца. Таму вельмі радуюцца “экспорту трудолюбія” з акупаванай прамаскоўскім рэжымам Беларусі. Вось як! А некаторыя называлі “фантастамі” і “оголтелымі націоналістамі” беларускіх патрыётаў-фронтаўцаў, якія ўвесь час тлумачаць сутнасьць і мэту працэсаў рэжымнага разгрому Беларусі – Расея павінна высмактаць з нашай краіны ўсю працоўную і інтэлектуальную сілу. А потым, як кажуць, трава не расьці. Расея вымірае і цягне за сабой у магілу наш жывы народ.

Павел Гулевіч

30/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024