Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: 25 гадоў пасьля адкрыцьця генацыду Курапатаў

Адкрыцьцё Курапатаў было абнародавана 3 чэрвеня 1988 года пасьля археалягічных раскопак, гістарычных і сацыяльных дасьледваньняў аўтара гэтых радкоў. Артыкул быў надрукаваны ў газэце “Літаратура і Мастацтва”, падпісаны З. Пазьняком і Я. Шмыгалёвым.

Ужо 25 гадоў ідзе барацьба за існаваньне Курапатаў. Гэтая барацьба, не на жыцьцё, а на сьмерць паміж жывой Беларусяй і пераемнікамі савецкага НКВД. Тут, пад Менскам, найбольшыя, рэальна існуючыя могілкі генацыду ў сьвеце. Тут адкрытая праўда і выяўлены ўлікі злачынства страшнай цёмнай сілы, імя якой рускі НКВД-КГБ – сілы, якая трымае цяпер абсалютную ўладу ў Расеі і Беларусі. Усё, што адбывалася і адбываецца ў Курапатах пазначана знакам гэтага сьмяртэльнага змаганьня. Ужо паздыхалі забойцы і выдыхаюць апошнія крывавыя пэнсійныя гэбісцкія ўпыры, а вайна працягваецца. І будзе працягвацца пакуль будзе стаяць Расея і яе НКВД – гэтае скопішча ўсяленскага зла. Калі людзі таго не разумеюць, яны не разумеюць нічога. Ім лепш нічога не казаць пра Курапаты (тым больш пісаць).

Апошняя значная атака на Курапаты была ў мінулым годзе (правакацыя падпалкоўніка Кузьняцова). Вызначыўся шэраг асобаў, якія назваліся арганізацыяй маскоўскага Мэмарыяла (цяпер ён на ўтрыманьні Крамля). На самай справе групы такой ў Мемарыяле не зарэгістравана. Група ёсьць сама па сабе і створана нядаўна. Некаторыя асобы з гэтай групы прадстаўлены як вязьні Гулага (Раманоўскі). На самай справе сп. Раманоўскі вязьнем Гулага не зьяўляецца.
У траўні гэтыя людзі, удзельнікі мінулагодняй правакацыі, аб’явілі, што яны будуць ладзіць агульнанацыянальны суботнік у Курапатах. Ня маючы даверу да гэтых асобаў я лістоўна папрасіў сяброў КХП—БНФ і “Хрысьціянскай злучнасьці Курапаты”, якія будуюць і даглядаюць Народны Мэмарыял, каб яны арганізавалі назіраньне за тым, што там будзе рабіцца, узгадніўшы тое з навуковым кіраўніком Народнага Мэмарыялу. Істотна, каб Мэмарыялу не была нанесена шкода.

Шкода не быля нанесена, дзякуючы нашым назіраньням (Нашы людзі працавалі як звычайна, рабілі руцінную працу). Вось уся сутнасьць і ўсе падзеі.

Тым часам на радыё Свабода зьяўляецца матэрыял “Не падзялілі Курапаты”. Анонс, зроблены па ўсіх тэхналягічных правілах дэзінфармацыі, якую мы часта назіраем ў змаганьні з канторскім рэжымам за Курапаты. Вось і прыехалі.

Тое, што журналісты ў масе сваёй не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, не арыентуюцца ў падзеях – гэта, як кажуць аб’ектыўная рэальнасьць. Тое што вялікая частка іх заангажавана ў той жа КГБ – таксама рэальнасьць – рэальнасьць акупацыйнага маразму. Непакоіць іншае. За 19 гадоў антынацыянальнага акупацыйнага рэжыму не зьявілася ні воднай асобы ні воднага журналісцкага імя, ні воднага пяра, якое б годна адлюстроўвала трагедыю Беларусі, якое б было на слыху, якое б чыталі, якое б чакалі. Шэрасьць беспрасьветная, без палёту і праўды, драбната, канфармізм і пустата на фоне рэальнай пагібелі Беларусі.

Трагедыя нацыі ўзбуджае сілы і талент у творцаў, пішуць крывёй сэрцаў. Ствараюць вялікія творы. Расея, стоўчаная пуцінскім гэбізмам, сьпітая, крывывая. Але там была Ганна Паліткоўская. Забілі. Лісьцеў – забілі. Шчакаціхін – забілі. Зьяўляюцца новыя і пішуць гераічную праўду. Тут жа … Лепш бы яны не пісалі. Лепш бы яны нічога не пісалі, каб было меней глупства і хлусьні.

Пішу гэта праз 25 гадоў пасьля адкрыцьця генацыду Курапатаў. Мы адчуваем вялікую сілу. І з намі Бог. Пакуль мы жывыя (а Партыі Фронта і сябрам я давяраю, як самаму сабе), пакуль мы жывыя ня будзе гэбоўскай канторы ў Курапатах. Ня будуць беларусам пляваць у твар. Ня будзе там бардакоў і танцаў. Лепш ім спыніцца.

Камуністычны Нюрнберг яшчэ наперадзе. Гэта будзе суд над НКВД. Курапаты паслужаць таму, каб нашчадкі зьверстваў і антычалавечых ідэй не схаваліся ад пакараньня.

30 траўня 2013 г. Зянон Пазьняк

ПС.
Ніжэй зьмяшчаем ліст, які спадар Юры Адамавіч Беленькі накіраваў на радыё Свабода

29 траўня, сёлета, я даў згоду на запрашэньне РС “Свабода” прыняць удзел у перадачы “Свабода без гальштукаў”. Як было паведамлена журналістам “Свабоды” Вячаславам Ракіцкім, будзе абмярковацца тэма добраўпарадкваньня Курапатаў.
Анонс дадзенай перадачы, які зьявіўся на старонцы “Свабоды” выклікаў у мяне, мякка кажучы, пачуцьцё неразуменьня. Саму назву анонса” Не падзялілі Курапаты” інакш як правакацыйнай я назваць не магу. У тэксце анонса гаворыцца пра нібыта ”рэзкую крытыку з боку КХП-БНФ, сябры якой шмат гадоў даглядаюць урочышча”. Задаецца правакацыйнага кшталту рытарычнае пытаньне: ”Ці могуць быць Курапаты манаполіяй нейкай палітычнай ці грамадзкай структуры?”

Паважаныя свабодаўцы, я з павагай стаўлюся да вашай працы дзеля Беларусі, я неаднаразова прымаў удзел у вашых перадачах. Але ў дадзеным выпадку, калі яшчэ напярэдадні перадачы даюцца непраўдзівыя ацэнкі, выдуманныя неіснуючыя праблемы і робяцца высновы відавочна недобразычлівага кшталту, я не магу прыняць ўдзел у гэтай перадачы.

Юры Беленькі
29.05. 2013 г.

30/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь