Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(24-26.05.2013)

Плады дурной палітыкі

24 траўня 2013 г. чэшская газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла з Лёндану. Пасажырскі самалёт пакістанскіх авіяліній на падлёце да Лёндана паведаміў, што на борце ўзьнікла канфліктная сытуацыя і ёсьць пагроза пасажырам. У неба падняліся два самалёты-зьнішчальнікі брытанскай арміі і суправаджалі самалёт да пасадкі. Там самалёт атачыла паліцыя і затрымала двух пакістанцаў.

Наш камэнтар: Зусім нядаўна, колькі гадоў таму на кожным рогу ў Брытаніі чуўся штучна-аптымістычны шум пра “мільцікультурнае грамадзтва” і “шматрасавую супольнасьць”. Паліцыя хадзіла па вуліцах без агнястрэльнай зброі (і была бездапаможная пры нападах злачынцаў). Потым былі тэракты, выбухі, нядаўняе забойства экзатычнымі “суайчыньнікамі” маладога жаўнера ў Лёндане. Цяпер брытанская паліцыя езьдзіць на браневіках, абвешаная аўтаматамі, страляе па кожным, хто ад яе ўцякае. Як бачым, армія таксама падключылася да справы. А папярэджвалі Чэрчыль і іншыя разумныя асобы, што нельга з сваёй краіны рабіць стракаты балаган.

Алесь Хадасевіч
***

Атрады самаабароны ў Швэцыі

25 траўня 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Правыя экстрэмісты ўтварылі атрады самаабароны ў Швэцыі”. Каля 200 апранутых у чорнае швэдаў езьдзілі на машынах па прыгарадах Стакгольма, дзе апошнімі днямі маладыя імігранты наладжваюць падпалы і пагромы. 18 правых экстрэмістаў схапіла паліцыя і вывезла на паліцэйскіх аўтобусах.

Наш камэнтар: Газэта называе гэтых людзей “экстрэмістамі”. Мы мяркуем, што швэдскае грамадзтва называе іх інакш. Калі дзяржаўныя структуры запусьцілі ў краіну сотні тысячаў чужынцаў і не даюць рады ахоўваць ад іх грамадзтва, школы, аўтапаркі і г.д., то людзі пачынаюць ствараць атрады самаабароны…

Алесь Хадасевіч
***

Агрэсія збачэнцаў

25 траўня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра шэсьце гомасэксуалістаў і лесбаў у Кіеве. 100 актывістаў прайшлі каля 250 мэтраў у цэнтры горада. Паліцыя іх пільна ахоўвала, бараніла ад хрысьціян, якія спрабавалі спыніць іх. Адзін з хрысьціянскіх дэманстрантаў гукаў праз гукаўзмацняльнік: “Україна – не Амэрыка, Кіеў – не Садома!” Адна з арганізатарак шэсьця Олэна Сямёнава сказала журналістам: “Гэтая акцыя будзе ўпісана ў гісторыю Украіны як адна з ключавых падзеяў у змаганьні за роўныя правы людзей…”

Наш камэнтар: Дзякуй Богу, садомаў і гамораў у Кіеве было каля ста, а паліцыя бараніла іх ад хрысьціян, якіх значна больш. Паўсюль ідзе змаганьне супраць панаваньня збачэнцаў.

Алесь Хадасевіч
***

Іх ня будзе

25 траўня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала з Берліна. Там працягваюцца дыскусіі на тэму неабходнасьці забароны сымволікі ГДР. 9 траўня ў берлінскім Трэптаў-парку сабралося некалькі дзесяткаў афіцэраў-вэтэранаў паліцыі, арміі і спэцслужбаў ГДР. Яны мелі на сябе мундзіры тае пары і прамаршаравалі каля помніка жаўнерам Чырвонай арміі пад сваімі былымі сьцягамі. Грамадзтва ўспрыняло гэта як правакацыю і зьдзек з ахвяраў камуністынага рэжыму.

Наш камэнтар: У вызваленай ад акупанцкага рэжыму Беларусі ня будзе такіх парадаў антыбеларускіх настальгікаў. І доўгіх дыскусій зь імі ня будзе.

Юрка Марозаў
***
Марны лёс

25 траўня 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” таксама фрагмэнт швайцарскай гісторыі. Распавядаецца аб перасяленьні ў Бэсарабію ў 1822 некалькіх швайцарскіх сем’яў. Яны займаліся сельскай гаспадаркай.

Наш камэнтар: Малдова, Букавіна, Бэсарабія – рэгіёны, багатыя культурай і гісторыяй. Усе, хто жыў і працаваў на гэтай зямлі, — румыны, грэкі, баўгары, немцы, швайцарцы, — упрыгожылі і ўзбагацілі яе. Адна масква прывяла сюды свае танкі, сваіх цароў і леніных, сваё беспрабуднае п’янства і ардынскую агрэсію. Нават і цяпер трымаецца ў акупаванай правінцыі Малдовы за Днястром і марыць аб рэваншы. Што й казаць, марны лёс.

Алесь Хадасевіч
***

Лібэральная хімера

26 траўня 2013 г. аўстрыйская газэта “Der Standart” напісала з Парыжа. Там невядомы ў арабскім строі напаў ззаду да 23-гадовага французкага жаўнера і цяжка параніў яго нажом. Па трывозе паднятыя антытэрарыстычныя аддзелы.

Наш камэнтар: Лібэральная хімера “шматкультурнага грамадства” прывяла яшчэ да адной трагедыі на глебе нянавісьці.
Юрка Марозаў

30/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь