Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нямцоў хлусіў эстонцам

25 траўня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Нямцоў: Дыктатура ў Расеі больш сур’ёзная, чым у Беларусі. Вось гэты артыкул:

Былы віцэ-прэм’ер Расеі Барыс Нямцоў заявіў, што Расея адыйшла ад дэмакратыі ў дыктатуру, і цяпер становішча ў краіне значна горшае, чымсьці ў Беларусі, — паведаміла эстонская газэта “Postimees”.

“Напрыклад, у нас больш палітзьняволеных, чым у Беларусі. Здаецца, што дыктатура ў Расеі больш сур’ёзная, чым у Беларусі. Напрыклад, закон пра замежных агентаў. Аляксандр Лукашэнка нічога такога ня ўвёў,” – паведаміў Нямцоў на канфэрэнцыі ў Таліне.

“Папулярнасьць Уладзіміра Пуціна ўпала і цяпер рэйтынг падымаюць з дапамогай пошука ворагаў. Галоўным унутраным ворагам, зразумела, зьяўляецца расейская апазыцыя. Я таксама зьяўляюся ворагам”, — сказаў Нямцоў. Паводле ягоных словаў, ворагам зьяўляецца таксама адзін з найбольш прыкметных апазыцыйных лідэраў Аляксей Навальны. “Супраць яго цяпер распачаты пяць судовых справаў, бо Пуцін яго баіцца па прычыне таго, што Навальны – адзін з лідэраў барацьбы з карупцыяй”.

“Наступныя ўнутраныя ворагі – гэта недзяржаўныя арганізацыі. Пуцін ненавідзіць незалежныя аб’яднаньні. Напрыклад, Transparency International, якая дасьледуе ўзровень карупцыі ў многіх краінах, таксама абвешчана замежным агентам, гэта значыць, шпіёнам”, — сказаў Нямцоў. “У Пуціна няма сяброў”.

LETA

(Пераклаў з латышскай В. Буйвал)

Крыніца:
www.diena.lv/pasaule/nemcovs-diktatura-krievija-ir-nopietnaka-neka-baltkrievija-14009435

Не-е-е, таварыш Нямцоў, у Пуціна ёсьць сябры. Гэта Вы, згаданы Вамі Навальны і ўся маскоўская апазыц-камарылья. Зразумела, што гэта няшчырыя сябры, гатовыя ў любы момант здаць свайго Вялікага Сябра. Але сутнасьці справы гэта не мяняе. Менавіта фэномэн пад назовам “руская дэмапазыцыя” забясьпечыў выжываньне і ўмацаваньне гэбоўскага рэжыму ў Расеі, фэномэн, фактычна, выратаваў маскоўскую імпэрыю. На пачатку 1990-х Нямцоў, Хакамада і шэраг іншых “дэмакратаў” пайшлі ва ўладу, забясьпечыўшы гэбізму фальшывы выгляд плюралізма і дэмакратыі. Іх пратрымалі там нядоўга, а потым выкінулі назад – на падстаўныя ролі гукальшчыкаў ад “апазыцыі”. Нам Нямцоў і іншыя запомніліся візытамі ў Беларусь і дэманстрацыяй “расейскай салідарнасьці” з адыёзнымі асобамі кшталту Лябедзькі, Мілінкевіча і Вячоркі. Яны круцілі цёмныя палітычныя і фінансавыя гэшэфты разам з менскай псэўдаапазыцыяй. І шмат што з гэтых гэшэфтаў ужо раскрылася.

Галоўным крымінальным дзеяньнем гэтай публікі ёсьць іхная актыўная мітусьня на лубянскіх выбарчых фарсах у Расеі і Беларусі. Нямцовы і іхныя сябручкі ў Менску прыклалі шмат намаганьняў, каб забясьпечыць антынародным рэжымам яўку выбаршчыкаў на ўчасткі. Як галасавалі гэтыя людзі, было няважна – галоўнае, што яны прыйшлі і зарэгістраваліся. Вынікам гэтых злачынных дзеяньняў псэўдаапазыцыі былі “элегантныя перамогі” Лукашэнкі і яго маскоўскіх адпаведнікаў. Пасьля гэтых “перамог” нямцовы вялі тысячы людзей пад лёзунгамі “Нас падманулі!” на бессэнсоўныя маршы, у тупікі і пад жорсткія ўдары дыктатуры. Дзіўным чынам нічога зь нямцовымі ніколі не здаралася. Яны дагэтуль ваяжыруюць па сьвеце і камфортна вяшчаюць на канфэрэнцыях, параўноўваючы маскоўскую і менскую дыктатуры.

У Таліне (як і паўсюль) Нямцоў хлусіў і не дагаворваў. Ён не сказаў, што беларускай дыктатуры (“менш сур’ёзнай”) у прыродзе няма, а ёсьць васальны антыбеларускі рэжым, кіруемы Масквой. Праўду ён ніколі ня скажа. Чалавек на службе, служба ў яго такая.

Ян Булыга

30/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь