Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ліст Зянона Пазьняка: Аб шанаваньні Курапатаў

Спадарам Ю. Беленькаму,
С. Папкову, А. Чахольскаму,
В. Нямковічу.

Паважаныя спадары. Пару дзён таму прагучэла чарговая кур’ёзная заява з боку канторскай “дэмакратыі” (спсп. Мілінкевіч, Янукевіч і прымкнулы да іх Някляеў) аб правядзеньні народнага рэфэрэндуму па пытаньні, зьмест якога яны яшчэ ня ведаюць, але думаюць даведацца (рэфэрэндум згодна рэжымнага закону праводзіць рэжым). Ніхто з сур’ёзных людзей не зьбіраецца абмяркоўваць гэтую скамарошую прапанову, тым больш, што са спадарамі заяўнікамі даўно ўжо ўсё зразумела.

Але ёсьць адно “але”. Перад тым гэтыя ж людзі і гэтыя ж групоўкі аб’явілі, што з 25-га траўня па 3-га чэрвеня зьбіраюцца сабраць агульнанацыянальную талаку ў Курапатах, каб навесьці там нейкі свой парадак.
На працягу 12-ці гадоў нашай працы ў Курапатах па стварэньні Народнага Мэмарыялу “Курапаты” мы ніколі ня бачылі там гэтых заяўнікаў, ніхто зь іх ня тое што не працаваў там, але нават не засьведчыў падтрымкі добрай справе. Некаторыя з гэтых асобаў былі заўважаныя ў час правакацыі падпалкоўніка Кузьняцова ў Курапатах у мінулым годзе і спробы мэмарыялізацыі там памяці польскіх афіцэраў з часткі катынскага сьпісу, месца пахаваньня якіх на сёньняшні дзень яшчэ ня знойдзена, ня высьветлена і не пацьверджана.

Цяпер гэтыя асобы зьбіраюцца раптам арганізоўваць нейкае мерапрыемства ў Курапатах кшталту лукашысцкага суботніка. Усё гэта выклікае падазрэньні ў сапраўднасьці намераў згаданых асобаў, тым больш, што даверу ім няма.
У сувязі з гэтым прасіў бы Камісію Сойму КХП – БНФ па мэмарыялізацыі Курапатаў (сп. А. Чахольскі) і арганізацыю “Хрысьціянская злучнасьць Курапаты” (сп. А. Нямковіч) арганізаваць назіраньне за магчымай працоўнай ініцыятывай гэтых асобаў у час магчымага суботніка ў Курапатах, папярэдне ўзгадніўшы становішча з навуковым кіраўніком ахоўнай зоны Курапатаў сп. М. Кляшторнай і паінфармаваўшы адпаведны аддзел Міністэрства Культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Такія захады, на мой погляд, трэба зрабіць, бо ёсьць апасеньні, што Нарорднаму Мэмарыялу можа быць нанесена шкода і псаваньне ягонага выгляду.

21 траўня 2013 г. Зянон Пазьняк
Старшыня КХП – БНФ і БНФ “Адраджэньне”

21/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь