Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(17-20.05.2013)

Кожнаму сваё

17 траўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” паведаміла, што ў турме непадалёк ад Буэнас-Айрэса памёр генэрал Хорхэ Відэла, фактычны прэзыдэнт Аргентыны падчас ваеннай дыктатуры 1976-83 гг. Ён быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня за злачынствы супраць чалавечнасьці. За гады дыктатарскага рэжыму зьніклі і былі забіты 30 тысячаў чалавек. Відэла ніколі не выказаў пакаяньня за свае ўчынкі.

Наш камэнтар: Дыктатура, якая зьневажае свой народ і забівае людзей, рана ці позна абвальваецца. Вызвалены народ адэкватна карае тых, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады.

Юрка Марозаў
***

Украінцы змагаюцца

18 траўня 2013 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала з Кіева. Там адбылася шматтысячнай дэманстрацыя пад дэвізам “Уставай, Україна!” Удзельнікі дэманстрацыі патрабуюць адстаўкі цяперашняга прэзыдэнта Януковіча. Партыя рэгіёнаў (партыя Януковіча) таксама вывела тысячы людзей у цэнтар украінскай сталіцы. Правакатары напалі на патрыётаў, адбыліся сутычкі, былі паранены людзі.

Наш камэнтар: Прамаскоўскі рэжым Януковіча дэманструе нябачаны ўзровень карупцыі і няздольнасьць разьвіваць незалежную краіну. Патрыёты ведаюць, што гэтая “няздольнасьць” прадыктавана сапраўднымі гаспадарамі клікі Януковіча – Крамлём-Лубянкай. Змаганьне за вызваленьне Украіны ад маскоўскага ціску набывае ўсё больш драматычныя формы.

Юрка Марозаў
***

Усё дарэмна

18 траўня 2013 г. дацкая газэта “Information” напісала пра спробы напісаць новую гісторыю Расеі, якія прадпрымаюцца ў РФ пад кіраўніцтвам самога Пуціна. У выніку ў кнігах, музэях і на плакатах зноў зьявіўся савецкі жаўнер з надзьмутымі мускуламі і стальным позіркам, ён вызваліў усіх. Вучні і народ павінны навучыцца любіць Радзіму і ненавідзіць яе ворагаў. У той жа час Савецкі саюз падаецца як ахвяра агрэсій. Такім чынам палітызуецца гісторыя з мэтай стварэньня будучыні Расеі.

Наш камэнтар: Псэўданавуковая кампанія ў Расеі паглынае шалёныя грашовыя сумы і стварае шмат ілюзій. Мэта яе – пераканаць сваё насельніцтва і ўвесь сьвет у тым, што ў Расеі была ня толькі мінуўшчына, але ёсьць і будучыня. Пра жудасную мінуўшчыну імпэрыі народ ведаюць, а вось у будучыню імпэрыі неяк ня вераць. Усё дарэмна.

Алесь Хадасевіч
***

Ніякіх “даплат” здраднікам

20 траўня 2013 г. славацкая газэта “SME” паведаміла пра рашэньне ўрадавай камісіі. Вырашана адмяніць даплаты да пэнсіі былм камуністычным кіраўнікам, якія спрычыніліся да антынароднай палітыкі ў часы камуністычнага рэжыму і да здушэньня народнай рэвалюцыі 1956 года.

Наш камэнтар: У Беларусі не павінна быць такой праблемы. Пасьля вызваленьня ад акупацыйнага рэжыму асобы, што аддавалі і выконвалі злачынныя загады, ня будуць атрымліваць ніякіх сацыяльных “даплат”.

Юрка Марозаў
***

Брусэльская палітбрыдота азвалася

20 траўня 2013 г. славацкая газэта “Pravda” напісала, што Эўразьвяз жорстка крытыкуе Грузію “за гвалтоўнае парушэньне мітынгу негэтэрасэксуалаў у цэнтры Тіблісі тысячамі прыхільнікаў кансэрватыўнага крыла праваслаўнай царквы начале з сьвятарамі”.

Наш камэнтар: Вось якая лексіка ў Брусэлі. Гамасэкаў назвалі “негэтэрасэксуаламі”, нармальных людзей, хрысьціян – нейкім “кансэрватыўным крылом”. Мы ня чулі, каб у Грузінскай Праваслаўнай Царкве было нейкае “садомскае крыло”. Брусэльская кантора не перастае спрабаваць заняць галовы мільёнаў людзей аблудай – брыдотай, на якой пабудавана так званая “лібэральная дэмакратыя”.

Алесь Хадасевіч

21/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь