Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Генэраліха” альбо пачатак чарговага фарсу

Апошнім часам на сцэне псэўдаапазыцыйнага тэатрыка назіраецца новае мельцяшэньне. Па сваёй абсалютнай неабгрунтаванасьці яно нагадвае гісторыю з апазыцыйнай кар’ерай расейскага генэрала В. Фралова. Зусім нечакана на пачатку 2000-х гадоў у “Нар. Волі” зьявілася інтэрв’ю з гэтым танкістам, які пасяліўся у нас у Менску пасьля выйсьця на пэнсію. Ён Рэйхстаг не штурмаваў, самым галоўным подзьвігам яго баявога шляху было знаходжаньне ў Вільні ў жніўні 1991 года, і яшчэ трэба разьбірацца з тым, што ён там рабіў з сваімі танкамі. Але ў першым інтэрв’ю свайго нечаканага зьяўленьня генэрал Фралоў не казаў пра танкі і вайну. Ён рэфлектаваў у меру сілаў, казаў, што “адчувае прыліў моцы”, што “перад ім раскрыліся прасторы”.

Паступова “дэмСМІ” пачалі намякаць нам, што расейскі генэрал Фралоў мае прагрэсіўныя погляды і далучыўся да апазыцыі. З кожным месяцам тон гэтых намёкаў станавіўся ўсё больш пафасным. І нават дасягнуў апагея ў публічнай творчасьці аднаго менскага паэта, які зьнянацку назваў Фралова “беларускім Дэголям”. На працягу шэрагу гадоў генэрал засядаў у розных апазыц-камітэтах, падпісваў розныя адозвы (у асноўным заклікі ісьці на фальшавыя “выбары” рэжыму). Нікога не бянтэжыла, што сярод іншага гэты “Дэголь” ня слова ня ўмее (і ня хоча ўмець) па-беларуску. Дайшло да таго, што ў грамадзтве рассыпаліся гарохам гаваркія істоты, якія пачалі выступаць у розных кантэкстах: “Вы пытаецеся, хто сапраўдная асоба ў нашай апазыцыі, хто патэнцыйны лідэр? Гэта генэрал Фралоў!” Працягвалася гэта даволі доўга. А потым, неяк паміж дробнымі паведамленьнямі тая ж “Нар. Воля” зьмясьціла тэксьцік аб тым, як В. Фралоў паслаў апазыцыю падалей, бразнуў дзьвярмі і вярнуўся на службу да Лукашэнкі, дзе быў прызначаны яго дарадчыкам па космасу (?!). На гэта народны паэт Ляпіс-Трубецкой адрэагаваў двума вершамі. Першы вершык быў прысьвечаны апазыц-кар’еры генэрала:

Гаўрыла меў штаны ў лампасах,
Гаўрыла генэралам быў,
І ў апазыцыі служыў.

Пасьля апазыц-адстаўкі зьявіўся такі вершык:

Гаўрыла прымяраў скафандр,
Гаўрыла касманаўтам быў.
Рэжыму верна ён служыў.

Мы згадваем усё гэта ў сувязі з падобным па стылю зьяўленьнем новай “зоркі першай вялечыні” на небасьхіле псэўдаапазыцыі. Вольга Карач вядомая выключна сваёй газэткай, якую пад яе друкуюць на тэрыторыі Расеі і возяць у Беларусь. “Русскоязычную” газэтку “Наш дом” раскідваюць па паштовых скрынях грамадзянаў рэжымныя паштовыя служачыя. У газэтцы В. Карач называецца “наш лідер” і ўсё прысьвечана легалізацыі нелегітымных лукашэнкаўскіх “выбараў” і “дэпутатаў”. Мадам даволі часта зьяўлялася на Радыё Свабода і Белсаце, удавала аўтарытэт. Гэтага нікога не зьдзіўляла, бо ці мала розных пустышак надзьмувалася з дапамогай згаданых “дэмСМІ”? Недзе ў мінулым годзе пачалася нейкая міжнародная раскрутка В. Карач. Яна то ў Стакгольме, то ў Празе, то ў Вільні. І паўсюль не спазьняецца, фатаграфуецца, робіць нават нейкія дэкларацыі.

І вось 18 траўня рэсурс Тut.by ашчасьлівіў нас інтрэв’ю з В. Карач у амплуа кандыдаткі ў прэзыдэнты. Дакладней, рэсурс паведаміў пра яе намеры выставіцца на “наступных выбарах супраць Лукашэнкі”. Пачытаць гэты опус займальна і кур’ёзна. На самым пачатку падаецца тытулатура мадам. Дык у яе яна больш бліскучая, чым мэдалі на кіцелі ў В. Фралова. Вось бы каму камандваць танкавай арміяй! Вось дзе сапраўдная генэраліха. Яна і тактыку электаральных паводзін прадумала. Маўляў, у Лукашэнкі няма спосабу на кандыдата-жанчыну, да гэтага ён перамагаў толькі мужчын.

Пра сваю праграму ў крэсьле прэзыдэнта В. Карач паведаміла наступнае:

И что очень важно для левых – и для меня тоже очень важно, – что любые экономические реформы в Беларуси не должны проходить по принципу жесткой шоковой терапии. Я бы очень не хотела, чтобы, когда уйдет Лукашенко, в Беларуси образовалась армия безработных, которые в прямом смысле умирают от голода.

Я бы не хотела такую радикальную шоковую терапию. Все-таки я женщина и прекрасно понимаю, что когда идет разговор про “дикий рынок”, который все урегулирует, то в первую очередь страдают социально незащищенные группы – молодежь, старики и, конечно, женщины. Поэтому когда в Беларуси будут проводиться любые экономические реформы, очень важно сделать так, чтобы как раз эти группы не пострадали. И не потеряли то, что им удалось скопить за последние годы.

У нас уже было слишком много различных пертурбаций, экономических кризисов, скачков валют, чтобы мы еще проводили какие-то эксперименты на людях. И для левых это важно, для профсоюзов, например.

В Беларуси должна быть свободная конкуренция, в Беларуси должен наступить свободный рынок, но мне бы хотелось видеть честные правила игры, максимальное внимание к вопросам коррупции и разных черных схем. Потому что я уверена, что когда Лукашенко уйдет, этих схем вылезет очень много. В то же время понятно, что государство не может регулировать все – ему придется отпускать сегмент за сегментом. (Канец цытаваньня).

Гэта ж які інтэлект! Якая глыбіня думкі! Тут, прызнацца, каснаязычнаму В. Фралову вельмі далёка да такога жаночага цыцэронства. На нашых вачах адбываецца скачок з дробненькай прыватнай газэткі ў вялікую палітыку міжнароднага маштабу. Ведай нашых!

Фанэрныя танкі псэўдаапазыцыі зноў запылілі на беларускіх дарогах. Апазыц-службісты надзяваюць свае парадныя мундзіры, начышчаюць бляхі і скрыпяць ботамі. На генэральскую лінейку яны выпускаюць новую фігуру: у профіль Жана Д’Арк, а ў фас Афіна Палада. Пачынаецца чарговы этап таго, што ў народзе называецца адназначна – “барба-халява”…

Ян Булыга

21/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь