Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(11.02. — 14.02.2013)

Пажаўценьне Свабоды

13 лютага 2013 г. славацкая газэта “Sme” апублікавала артыкул пра крытыку ў адрас Радыё Свабода ў Маскве. Аўтар крытыкі – 85-гадовая Людзьміла Аляксеева, заснавальніца Маскоўскага гэльсінскага камітэту. У сваім адкрытым лісьце дырэктару Радыё Свабода Кэвіну Клосу яна напісала: “Падобна як у савецкую эру, Радыё Свабода становіцца галоўнай крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі. Але здаецца, што новае кіраўніцтва ў Маскве, начале з Машай Гэсен і Юляй Рагонавай мае пагадненьне з нашымі прыгнятальнікамі. Яны настойваюць на тым, што наша праграма павінна быць забаўляльнай. Але нас ужо дастаткова доўга забаўляюць ўладныя тэлебачаньне і радыё. То, чаго мы патрабуем, — гэта рэпартажы пра правы чалавека і пераканаўчыя палітычныя аналізы. Гэсен і Рагонава не разумеюць задачы гэтай арганізацыі і, на маю думку, павінны былі б пакінуць свае пасады”.

Наш камэнтар: Л. Аляксеева вядомая сваімі часам эксцэнтрычнымі выступамі, але гэтым разам яе зварот адлюстроўвае рэчаіснасьць. Вельмі многія людзі на постсавецкай прасторы са зьдзіўленьнем бачаць, як Радыё Свабода ўсё больш выкарыстоўвае ў сваёй палітры жоўтую фарбу. Людзі разумеюць, чаму гэта так адбываецца. Офісы гэтай радыёстанцыі (напрыклад, у Маскве і Менску) знаходзяцца ў цэнтры сталіцы. Там пахне якаснай кавай, там утульна і камфортна сядзець. За камфорт трэба плаціць, плаціць затупленьнем аналітыкі і тэматычным балаганам. Паўсюль есьць свае машы і юлі, якія робяць усё, каб замест сапраўднай дэмакратычнай, нацыянальнай журналістыкі існавала (прычым на амэрыканскія грошы) нейкая пародыя на журналістыку. Гэты працэс рэгрэсу разьвіваецца з кожным годам.
Беларусы з трывогай глядзяць і слухаюць гэты працэс пажаўценьня Свабоды (асабліва апошнім часам). Рэклама палітычных пустышак, пустазвонства бязглуздых рэпартажаў, маргіналізм тэмаў і думаньня, цыцкі і гамасэкі, часам грубае парушэньне журналісцкай этыкі – гэтага становіцца ўсё больш. Яшчэ крыху і РС можна пераводзіць у рэжымны ходзінг СМІ.

Юрка Марозаў
***

Нямецкая палітыка на польскія комплексы

13 лютага 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” аналізуе артыкул, які нядаўна зьявіўся ў нямецкай газэце “Die Welt”. Немцы напісалі пра гісторыю ў артыкуле “Былая дзяржава паміж Нямеччынай і Расеяй”. Нямецкая газэта нагадала, што Рэч Паспалітая Абодвух Народаў “была свайго роду адным з найвялікшых дзяржаваўных утварэньняў Эўропы”, і назвала тую Рэч Паспалітую, Польшчу-Літву “сіямскімі блізьнятамі”. Цяпер, як пішуць немцы, былога ня вернеш: у Польшчы жывуць 38 мільёнаў чалавек, у Летуве – тры мільёны (немцы робяць выгляд, што Літва – гэта цяперашняя Летува). Польская газэта з задавальненьнем пераказвае нямецкую газэту: “Для многіх палякаў, аднак, абшары Летувы – гэта перш за ўсё страчаныя Усходнія Крэсы, айчына польскага вестуна Адама Міцкевіча, родная старана якога належыць цяпер Беларусі”.

Наш камэнтар: Цікава пачытаць і нямецкі артыкул і польскі яго пераказ. Адразу паўстае пытаньне: куды ж падзеліся летувісы згаданай гістарычнай Летувы, калі іх цяпер засталося 3 млн? І другое пытаньне таксама напрошваецца. Яго любяць задаваць расейскія турысты ўкраінцам у Кіеве: “Кіев – мать городов русскіх. І когда же это украінцы захватілі Кіев?..”
Цікавая фармулёвачка “цяпер належыць Беларусі” ўсё часьцей у апошнія гады гучыць у інфармацыйнай прасторы Польшчы і Нямеччыны. Такое пачуеш і пра наша возера Нарач і пра іншае. Добра, што яшчэ не пытаюцца: калі беларусы захапілі сваё возера і ўсё іншае? А сапраўды: дзе былі беларусы ў часы згаданых “сіямскіх блізьнятаў” (параўнаньне, аднак, нейкае дзікае)? Іх не было? Можа яны прыляцелі пасьля 1795 года з Марса або Сатурна? Паўсюль былі летувісы (якіх цяпер засталося 3 млн)?
Балалаечны звон пра “усходнія крэсы” і настойлівая настальгія аб “страчаным” гучыць і выглядае кур’ёзна. Яны пра ўсё гэта сур’ёзна? А можа тады і варта беларусам быць ў саюзе з Расеяй? Немцам таго і трэба – хітрая палітыка на польскія комплексы.

Юрка Марозаў
***

Швэды ўспомнілі

11 лютага 2013 г. латвійская газэта “Diena” паведаміла з Швэцыі. Лідэр швэдскай Лібэральна-народнай партыі Ян Борклунд заявіў у інтэрвію радыё: “Здаецца, што разьвіцьцё Расеі, паводле многіх паказчыкаў, ідзе ў няслушным накірунку. Мы бачым там аўтарытарны палітычны клімат, разьвіцьцё агрэсіўнасьці ў адносінах да суседзяў і самае галоўнае – у Расеі адбываецца рэзкае павелічэньне вайсковай магутнасьці. Не ў апошнюю чаргу ў рэгіёне Балтыйскага мора. Гэтыя аспэкты павінны паўплываць на абарончую палітыку Швэцыі”. У палітычных і парляманцкіх колах краіны адбываецца дыскусія на тэму няздольнасьці швэдскай арміі абараніць краіну ў выпадку агрэсіі з Усходу.

Наш камэнтар: Даўно было, а швэды ўспомнілі, як роўна трыста гадоў таму казакі Пятра І Шалёнага падчас Паўночнай вайны палілі мястэчкі і вёскі каля Стакгольма. Тады швэды з апошніх сіл ледзь адбіліся ад варвараў. Цывілізаваны народ і яго паліітычныя лідэры з трывогай назіраюць за цяперашняй мілітарыцацыяй маскоўскага монстра – гаспадара мільёнаў абрабаваных і дэмаралізаваных “дорогіх россіян”.

Алесь Хадасевіч
***

У Эгіпце зразумелі

12 лютага 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала з Эгіпту. З нагоды другой гадавіны зьвяржэньня рэжыму Мубарака ў шэрагу правінцый адбыліся дэманстрацыі ніжэйшых чыноў паліцыі. Яны дэманстравалі перад сядзібамі ворганаў бясьпекі, несьлі транспаранты “Мы не нясем віны за кроў пакутнікаў”. Палісманы ня хочуць быць прыладай прыгнёту.

Наш камэнтар: Што значыць народная перамога над дыктатурай. І паліцыя паразумнела, пачала разьбірацца, што нельга быць закладнікам антынароднай улады.
Калі гэта ўрэшце зразумеюць людзі ў мундзірах у Беларусі?

Алесь Хадасевіч
***

Пагібель рыхтуе нам Масква

14 лютага 2013 г. латвійская газэта “Neatkariga Ritas Avize” напісала пра заяву, зробленую ў Варшаве амбасадарам ЗША Сьцівэнам Мулам. Ён сказаў, што ў Польшчы будзе разьмешчана сістэма супрацьракетнай абароны. Усё гатова для яе разбудовы.

Наш камэнтар: Амбасадар, на жаль, не сказаў і газэта не напісала, што гэтую сістэму будуць ставіць у асноўным на мяжы з нашай Беларусьсю. Будуць, такім чынам, бараніцца ад маскоўскіх ракет на мяжы беларускай дзяржавы. Але нам, — беларусам, — пра гэта трэба памятаць. І не дапусьціць, каб мы і нашы дзеці зрабіліся закладнікамі “першага эшалону” абароны Масквы. У выпадку ваеннага канфлікту гэта азначае пагібель для нашага народу. Пагібель рыхтуе нам Масква зь яе мілітарызмам і яе васальны антыбеларускі рэжым. Трэба нашаму народу вызваліцца ад гэтага сьмяротнага цяжару.

Юрка Марозаў

Рэжым здохне – будуць танцаваць

14 лютага 2013 г. “Le Monde” напісала: “Тысячы паўночна-карэйцаў сабраліся ў Пхэньяне, каб адсьвяткаваць “удалы” атамны экспэрымэнт рэжыму. На здымку ў газэце – шэрагі людзей на плошчы, якія застылі ў маўчаньні.

Наш камэнтар: Газэце трэба было называць рэчы сваімі імёнамі. Людзі не “сабраліся”, а іх там сагналі паводле дзікай завядзёнкі бесчалавечнага рэжыму. Яны маўчаць.
Беларусы таксама маўчаць. Нашую краіну многія называюць няшчаснай П. Карэяй Эўропы. Але маўчаньне нашых людзей зусім іншае. Адчуваецца, што яны ўжо шмат што зразумелі і зрабілі адэкватныя ацэнкі. Мясцовы прамаскоўскі рэжым іх ужо нікуды не зганяе тысячамі (каб не зьбіраць) – рэжым баіцца беларусаў. І калі раптам нешта здарыцца з рэжымам, то стрыманыя беларусы будуць танцаваць на вуліцах.

Юрка Марозаў

22/2/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2013
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024