Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зьнішчальнікі Курапатаў хочуць паменшыць ахоўную зону, каб захаваць рэстаран-бардзель

6 лютага “незалежныя дэмСМІ РБ” паведамілі нам чарговую сэнсацыю. На прыёме ў міністра культуры РБ пабыла Г. Шапуцька, вядомая сваёй псэўдаактыўнасьцю на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах і вакол яе. Да паведамленьня Радыё Свабода яна дадала нават свой камэнтар, у якім (нягледзячы на непісьменнае выкарыстоўваньне беларускай мовы) выказаны сэнс гэтага візыту да лукашыстоўскага начальніка па культуры. Цытуем камэнтар:

Імя:: Ганна Шапуцька
06.02.2013 16:10
Хачу сказаць,што пытнанняў да міністра культуры было шмат, а гэта было адно з іх і не самае галоўнае. Сустрэча адбылася станоўчай, Дыялог быў распачаты, здаецца па шэрагу пытанняў мы знайшлі паразуменне. Галоўнае пытанне сустрэчы - гэта магчымыя зменны пры распрацоўке праэкта ахоўных зон Курапат і ўдзел прадстаўнікоў грамадскасці ў абмеркаванні . На вялікі жаль, карэспаднэнт вельмі прыблізна агучыў тое,што я казала.
(www.svaboda.org/content/article/24894260.html)

Значыць, вырысоўваюцца дзьве асноўныя тэмы “міністэрскага абмеркаваньня” з Г. Шапуцькай. Тэма першая – “магчымыя зьмены” пры распрацоўцы праекта ахоўных зон Курапатаў. Патрыётам вядома, што антыбеларускі рэжым рыхтуе (з дапамогай фальшывых псэўдаабаронцаў тыпу Шапуцькі і Кузняцова) зьмены ў вызначаныя Законам межы тэрыторыі Народнага мэмарыялу. зьбіраюцца перанесьці гэтыя межы бліжэй да Мэмарыяла і паменшыць такім чынам яго тэрыторыю. У выніку акажацца, што ўсе пабудовы блюзьнерскага комплексу рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” апынуцца па-за зонай аховы Помніка рэспубліканскага значэньня – Народны мэмарыял у Курапатах. Можна будзе “абсалютна легальна” завозіць путан, гарэлку, музыку і адкрываць вэртэп каля нашай сьвятыні.

Тэма другая – “удзел прадстаўнікоў грамадзкасьці ў абмеркаваньні”. Прадстаўнікі, кшталту Г. Шапуцькі, будуць “абмяркоўваць” усё і пагаджацца на ўсё. Такое мы назіраем на працягу апошніх 25 гадоў абароны Курапацкай сьвятыні. Для таго, каб агучыць “зьмены”, рэжыму трэба было скарыстаць Г. Шапуцьку пад выглядам “грамадзкасьці”.

Папярэднікамі цяперашніх “грамадзкіх абмеркавальнікаў” былі вядомыя пэрсанажы псэўдаапазыцыі Слава Сіўчык, Паша Севярынец, І. Жыхар, В. Арэшка і іншыя больш дробныя дзеячыкі. Яны падпісвалі з рэжымам пагадненьні на ўсё, на любы акт зьнішчэньня нашай сьвятыні. Пасьля іхных “пагадненьняў” патрыётам-фронтаўцам з цяжкасьцю прыходзілася ратаваць магілы пакутнікаў і крыжы ад поўнага зьнішчэньня. Манера сёньняшніх “грамадзкіх прадстаўнікоў” тая ж самая. Яны робяць гучныя і блытаныя заявы пасьля сваіх сустрэчаў з начальнікамі рэжыму. Сапраўдныя абаронцы Курапатаў добра разумеюць, што мінкультуры антыбеларускага рэжыму існуе для выкананьня праграмы русіфікацыі і ліквідацыі ўсяго беларускага ў Беларусі. Няма пра што “раіцца і задаваць пытаньні” у гэтай лукашыстоўскай канторы. Але шапуцькі-кузняцовы ствараюць “грамадзкую” дымавую заслону, якой спрабуюць прыкрыць вандальскія дзеяньні рэжыму.

Набліжаецца вясна. Падстаўныя псэўдаабаронцы ўжо паведамілі грамадзтву, што рыхтуюцца да новай хвалі дзеяньняў у Курапатах. Вядома, што іх абслугоўваюць міліцыя і КГБ рэжыму, ім даюць рэкламу “дэмСМІ”. Дзейнасьць гэтых няшчырых асобаў небясьпечная. Яны зьяўляюцца арганічнай часткай структураў антыбеларускага рэжыму. Сапраўдныя абаронцы Курапацкай сьвятыні будуць бараніць магілы і крыжы ад гэтай навалы.

Алесь Хадасевіч

12/2/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2013
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024