Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(11.01.-14.01.2013)

Гісторыя з падстаўнымі

11 студзеня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра Барыса Савінкава як пра “архіворага бальшавікоў”. Артыкул пачынаецца з эпізода арышту Савінкава ў Менску 16 жніўня 1924 г. Чэкісты ўварваліся ў кватэру, дзе пасьля пераходу савецка-польскай мяжы знаходзіўся Савінкаў. Камандзёр чэкістаў сьмяяўся ў твар арыштаванаму і прызнаўся, што яны рыхтавалі гэтую апэрацыю на працягу паoтара гадоў.

Наш камэнтар: На працягу доўгага часу Лубянка дурыла Эўропу і расейскую белую эміграцыю і нават такога вопытнага рэвалюцыянэра-антыкамуніста, як Савінкаў. Прыдумалі фальшывую “апазыцыйную” структуру, фальшывых баевікоў і фальшывых антысаветчыкаў. І здолелі захапіць Савінкава ў нашым Менску.
А ўсё ад таго, што ў Эўропе не хацелі паслухаць інфармацыю ад беларускіх людзей. Такія беларусы былі ў Эўропе, найбольш іх было ў Польшчы. Яны б распавялі пра сапраўдны стан рэчаў у Беларусі і ва ўсёй саўдэпіі, пра псэўдаапазыцыю і агентуру.
Сёньня гісторыя паўтараецца. Эўропа зноў ня хоча слухаць сумленных беларусаў. Замежжу падабаецца гаварэньне падстаўных. А гэта кепска канчаецца.

Алесь Хадасевіч
***

Пратэст курдаў

12 студзеня 2013г. нідэрдяндская газэта “De Telegraaf” напісала пра дэманстрацыі курдаў у Парыжы. Тысячы курдаў з усяе Эўропы пратэставалі супраць забойства трох актывістак курдскага нацыянальна-вызвольнага руху ў Парыжы. Людзі патрабавалі знайсьці і пакараць забойцаў.

Наш камэнтар: Па ўсяму бачна, што йдзе сапраўдная барацьба, дзейнічае сапраўдная палітычная эміграцыя, якую падтрымліваюць суайчыньнікі. Гэта вам не мясцовыя “а ну-ка, девушкі!”, што камфортна атабарыліся ў шэрагу эўрапейскіх гарадоў у “белдамах” ды засьвяціліся ў антыбеларускай дзейнасьці, якой кіруюць “славные органы” акупацыйнага рэжыму.

Юрка Марозаў
***

“Православная організація” разбудоўваецца

12 студзеня 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала пра грамадзкую дыскусію ў Румыніі. Яна тычыцца праекту пабудовы вялікага сабора Румынскай Праваслаўнай Царквы. Людзям не падабаецца, што сабор зьбіраюцца будаваць у асноўным на дзяржаўныя сродкі. А ў краіне сур’ёзныя эканамічныя праблемы ў сувязі з крызісам. Многія шакіраваны такімі плянамі.

Наш камэнтар: У Румыніі прынамсі ёсьць дыскусія. І Царква там свая, нацыянальная, а не чужая, акупанцкая РПЦ.
У Беларусі (перш за ўсё ў сталіцы і абласных цэнтрах) ніхто ні ў каго не пытаўся, а будаваў і будуе вялізныя будынкі РПЦ. Ды толькі туды ходзіць зусім мала людзей, будынкі пустыя і паўпустыя. Чужыя бацюшкі час ад часу шакуюць беларусаў сваёй “форматворчасьцю”. Нікога не пытаючыся, яны паставілі на ўскраіне Менска на двары сабора помнік папярэдніку цяперашняга генэрала-патрыярха РПЦ Кірыла – Алексію (у Расеі няма помнікаў гэтаму расейскаму дзеячу). На тым жа двары ўжо стаіць “помнік” беларускаму сьв. Кірыле Тураўскаму. Беларусы ўспрымаюць гэтага скульптур-пэрсанажа як пластычны зьдзек з нашай гісторыі. Ён уздымае ў руцэ нейкую крывую палку (маецца на ўвазе “посах”). Барада і валасы на галаве ўскудлачаныя, вочы вылупленыя. Усім выглядам ён падобны на нецьвярозых папоў з твораў крытычнага рэалізму – напрыклад з карцін В. Пярова. Усё чужое і навязьлівае.
Стала вядома таксама пра праект пабудовы будынка РПЦ на тэрыторыі Курапатаў. І зноў беларусаў ніхто не пытаецца. Можа РПЦ прызначыць настаяцелем гэтага будынка “гісторыка” Кузняцова? Тады абсурд быў бы стылёва завершаным.

Юрка Марозаў
***

Дэманстрацыя паскудзтва

13 студзеня 2013 г. бэльгійская газэта “De Standaard” паведаміла з Ватыкана. Там адбылася “дэманстрацыя супраць гамафобіі Ватыкану”. Сярод невялікага натоўпу на плошчы сьв. Пятра агаліліся путаны з арганізацыі “Femen”. На голых плячах у іх было напісана па-ангельску “Мы верым у гэяў”. На фота ў газэце – над натоўпам тры нацыянальныя ўкраінскія сьцягі.

Наш камэнтар: У той жа дзень выступы “у абарону гэяў” прайшлі ў Парыжы. Цікава, што да дэманстрацыі паскудзтва далучыўся і Менск. Міліцыя наведала прытоны збачэнцаў у нашай сталіцы. Усё гэта цяпер падаецца ў мясцовых “дэмСМІ” як “тэрор супраць правоў чалавека”. Бачна, што нехта спрабуе хватка перавесьці ўвагу грамадзтва з сапраўдных сацыяльных і палітычных праблемаў на садомскі вэрхал. Перарабілі нават на садомскі капыл хрысьціянскі дэвіз “Мы верым у Бога”. Беларусам трэба гнаць ад сябе ўсіх гэтых “фэмэн”, путан і іншую збачэнскую брыду.

Алесь Хадасевіч
***

Яны яшчэ не зразумелі

13 студзеня 2013 г. іспанская газэта “АВС” напісала, што ў Маскве і Пецярбургу тысячы расейцаў выйшлі на дэманстрацыі пратэсту супраць расейскага закону аб забароне ўсынаўленьня амэрыканцамі дзяцей з Расеі. Газэта цытуе аднаго з галоўных арганізатараў пратэстаў Удальцова.

Наш камэнтар: Пра гэта паведамляюць многія СМІ сьвету, цытуюць Удальцова. Дзеяньні гэтай эксцэнтрычнай асобы даўно ўжо выявілі, што ён – лубянскі правакатар у жанры папа Гапона. Куды толькі ён, Ксюша Сабчак і іншыя запісныя ні вадзілі натоўпы па вуліцах Масквы, пад дубіны амонаў. І ўсё з адной мэтай – каб людзі пайшлі б на выбары, арганізаваныя крамлёўска-лубянскай хунтай, і ліквідавалі б на гэтых “выбарах” гэтую хунту. Паўтараецца менскі сцэнар з псэўдаапазыцыяй і яе аднолькавымі прыёмчыкамі. Беларусы ўжо зразумелі, хто такія лебедько-вінцучкі-рымашэўскія. А вось расейцы яшчэ вераць сваім удальцовым.

Алесь Хадасевіч
***

Адэкватны Дэпардзё

13 студзеня 2013 г. дацкая газэта “Politiken” пісала пра Жэрара Дэпардзё. Пасьля атрыманьня расейскага пашпарта вядомы французкі акцёр выказаўся пра расейскую апазыцыю. Ён сказаў, што “у гэтай апазыцыі няма ніякой праграмы”. Пра маладых жанчын з “Pussy Riots”, якія танцавалі і блюзьнерылі ў саборы, а цяпер сядзяць у лягеры, ён сказаў: “ Калі б такое яны ўтварылі ў мячэці, то яны ўжо ня выйшлі б адтуль…”

Наш камэнтар: Дэпардзё, зразумела, чалавек акцёрскай прафэсіі, да таго ж дзівак. Але трэба прызнаць: пабыўшы ў Расеі ўсяго колькі дзён, француз шмат што зразумеў адэкватна.

Алесь Хадасевіч
***
Кепская прыкмета

14 студзеня партугальская газэта “Expresso” паведаміла з Кубы, што ўрад выдаў новы закон, які дазваляе выезд грамадзянаў за мяжу. Раней трэба было атрымаць “спэцдазвол”, каб выехаць куды-небудзь. Так было больш за 50 гадоў.

Наш камэнтар: Беларусы добра памятаюць, калі яны пачалі выязджаць за савецкую мяжу, нават у капкраіны. Гэта пачалося ўвесну 1991 года. Дыхаў на ладан Савецкі Саюз, ён сканаў праз колькі месяцаў. Кепская прыкмета для кастрыстаў. Падобна, што і там поўны правал прамаскоўскай хунты.

Алесь Хадасевіч
***

Асад на караблі

14 студзеня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” спаслалася на савудаўска-арабскую газэту “Аль-Ватан”. Паводле яе, сірыйскі прэзыдэнт Асад жыве з сям’ёй на борце ваеннага карабля, які ахоўвае Расея. Пры неабходнасьці ён пералятае ў Дамаск на верталёце і робіць выступы або публічныя сустрэчы.

Наш камэнтар: Кепскія справы ў “друга Масквы” Асада. Няма ўжо надзейнага месца на тэрыторыі краіны. Дыктатар хаваецца за канвойнымі з Лубянкі, баіцца народнага гневу. Набліжаецца канец яшчэ аднаго прамаскоўскага васальнага рэжыму.

Алесь Хадасевіч

29/1/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2013
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь