Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МУСІЦЬ БЫЦЬ ЦЫВІЛІЗАВАНАЯ ЛІКВІДАЦЫЯ ПРАМАСКОЎСКАГА РЭЖЫМУ

(Cтудзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Пасьля Байкоту” (публікуецца). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы падвялі вынікі мінулага года ў палітычнай дзейнасьці нашай Народнай партыі. Напружаная, арганізаваная праца па арганізацыі Народнага Байкоту рэжымных псэўдавыбараў завяршылася посьпехам. Грамадзтва пераканалася, што нельга хадзіць на фальшывыя электаральныя гульні псэўдаапазыцыі і рэжыму. Беларускае грамадзтва аказала супраціў рэжымнаму гвалту. Нягледзячы на запалохваньні і пустыя абяцанкі нашы людзі адвярнуліся ад лукашызма. Гэтым учынкам беларускае грамадзтва прадэманстравала свой здаровы сэнс і магчымасьць супраціву злу. І ў гэтым няма нічога сэнсацыйнага: грамадзтва пераканалася, што Беларускі Народны Фронт казаў праўду і дзейнічаў дзеля народных інтарэсаў на працягу апошніх 25 гадоў. Народная пазыцыя настолькі відавочная для ўсіх, што Масква і яе васальны рэжым у Менску вымушаны мікшыраваць свой правал.

Некаторыя прадстаўнікі псэўдаапазыцыі, якія заклікалі ў 2010 г. ісьці на выбары, а потым 19 сьнежня 2010 г. вялі людзей у паліцэйска-гэбоўскую пастку каля ЦВК, цяпер прызнаюцца, што “гэта было памылкай, нельга было весьці туды людзей”. Чаму яны так “паразумнелі” цяпер? Ды таму што ўсе ведаюць і здагадваюцца пра гэта – нельга хадзіць за падстаўнымі і фальшывымі.

Але з гэтай сацыяльна-палітычнай зьявай трэба яшчэ разьбірацца. Практыка апошніх тыдняў паказала, што гэбоўская кантора мабілізуе свае апошнія рэзэрвы на дэскрыдытацыю беларускай палітычнай і культурніцкай дзейнасьці. Інцыдэнты з Н. Маковік і В. Хурсікам ня ёсьць выключэньнем з правіла, але правілам дзеяньня антыбеларускіх структураў. Задачай акупантаў ёсьць дэскрыдытацыя ўсіх праяваў беларушчыны і дэзарыентацыя любой беларускай дзейнасьці. Менавіта таму ў беларускую грамадзка-палітычную плынь закідваюцца дэмаралізатарскія ідэі і носьбіты гэтых ідэяў.

Наша грамадзтва ужо ня верыць тэлевізійным заклінаньням начальніка рэжыму і яго камарыльлі. Пасьля навагодніх сьвятаў усе жывуць чаканьнем фінансавага правалу і эканамічных праблем. І не таму, што апошнімі днямі нехта распаўсюдзіў пра гэта папярэджаньні па мабільнай сувязі. А таму што людзі бачаць стан рэчаў у беларускай эканоміцы, на прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы. Рэжыму няма даверу. Усё больш людзей пераконваюцца, што вырашыць жыцьцёвыя праблемы нашай краіны можна толькі палітычным спосабам – цывілізаванай ліквідацыяй акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму.
Выступілі таксама сябры Сойму з іншых рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра ўзмацненьне працэсу русіфікацыі, які зьдзяйсьняецца структурамі рэжыму. Асабліва актыўныя зьнішчальнікі беларушчыны ў дзіцячых установах, школах і іншых навучальных установах. Усе маюць уражаньне, што рэжым сьпяшаецца, каб як мага хутчэй выбіць з беларускай душы ўсё беларускае. Трэба ратаваць нашых дзяцей і моладзь ад крывадушных “культуртрэгераў” маскоўскага і мясцовага разьліву.

На Сойме былі разгледжаны захады па стварэньні групаў падтрымкі нашай народнай партыі КХП-БНФ па ўсёй краіне.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 студзеня 2013 г.

14/1/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2013
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь