Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗААМЕЖНАГА ДРУКУ (20-26.11.2012)

Такога ня будзе

20 лістапада 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведамляла, што новым гайтманам (гетманам, старшынёй) Устэцкага краю (вобласьці) Чэхіі упершыню ў краіне стаў камуніст Олдржых Бубэнічак. За яго кандыдатуру прагаласавала бальшыня сяброў выканкама краю (39 асобаў). Посьпех камуністаў у Чэхіі тлумачыцца іхнай кааліцыяй з сацыял-дэмакратамі.

Наш камэнтар: Такога ў вызваленай ад акупацыі Беларусі ня будзе. У нашай дэмакратычнай краіне будзе забаронена антычалавечая ідэалогія і практыка фашызма і камунізма.

Юрка Марозаў
***

“Міру мір!” па-маскоўску

22 лістапада 2012 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала пра падпісаньне ў Эгіпце замірэньня і спыненьня агню паміж палестынскай арганізацыяй Хамас і Ізраілем. Узброены канфлікт працягваўся шэсьць дзён і прынёс больш за 150 ахвяраў у людзях.

Наш камэнтар: Падчас ваенных дзеяньняў СМІ розных краін адзначылі, што гэтым разам Хамас выкарыстаў пры абстрэлах тэрыторыі Ізраіля новыя, больш дасканалыя віды ракет расейскай вытворчасьці. Атрымліваецца наступным чынам: Хамас атрымаў новыя ракеткі з Масквы, а потым загад з Лубянкі – “Плі!” І пайшло-паехала. Такое вось “Міру мір!” па-маскоўску.

Алесь Хадасевіч
***

Ня толькі прыгожая, але і разумная

25 лістапада 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала: “Запісныя расейскія патрыёты раззлаваліся на Натальлю Пераверзеву, леташнюю пераможцу конкурса “Хараство Расеі”, якая прадстаўляла краіну на конкурсе “Міс Зямлі”. Адным з заданьняў конкурса было напісаньне творчай працы пра сваю краіну. Натальля напісала сярод іншага: “Мая Расея – гэта прыбітая сумам, пакутная краіна, якую бязьлітасна рвуць на кавалкі прагныя, нікчэмныя людзі, для якіх няма нічога сьвятога. Мая Расея – гэта вялізная артэрыя, зь якой нямногія “выбраныя” людзі выпампоўваюць яе багацьці. Мая Расея – гэта жабрачка. Яна ня можа дапамагчы старым і дзецям. Зь яе, як з карабля, што даў цеч, уцякаюць інжынэры, лекары і настаўнікі, бо ня могуць зарабіць на жыцьцё. Мая Расея ўцягнутая ў вечную каўказкую вайну…”

Наш камэнтар: Дзяўчына ня толькі прыгожая, але і разумная.

Алесь Хадасевіч
***

Валтузьня гангаў на маскоўскім Алімпе

25 лістапада 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала з Расеі. Там не сьцішваецца шум вакол адстаўкі 6 лістапада міністра абароны РФ Сярдзюкова. Вайсковы журналіст Віктар Баранец працытаваў быў аднаго з высокапастаўленых расейскіх вайсковых начальнікаў: “Паведамленьне пра адстаўку нашага міністра А. Сярдзюкова ў міністэрстве і Генштабе ўспрынялі так, як некалі нашыя бацькі ўспрынялі паведамленьне пра перамогу над фашыстоўскай Нямеччынай”. Вайсковыя абвінавачваюць міністра ў тым, што ён разьвёў сапраўдны гарэм у міністэрстве і ведамствах: паўсюль панабіралі на службу стройных, ладных кабет у кароткіх спадніцах – якая ўжо тут служба! Абвінавачваюць яго і яго атачэньне ў карупцыі. Але таксама ў тым, што міністар паслаў у адстаўку больш за чвэрць генэралаў і 200 з 350 тысячаў ніжэйшага рангу афіцэраў. Ды яшчэ патрабаваў строгай справаздачнасьці за кожны выдадзены рубель.

Наш камэнтар: Паступова вырысоўваецца мутная карціна справаў у вайсковым асяроддзі Расеі (“страна моя, нікем непобедімая!”). Сярдзюкоў, зразумела, анёлам ня быў. І групоўка ягоная крала і гуляла. Але падобна, што Лубянка-Крэмль выкарысталі яго ў працэсе аслабленьня (зьмяншэньня) генэральска-афіцэрскага корпуса, якога вельмі баяцца на Лубянцы. Міністар у цывільным касьцюме пэўную брудную працу выканаў і “прыняў агонь на сябе”. А лубянцы паставілі на яго месца пажарніка Шайгу, ён будзе нешта там тушыць. Працягваецца валтузьня гангаў на маскоўскім Алімпе.

Алесь Хадасевіч
***

Прыкметы вясны народаў у Эўразьвязе

26 лістапада 2012 г. угорская газэта “Magyar Hirlap” напісала пра перамогу на выбарах у Каталоніі партый, якія выступаюць за незалежнасьць гэтай краіны ад Іспаніі. На здымках у газэце – сотні тысячаў каталонцаў сьвяткуюць перамогу патрыётаў.

Наш камэнтар: Гэтыя паведамленьні распаўсюджваюцца як сэнсацыя ў СМІ па ўсім сьвеце. Найбольш цікавая частка інфармацыі ёсьць аб тым, што заяўляюць каталонскія нацыяналісты: праз тры гады трэба праводзіць рэфэрэндумы аб дзяржаўнай незалежнасьці ў адзін дзень у Каталоніі, Фландрыі і Шатландыі. Трусіся-трымці, Брусэль!

Алесь Хадасевіч
***

Помнік Гэйдару Аліеву

26 лістапада 2012 г. іспанская газэта “АВС” паведаміла пра ўстаноўку помніка ў парку Чапультэпэк у Мэхіка. Гэта помнік Гэйдару Аліеву, “вялікаму палітыку і дзяржаўніку, які заклаў асновы сучаснай рэспублікі Азэрбайджан”. У гэтым парку стаяць статуі Чэрчыля, Марціна Лютэра Кінга, Рузвэльта, маршала Ціта і інш. Разгарэлася дыскусія пра мэтазгоднасьць устаноўкі помніка Аліеву.

Наш камэнтар: Мяркуем, што праз сваю амбасаду цяперашні прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў аплаціў гэты помнік. Па кампазыцыі і пластыцы ён цікавы.
Але нас, у адрозьненьні ад далёкіх ад усяго мэксіканцаў, цікавіць іншае. Вось быў Аліеў-старэйшы, усё жыцьцё ў Крамлі, нават на Лубянцы зрабіў генэральскую кар’еру. Але ня стаў ратаваць СССР у жніўні 1991 года, ня стаў шкодзіць станаўленьню дзяржаўнасьці Азэрбайджана. Зусім наадварот. Нават паехаў у хадж у Мэкку. Азэрбайджанскую мову ўзьняў на дзяржаўны пасаг. І г.д. Бо пры ўсім заставаўся азэрбайджанцам.
Які кантраст з пэрсанажамі лукашызма! Ад іх толькі беларусафобства, халуйскае служэньне маскоўскаму ворагу, толькі народная бяда.

Юрка Марозаў
***

Хцівасьць і сквапнасьць брусэльскай бюракратыі

26 лістапада 2012 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла з Брусэлю. Адзін нямецкі эўрадэпутат распаліў дыскусію падчас нядаўняга саміту ў Эўразьвязе. Паводле ягонай публікацыі, 3325 чыноўнікаў эўраструктур (7% ад усёй колькасьці чынавенства структур Эўразьвязу) атрымліваюць штогод больш заробку, чым прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кэмэран (у 10 разоў больш за прэм’ера Румыніі), а ён атрымлівае 142 тысячы фунтаў стэрлінгаў. Пералічваецца, якімі даплатамі, кампэнсацыямі, прэміямі карыстаюцца гэтыя асобы.

Наш камэнтар: Астатніх эўрачыноўнікаў таксама не абразілі заробкамі. Правальная брусэльская кантора новага савецкага саюзу паглынае столькі народных сродкаў (і гэта ўсё падчас разбуральнага крызісу), што мільёны людзей пачынаюць пытацца: а навошта нам усё гэта трэба?!

Алесь Хадасевіч

11/12/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2012
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь