Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ІНТЭРВ’Ю Зянона ПАЗЬНЯКА ПРА ЛЯМАНТ ПСЭЎДААПАЗЫЦЫІ

Аўтар: Зьміцер Лукашук

Еўрарадыё: Ці чакалі вы такога рэзанансу ад свайго інтэрв’ю з выкрыццём апазыцыі?

Зянон Пазняк: Я чалавек незалежны ад журналістыкі. Павінна быць асоба, якая будзе казаць праўду. Інакш праўда знікне. Сказанае – праўда. Гэта ўсё пацвярджаецца, гэта ўсё відавочна. Яны лямантуюць? Хай лямантуюць, што з таго?! Ім нічога ўжо не дапаможа, ім канец, яны поўныя банкруты! Не кажучы пра тое, якую вялікую шкоду яны зрабілі для Беларусі. Гэты рэжым трэба зьмятаць, разам з яго апазыцыяй. І ён будзе змецены разам з гэтымі прадажнымі людзьмі, якія прадалі і Беларусь, і палітыку, і Народны фронт, і нават Эўропу, якая ўсадзіла ў іх столькі мільёнаў. Раскралі, праелі, прафукалі і нічога не зрабілі. І Эўропа ад іх адвярнулася. Гэта — адпрацаваны матэрыял.

Еўрарадыё: Вы заклікаеце апазыцыю сысьці з палітыкі. Але хто прыйдзе на іх месца, адкуль хто возьмецца?

Зянон Пазняк: Прыйдуць новыя людзі. Але да іх (да псэўда) ня пойдзе ніхто, бо яны сьмярдзяць. Людзі ёсць — Беларусь жыве, Беларусь жывая! Байкот адбыўся — народ падтрымаў. Чые ідэі падтрымаў народ — іхныя?! Мае падтрымаў ідэі, нашай Партыі ідэі падтрымаў. Мы — 10 гадоў працавалі. А народ выказаўся ясна: ён гэты рэжым не падтрымлівае, ён гэтаму рэжыму не верыць. Вось вынік!

Еўрарадыё: Чаму менавіта зараз вы ўсе свае прэтэнзіі выказалі, чаму не ўчора?

Зянон Пазняк: Гэта гаварылася ад самага пачатку, як толькі была ўтвораная псэўдаапазыцыя — у канцы 1999 года, калі зьявіўся Вік (якога потым мы аб’явілі пэрсонай «нон-грата»). Гэта ўсё было сказана даўно, усё было надрукавана, пра гэта нават выпушчаныя кнігі. Гэта даўно ня новае, але зьвярнуліся да гэтай тэмы, таму што грамадства мяняецца. Байкот паказаў, што гэтых людзей (псэўдаапазыцыю) народ не падтрымлівае, народ падтрымлівае нашы ідэі (нашай народнай партыі). Бо мы народ не абзываем “чаркай і скваркай”, мы народ не абзываем “дурны”. Мы на народ па-іншаму глядзім, спадзяемся на наша грамадства. А гэтыя людзі вычарпалі свой рэсурс.

Яны ўвесь час рэальна (па выніках) падтрымлівалі рэжым, яны клікалі людзей на ўсе фальшывыя выбары — тады, калі хадзіць на галасаваньне было нельга і немагчыма. У 2004 годзе, калі Лукашэнка задумаў рэфэрэндум аб сваіх вечных паўнамоцтвах, ні ў якім разе не можна было падтрымліваць гэтыя выбары і гэты рэферэндум — гэта было злачынства. А яны прыдумалі лёзунг: “Ідзі і скажы яму сваё “Не”. Яны са скуры вылузваліся, каб загнаць людзей на рэферэндум. Бо задача была — каб выбаршчыкі прыйшлі галасаваць. А фальсіфікатарская машына выканае сваю справу. Хто зрабіў гэтага вечнага сатрапа, так званага «прэзыдэнта»? Яны! І яны нясуць палітычную адказнасць за гэтую бясконцую дыктатуру.

Еўрарадыё: Не думаеце, што інфармацыю пра 4,5 мільёна долараў, якія нібыта “Гавары праўду!” атрымала на прэзідэнцкія выбары 2010 года, вам спецыяльна злілі з КДБ, каб скарыстаць вас у змаганні рэжыму з апазыцыяй?

Зянон Пазняк: У 1990-х гадах яшчэ да мяне прыязджалі кіраўнікі раёнаў і ў жаху расказвалі пра ўсю сытуацыю: яны даведваліся, што на кожнага з іх ёсць дасье. На кожнага бюракрата! І ў выпадку чаго яго шантажуюць. Гэта сутнасць рэжыму. Таму ён, гэты рэжым, у рэальнасьці ня мае моцнай апоры сярод выканаўцаў. Як толькі нешта хіснецца — яны ад яго адвернуцца. І калі гэтыя людзі могуць неяк бараніцца, даваць некуды інфармацыю — яны даюць. Халуі прадаюць сатрапа ў першую чаргу. І яны яго ўжо здаюць.

Я прыгадваў ня раз, як у 1994 годзе была прэзыдэнцкая кампанія. Была сфармавана група Лукашэнкі, у якой былі Булахаў, Лябедзька, Ганчар, Сініцын. У тым ліку і Фядута. Дык Фядута прысылаў да мяне двойчы ці тройчы сваіх прадстаўнікоў — ён хацеў перадаць кампрамат, дасье на Лукашэнку. Ён не ведаў, хто будзе прэзыдэнтам, і гуляў на два бакі. Я не стаў зь ім ні гаварыць, ні браць — усё, што трэба пра Лукашэнку, я ведаў без яго. Але я паказваю псіхалогію гэтых людзей. І цяпер яны пайшлі ў так званую «апазыцыю»! Яны ўжо сто разоў прадаліся і яшчэ нешта сьпяваюць! Яны будуць на галаву станавіцца, казаць, што КДБ злівае, а Пазняк не разабраўся…Пазьняк даўно ў іх разабраўсяі, яшчэ калі яны ў камсамольцах хадзілі і толькі стукаць вучыліся.

Еўрарадыё: …Пазняк у эміграцыі адарваўся ад рэчаіснасці…

Зянон Пазняк: Нічога я не адарваўся! Гэта яны даўно ад беларусаў адарваліся, нават мову забыліся. Усё, што я кажу, усе мае палітычныя ініцыятывы спраўджваюцца. Пра неабходнасьць байкоту я казаў 10 гадоў таму! Тое самае — пра расейскую палітыку, тое самае — пра заходнюю палітыку, пра двайныя стандарты. Яны (так званая «апазіцыя») гэта самі цяпер убачылі, пасля таго як Эўропа іх выкінула. А чаму выкінула? Бо ўбачыла, што няма толку: грошы даюць і грошы крадуць. Хто пра гэта сказаў першы? Ён самы – квазі-апазыцыянер Аляксандр Фядута! (І прытым ня раз тое казаў). Цяпер ён ўжо цьвердзіць, што «апазыцыя» скрала 24 мільёны даляраў — пра гэта ўсё напісана імі ж! Яны ж самы сябе здаюць. Тут ніякіх інфарматараў ня трэба. Таму ўвесь іхны вэрхал… Хай лепш маўчаць і дзе-небудзь сядзяць на грантах ды пэнсіі — іх час заканчваецца!

Еўрарадыё: А не таму што Зянон Пазняк пакрыўдзіўся на тую ж “Гавары праўду!”, што яны распачалі кампанію па абароне Курапатаў? А гэта ж яго, тое, з чаго Пазняк пачынаўся?

Зянон Пазняк: Мы (сябры народнай партыі) ведаем, з кім маем справу, і ведаем, што такое Курапаты. І хто змагаецца супраць Курапатаў. І хай яны лепш маўчаць, такія абаронцы з канторы, як Дзьмітрыеў! Мы ведаем гэтую публіку і ведаем тэхналогію імітацыі гэтай іхняй нібыта «абароны». Як толькі ўзнікае складанае пытанне з Курапатамі, як толькі ідзе навал на Курапаты — кантора адразу пачынае ствараць свае арганізацыі, якія быццам бы змагаюцца за Курапаты. Яны адразу пачынаюць дасылаць сваіх “спэцоў”, якія пачынаюць агітаваць за Курапаты — каб вылезці наперад, даваць камэнтары і завесьці ўсё ў сьляпы завулак. Гэта тэхналогія, якую мы бачылі ў 2001 годзе, калі рэжымныя ўлады аўтастраду вялі праз Курапаты. Ох які вэрхал паднялі гэтая падстаўныя структуркі: мэмарандумы, пагадненьні з разбуральнікамі, бясконцая балбатня у мэдыях і г. д. Усё гэта нашыя партыйцы народнай партыі мусілі выцерпець, робячы рэальную справу. (Пра гэта падрабязна ў новай кнізе «Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял».)

Вандалы дарогу зрабілі, але Курапаты мы адстаялі. Курапаты засталіся. Пасьля гэтага ад тых псэўда-энтузіястаў і духу іх не засталося — усе канторскія квазі-абаронцы выпарыліся, зьніклі, як дым, увесь інтэрас да Курапатаў у іх тут жа прапаў. Толькі аднаго “спэца” пакінулі — падпалкоўніка Кузняцова. Але і ён цяпер праваліўся са сваёй правакацыяй з польскімі жаўнерамі, аб якой палякі яго не прасілі (тут хутчэй за ўсё расейскі інтэрас).

(Тэкст адрэдагаваны З. Пазьняком)

5/11/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2012
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024