Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяды ў Лошыцкім Яры

091-loshiza.jpg
4 лістапада сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ арганізавалі традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Дзядоў. Людзі сабраліся каля палаца культуры “Лошыцкі” у Менску і прайшлі шэсьцем да месца, дзе пахаваны ахвяры расейскага акупацыйнага тэрору 1937 года. У Лошыцкім Яры НКВД расстраляў тысячы беларусаў. У 1990-х гадах фронтаўцы ўсталявалі на гэтым месцы манумэнтальны крыж. Людзі ішлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і выявамі Пагоні, несьлі транспаранты “Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму” і “Беларуская Салідарнасьць – наш супраціў расейскай акупацыі”.
Перад Крыжом на магілах пакутнікаў адбыўся мемарыяльны мітынг. Быў зачытаны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Лошыца – месца забойства народа” (публікуецца). Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Алесь Чахольскі, сакратар Фронту і Партыі. Выступоўцы падзякавалі ўдзельнікам шэсьця і мітынгу за тое, што яны прышлі ў гэтае трагічнае месца дзеля вечнай памяці аб ахвярах нашага народу.

Лошыцкі Яр – толькі адно з многіх месцаў, дзе расейскі НКВД тварыў свае злачынствы, дзе маскоўскія акупанты забівалі беларусаў. У апошні пэрыяд назіраюцца спробы некаторых “гісторыкаў” пісаць пра “беларускі НКУС”, “беларускі катынскі сьпіс”, “беларускі рэжым”. Гэта ёсьць фальсіфікацыя нашай нацыянальнай трагедыі: быў толькі расейскі НКВД, ёсьць толькі расейскае КГБ-ФСБ, якія зьдзяйсьнялі і зьдзяйсьняюць антыбеларускую палітыку. Тое, што творыць на нашай зямлі цяперашні рэжым, можа тварыць толькі акупацыйная, чужая ўлада: зьнішчэньне нашай культуры і мовы, абылганьне гісторыі, разгром беларускага школьніцтва.

За апошнія 18 гадоў існаваньня гэтага рэжыму насельніцтва Беларусі зьменшылася на 850 тысячаў людзей — без вайны. Дзе гэтыя сотні тысячаў нашых людзей? Палітыка вынішчэньня беларускай нацыі Масквой працягваецца іншымі мэтадамі. Разгромлена нацыянальная эканоміка, спынена інтэлектуальнае разьвіцьцё моладзі і дзяцей у выніку злачыннай палітыкі русіфікацыі. Але нядоўга засталося трываць гэтаму рэжыму на нашай акупаванай зямлі. У іх ужо няма асновы для існаваньня. Беларускі народ на апошніх псэўдавыбарах у верасьні сёлета ясна паказаў, што ён не падтрымлівае антынародную ўладу.
Што б ні пісалі цяпер рэжымныя падпявалы і псэўдаапазыцыя, Народны Байкот перамог рэжымную фальшыўку. Усе ведаюць, што выбарчыя ўчасткі стаялі пусткай. Зь некаторых 60-кватэрных жылых дамоў “галасаваць” хадзілі 1-2 асобы. І так па ўсёй нашай краіне. Разбуральныя працэсы разгортваюцца па ўсёй суседняй Расеі. Татары, башкіры, каўказкія народы рыхтуюцца да поўнага вызваленьня ад маскоўскай імпэрыі. Ёсьць сьветлая пэрспэктыва і ў нас. Галоўная нашая надзея – адукаваная і культурная беларуская моладзь, якая аддадзена сваёй мове, культуры і гісторыі. Гэта такія прыгожыя дзяўчаты і юнакі, якіх мы бачым сёньня каля сьвятога Крыжа. Не ўдалося і ня ўдасца акупантам скарыць і забіць наш народ. Беларусь вечная, мы будзем усімі сіламі бараніць нашу зямлю ад варожай навалы. Не аддамо акупантам душы і будучыню нашых дзяцей!
Выступіў таксама сп. Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі. Ён падзякаваў беларускую рэдакцыю Радыё Свабода за інфармацыю пра біяграфію І. Кузняцова, які на працягу гадоў пазыцыянуе сябе як “гісторык, дасьледчык сталінскіх рэпрэсій”. Цікава было даведацца, што І. Кузняцоў закончыў маскоўскую ваенна-палітычную акадэмію і служыў шэраг гадоў палітработнікам у савецкай арміі (праўда Радыё не паведаміла, у якіх мясьцінах ён служыў), мае званьне падпалкоўніка. Людзі старэйшага ўзросту, што служылі ў савецкай арміі, памятаюць, чым займаліся афіцэры-палітработнікі. Яны вучылі нас, — маладых афіцэраў, жаўнераў і сяржантаў, — “любіть советскую Родіну, Советское правітельство і лічно товарішча Леніна”.

Аказалася, што і пры лукашызме падпалкоўнік Кузняцоў зрабіў камфортную, можна сказаць, бліскучую кар’еру на кафэдры дыпляматыі ўнівэрсітэта. Вядома, якія “славные органы” курыруюць дыпляматыю ў акупаванай Беларусі. У кастрычніку 2001 года, калі патрыёты-фронтаўцы баранілі Курапаты ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам, там зьявілася некалькі асобаў. Яны рабілі заявы, вялі “перамовы” з рэжымам. Тады ж зьявіўся ў інфармацыйнай прасторы і І. Кузняцоў. З самага пачатку ён заявіў, што “немэтазгодна ставіць крыжы ў Курапатах, бо там пахаваны камуністы”.

У гэтым стылі Кузняцоў і гэтыя асобы дзейнічалі тады і на працягу наступных гадоў. Яны не паставілі ніводнага крыжа на магілах, не ўзялі ўдзелу ні ў аднай талацэ ў Курапатах. Але выстаўляліся галоўнымі аўтарытэтамі, вадзілі фальшывыя экскурсіі і рабілі фальшывыя заявы. Патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай сьвятыні абвяшчаюць савецкага палітработніка падпалкоўніка Кузняцова пэрсонай нон грата на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых нашых сьвятыняў, дзе ёсьць беларускія пакутнікі.

Важна вось яшчэ што і для беларусаў і для палякаў: у справе мэмарыялізацыі нельга карыстацца паслугамі фальшывай прафэсуры, бальшавіцкіх камісараў, лубянскай агентуры, падпалкоўнікаў і падобных. Гэта прывядзе толькі да прафанацыі. Яшчэ адно важнае: у вызваленай ад акупацыі Беларусі будуць ушанаваныя ўсе магілы ахвяраў генацыду, што тварылі нямецкія і маскоўскія акупанты Беларусі. У тым ліку будуць ушанаваныя магілы польскіх ахвяраў на нашай зямлі. Але ўжо цяпер трэба пачынаць працу: высьвятляць, дзе ёсьць гэтыя магілы, імёны ахвяраў і г.д. Гэта павінны рабіць людзі з чыстым сумленьнем, беларускія гісторыкі ў хаўрусе з польскімі гісторыкамі. Усё гэта трэба рабіць у імя нашай супольная народнай трагедыі і ў імя вечнай памяці.

Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа” і ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічы.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
4 лістапада 2012 г.

073-loshiza.jpg

078-loshiza.jpg

080-loshiza.jpg

081-loshiza.jpg

094-loshiza.jpg

5/11/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2012
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024