Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Правальнае будаўніцтва

Апошнімі днямі ў Сеціве і іншых інфармацыйных каналах антыбеларускага рэжыму зазьвінелі фанфары. Рэжым абяцае, што ў 2013 годзе пабудуе першы ў Беларусі хмарачос. Толькі гэтага нам і не хапала…

З «каронных» будаўнічых пляцовак позьняга лукашызма паступаюць кур’ёзныя зьвесткі, у якіх зьмяшчаецца сьмяротная небясьпека для блізкай будучыні нашай краіны, жыцьця і здароўя нашых людзей.

Там дзе працуюць разрэклямаваныя Лукашэнкам кітайцы, беларускія прарабы хапаюцца за галаву. Над кожным кітайцам трэба стаяць і сачыць за тым, каб ён не псаваў працу. Варта толькі адвярнуцца або адысьці ў бок, і кітаец ужо робіць зварку ў адно шво (такое лясьне ў першы ж дзень эксплуатацыі), замешвае пясок замест цэмэнту і г.д. За такое ў Кітаі могуць і расстраляць, там яны так ня робяць. Але тут акупаваная Беларусь, чужына, якую яны ня любяць, – тут можна ўсё. І гэта толькі пачатак «вечнай рэжымна-кітайскай дружбы» і мільённых кітайскіх гарадоў на беларускай зямлі. Ад гэтага ўсяго мароз па скуры.

Ня лепш справы і на другім лукашыстоўскім «фронце тэхнічнага прагрэсу». Маецца на ўвазе «трыюмф мірнага атама» або Чарнобыль №2, які мясцовая дыктатура разам з Масквой наладжваюць нам у Астраўцы.

Грошы раскрадаюцца на гэтым будаўніцтве шалёнымі тэмпамі. Але нават ня ў гэтым праблема. На сатанінскім нэачарнобыльскім месцы людзей ахоплівае масавая дэмаралізацыя (гэта ёсьць адлюстраваньне агульнага стану рэжыму). Рабочых-будаўнікоў начальства вымушана наймаць штодня з раніцы. Новая брыгада заступае на працу, але ўжо перад абедам бальшыня работнікаў становяцца непрацаздольнымі. Мужчыны ўжо зьбегалі ў краму, купілі некалькі пляшак гарэлкі… Людзі засынаюць на працоўных месцах і ў навакольных прысадах. Начальства расштурхоўвае іх і вымушана выслухоўваць, што беларусы думаюць пра «мірны атам» і начальніка дыктатуры. Назаўтра ўсё пачынаецца зноў…

Крый Божа, каб дзікія праекты дыктатуры ладзіліся пасьпяхова і з фанфарным звонам. Гэта была б сапраўдная катастрофа для Беларусі. Але Госпад не дае, не дазваляе акупантам беспакарана зьдзеквацца са здаровага сэнсу і нашай сьвятой зямлі. Запушчаны ненавісьнікамі Беларусі мэханізм зьнішчэньня пракручваецца ўпустую, рыпіць і тарахціць на месцы. Бальшыні беларусаў ужо зразумела, што гэтую махіну трэба тэрмінова спыняць і выдаляць яе з нашай тэрыторыі – няхай праводзяць антыгуманныя экспэрымэнты ў сябе ў Маскве і ў Кітаі.

Янка Базыль

28/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь