Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З.Пазьняк: Ствараць грамадзкі грунт і сілу

Вынікі выбарчай кампаніі і байкоту ацэньвае старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк
Радыё Свабода. Сяргей Навумчык

Навумчык: Як Вы ацэньваеце афіцыйныя вынікі кампаніі па выбарах у палату прадстаўнікоў, агучаныя старшынёй ЦВК спадарыняй Ямошынай?

Пазьняк: Як цынічную фальсыфікацыю. Бо што адбылося ў сапраўднасьці - нам добра вядома. Мы даволі шчыльна кантралявалі Менск і таксама тыя гарады Беларусі, дзе ў нас былі структуры. Па ўсіх 26 участках ва ўсіх акругах Менску, якія мы кантралявалі (мы - гэта КХП-БНФ) - па ўсіх гэтых участках выбары не адбыліся. Прагаласавала ад 24 адсоткаў выбаршчыкаў (напрыклад, Першамайскі раён) да 47 (Заводзкі раён). А ў цэлым, на астатніх участках прагаласавала ад 29 да 36 адсоткаў. Аналягічная карціна была ва ўсіх іншых участках горада, якія аб’ехалі нашыя прадстаўнікі. Яшчэ больш уражлівая карціна па краіне. На нашых кантрольных участках у Слуцку прагаласавала ўсяго 15 адсоткаў. Аналягічнае становішча ў Мастах, Баранавічах, Салігорску, Клімавічах. Зьвестак па астатніх гарадах мы яшчэ пакуль не атрымалі, але па ранейшай інфармацыі - усюды аднолькава: бальшыня людзей галасаваць не прыйшлі.

Словам, адбыўся байкот галасаваньня. Выбараў не было. У бліжэйшы час чакаецца грандыёзная афіцыйная хлусьня абсалютна мярзотнай улады і абсалютна амаральных, у сэнсе крывадушнасьці і хлусьні, афіцыйных асобаў. Сёньня нацыя будзе назіраць, як гэтыя беларусафобы стануць круціцца і ілгаць на экране, гледзячы ў камэру.

Навумчык: Цяперашняя выбарчая кампанія – ня першая, да байкоту якой заклікала КХП-БНФ. Што ўдалося зрабіць у справе рэалізацыі гэтай ідэі?

Пазьняк: Мы лічым, што як бы там не было, але народ галасаваць не пайшоў і пачуў наш заклік. Неабходнасьць байкоту фальшывых выбараў рэжыму мы прапагандуем больш за 10 гадоў — з таго часу (2001 год), калі стала зразумела, што выбараў няма і галасаваньне страціла сэнс для людзей, яно стала выгодным толькі правячаму рэжыму. З усіх структураў найбольшы супраціў у неабходнасьці байкоту аказвала псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы. Найбольш драматычным быў 2004 год. Рэжым рыхтаваў разам з выбарамі ў палатку незаконны рэфэрэндум аб працягу паўнамоцтваў Лукашэнкі. Зразумела, што народ не павінен быў удзельнічаць у палітычным крымінале і ў незаконнай справе. Фальсыфікацыйнай машыне патрэбна было, каб людзі прыйшлі галасаваць, а як галасаваць — ня мела значэньня. Галоўнае - каб адзначыліся і ўзялі бюлетэнь. Лёзунг заганяльшчыкаў на рэфэрэндум быў такі: “Ідзі і скажы яму сваё не!” (гэта значыць, Лукашэнку). Разам з псэўдаапазыцыяй, рэжыму тады ўдалося ўгробіць байкот незаконнага рэфэрэндуму. У выніку, нацыя атрымала сабе на шыю калгаснага дыктатара на вечныя часы сацыяльнага маразму (у дужках зазначу, што гэтае злачынства псэўдаапазыцыі ніколі ня будзе скінута з рахунку і “героі” яго не забытыя”).

Цяперашні час засьведчыў перамогу нашых ідэй. Але не ў галовах падстаўных імітатараў, а ў сьведамасьці грамадзтва. Нашу ідэю байкоту ашуканскіх выбараў падтрымалі людзі, падтрымаў народ. У гэты час дэмапазыцыя наладзіла непрыстойны балаган вакол справы байкоту, падзяліўшыся на часткі. Але на людзей тое не паўплывала, байкот адбыўся. Адкрыта на баку рэжыму выступілі толькі “Гавары праўду”, камуністы Калякіна і некаторыя сацыял-дэмакраты.

Навумчык: Якую мэту Вы б вызначылі цяпер як галоўную перад нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі?

Пазьняк: Мэта адна - ліквідаваць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі на альтэрнатыўнай аснове. Працаваць неабходна па двух накірунках: ствараць грамадзкі грунт і грамадзкую сілу. Па першай пазыцыі галоўным застаецца нацыянальнае асьветніцтва і пашырэньне салідарных ідэяў. Пасьля байкоту ўмовы дзеля гэтага стануць больш прыдатныя. Пра другую пазыцыю - стварэньне сілы - пра аднаўленьне Ценявога Кабінэту Фронту — я казаў яшчэ ў траўні. Праца не спыняецца, і вынікі яе будуць станоўчыя.

24/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь