Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБСАЛЮТНАЯ БАЛЬШЫНЯ ГРАМАДЗЯНАЎ НЯ ХОЧА ІСЬЦІ НА ВЫБАРЧЫ ФАРС

(Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

9 верасьня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Беларускі народ трэба любіць і шанаваць” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы адзначылі, што па ўсёй краіне адбываецца млявая «выбарчая кампанія» рэжыму. Людзей яна не цікавіць, людзі адварочваюцца ад зазывалаў і гукальшчыкаў. Многія чакаюць моманту «галасаваньня», каб даведацца, якім спосабам рэжым будзе забясьпечваць сябе фальшывую «элегантную перамогу». Ня трэба сумнявацца, што рэжымныя «спосабы» будуць антызаконнымі, брутальнымі і зьневажальнымі для нашай чалавечай і нацыянальнай годнасьці. Менавіта таму Народны Байкот зьяўляецца самай годнай і эфэктыўнай пазыцыяй беларускага грамадзтва, якое ўжо ня верыць ні рэжыму, ні фальшывай псэўдаапазыцыі.

Неабходна зазначыць, што менавіта пасьлядоўныя і настойлівыя дзеяньні нашай Партыі і фронтаўцаў вымусілі псэўдаапазыцыю зрабіць шэраг заяваў пра неабходнасьць байкоту. Нават яны ня могуць пайсьці на правальны для іх варыянт агульнага закліку да ўдзелу ў выбарчым фарсе рэжыму, як гэта было раней («Іді і скажі ему нет!» — цяпер такі «лёзунг» ня пройдзе).

Сустрэчы патрыётаў-фронтаўцаў з некаторымі замежнымі палітыкамі і дыпламатамі паказалі, што нават заходнікі пачынаюць разумець слушнасьць Народнага Байкоту. Такім чынам, прамаскоўскаму рэжыму не ўдаецца бясконца падманваць беларускую і міжнародную грамадзкасьць. У любой хлусьні бывае канец, калі раскрываецца мэханізм фальшу. Цяпер вельмі важна падымаць нашае грамадзтва на салідарныя дзеяньні па байкоту. Трэба таксама даводзіць людзям, што на байкоце рэжымнага падману барацьба не канчаецца. Гэта ёсьць важны этап на шляху да кансалідацыі дюдзей і вызваленьня нашай Бацькаўшчыны ад зла і акупацыі. Беларуская Салідарнасьць павінна будзе працягвацца ў далейшых дзеяньнях нашага грамадзтва па нармалізацыі нашага дзяржаўнага, нацыянальнага і чалавечага жыцьця – без чужынскай акупацыйнай хунты.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі, што многіх людзей ўразілі звьсткі пра падрыхтоўку немцамі паліцэйшчыны лукашысцкага рэжыму. Пацьвердзіліся ацэнкі, зробленыя даўно Зянонам Пазьняком і фронтаўскімі аналітыкамі пра антыбеларускую палітыку зьвязкі Масква-Берлін (імпэрцы падзялілі паміж сабой ролі, але мэта ў іх адна – не даць узьняцца вольнай нацыянальнай Беларусі). Гэта яшчэ раз даказвае, што нельга верыць хлусьлівым заявам чужых «дабрадзеяў» і «дэмакратызатараў». Вызваленьне Беларусі – гэта справа перш за ўсё самога беларускага народу, нашых патрыятычных сілаў, нашай нацыянальнай Салідарнасьці.

Сябры Сойму распавялі пра рэакцыю грамадзтва на «выбарчую кампанію» у розных рэгіёнах Беларусі. Абсалютная бальшыня грамадзянаў ня хоча ісьці на выбарчы фарс. Рэакцыя людзей на спробы рэжымных і падстаўных «агітаваць» іх у кватэрах і дамах была рэзкай і суровай. Зазывалаў ад рэжыму і розных «говправду» беларусы гналі ад свайго парогу і выказвалі ім, што думаюць пра рэжым і пра тое, што каля рэжыму.

Сойм абмеркаваў праграму мерапрыемстваў па арганізацыі назіраньня за статыстыкай выбарчага фарсу.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
9 верасьня 2012 г.

10/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь