Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (07-08.09.2012)

Можа так стацца

7 верасьня 2012 г. славацкая газэта «SME” апублікавала фота і подпіс пад ім: «Сын Кадафі Сайф Іслам верыў, што разгроміць паўстанцаў грубым гвалтам. Цяпер ён апынуўся ў іхных руках» У артыкуле распавядаецца, што Сайфа Іслама бароніць ягоная прыяцелька ізраільская мадэлька і актрыса Орлі Вайнэрман. Яна сказала, што сын Кадафі «быў джэнтэльмэнам» і г.д.

Наш камэнтар: Можа так стацца, што Віктару Кадафі не пазайздросьцяць сынкі іншых дыктатараў. Зь імі будзе разьбірацца пераможны народ, які памятае «джэнтэльмэнства» гэтых малодшых у бандыцкай сям’і дзяржмафіі.

Юрка Марозаў
***
Пуцін, путаны і пшык

7 верасьня 2012 г. польская газэта «Gazeta Wyborcza” паведаміла пра чарговую акцыю прыхільніц фэміністак групоўкі «Pussy Riot”. Яны спалілі фотапартрэт Пуціна і запісалі гэта на відэакамэру.

Наш камэнтар: З гэтымі «фэміністкамі» даўно ўжо ўсё зразумела. Мадэль адпрацавана ў акупаванай Беларусі. Тут таксама кантора дазволіла ўсім аматарам пустых эфэктаў па-рознаму абзываць Лукашэнку: і такі ён і гэтакі. Для канторы галоўнае, каб не закраналася сутнасьць кіруемай з Масквы дыктатуры, яе гэбоўскі характар, яе мафійныя справы. А дурням можна абзываць, колькі хочаш.

Юрка Марозаў
***
Лубянская “навука”

7 верасьня 2012 г. летувіская газэта «Lietuvos Rytas” напісала пра падрыхтоўку выданьня архіўных дакумантаў і зборніка публікацый Расейскага фонду «Історіческая память». Выданьне мае назву «Напярэдадні Галакосту: Фронт летувіскіх актывістаў і савецкія рэпрэсіі ў Летуве ў 1940-41 гг.». Аўтары маскоўскага выданьня апраўдваюць масавыя арышты і высылкі летувісаў саветамі перад ІІ сусьветнай вайной, называюць Сталіна «дабрадзеям Летувы» і г.д.

Наш камэнтар: Крамлёўскія забойцы і гвалтаўнікі не супакойваюцца, даюць публічнае апраўданьне сваёй анытчалавечай палітыцы ў захопленых краінах. Такімі яны былі заўсёды і такімі яны будуць, аж покуль існуе іхны Карфаген.
Беларускія ахвяры маскоўскай акупацыі яны трактуюць гэтак жа сама. Але ёсьць грунтоўная розьніца. Сваю лубянскую псэўданавуку наконт Летувы яны твораць у Маскве, а вось наконт беларусаў непасрэдна ў Беларусі (часьцей за ўсё рукамі мясцовых навуковых квісьлінгаў). Бо ў нас працягваецца маскоўская акупацыя.

Алесь Хадасевіч
***
«Шпіцлі» — госьці ў Летуве

8 верасьня 2012 г. аўстрыйская газэта «Der Standart” напісала, што Летувіскі Цэнтар Дасьледваньняў Генацыду і Рэзыстэнцыі апублікаваў у Сеціве сьпіс з імёнамі супрацоўнікаў былой савецкай спэцслужбы КГБ. У сьпісе зьвесткі пра 1500 шпіцляў КГБ. Наш камэнтар: Вартая павагі ініцыятыва летувіскага Цэнтру. Так і трэба рабіць, даўно і нават больш грунтоўна. Але паўстае рытарычнае пытаньне: чаму гэты Цэнтар запрашае на свае канфэрэнцыі экспэртам па Курапатах і генацыду ў Беларусі менскага «шпіцля» Кузьняцова, які падаецца аўтарытэтным навукоўцам ад Акадэміі Навук Беларусі? Ягоныя дэмагагічныя выступы сустракаюцца аўдыторыяй воплескамі. Летувісы ня ведаюць (ці мо’ ўжо забыліся), хто ёсьць сапраўдным адкрывальнікам і абаронцам Курапатаў і іншых нацыянальных сьвятыняў (ці мо’ яны чаго баяцца)?

Алесь Хадасевіч
***
Вырашыў палюбіць жывёлак

8 верасьня 2012 г. швайцарская газэта «Neue Zuercher Zeitung” напісала пра Пуціна, які любіць выступаць у ролі абаронцы жывой прыроды: мядзьведзяў, каціных драпежнікаў, кітоў. Журналісты сьцьвярджаюць, што ім не даюць высьмейваць Пуціна ў гэтай піар-ролі.

Наш камэнтар: Вядома, што Гітлер таксама любіў выстаўляцца ў амплуа аматара жывёл, фатаграфаваўся разам аленямі і г.д. Калі нехта казаў яму пра пакуты мільёнаў людзей, фюрэр кідаўся ў істэрыку.
Арганізатара імпэрскага зьнішчэньня людзей і народаў маскоўскага Пуціна таксама варта было публічна спытаць на гэтую тэму.

Юрка Марозаў
***
Шчырае прызнаньне

8 верасьня 2012 г. нідэрляндская газэта «De Telegraaf” цытавала выступ міністра замежных справаў Лаўрова ва Уладзівастоку. Ён сказаў, што санкцыі супраць Сірыі і Ірану нанясуць шкоду інтарэсам Расеі.

Наш камэнтар: Шчырае прызнаньне крамлёўца. Інтарэс Расеі – утрыманьне антыдэмакратычных рэжымаў ва ўсім сьвеце.

Алесь Хадасевіч

10/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь