Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (04-06.08.2012)

Поўны маразм!

4 жніўня 2012 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла з Масквы. Там гасьцяваў віцэ-прэм’ер Сірыі Джаміль Кадры. Ён заявіў, што ў бліжэйшы час Сірыя далучыцца да Мытнага саюзу Расеі-Беларусі-Казахстану.

Наш камэнтар: Поўны маразм! Толькі гэтага не хапала беларускаму народу, краіну якога прамаскоўскі рэжым цягае за сабой у розныя непрыстойныя і незаконныя ўтварэньні. Хаця ёсьць ва ўсім гэтым і элемэнт аптымізма. Успомнім, як дыктатарская Сэрбія пры Мілошавічы пішчом лезла ў антызаконную “саюзную дзяржаву РФ і РБ”. Усё скончылася правалам дыктатуры.

Алесь Хадасевіч
***

Маскоўскаму нішчэньню Беларусі наканаваны крах

5 жніўня славацкая газэта “Pravda” напісала пра 50-годдзе з дня ўвязьненьня Нэльсана Мандэлы. 5 жніўня 1962 года адваката Мандэлу, які бараніў ахвяраў палітыкі апартэіду, арыштавалі ўлады Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і кінулі яго за краты. Мандэлу абвінавацілі ў спробе антыдзяржаўнага перавароту. Вязень стаўся сымвалам змаганьня супраць апартэіду. Яго вызвалілі толькі ў 1990 годзе, калі пачаўся крах апартэіду.

Наш камэнтар: Тыя зь беларусаў, хто здольны думаць, параўноўваюць паўднёваафрыканскі апартэід з цяперашняй палітыкай Масквы ў Беларусі. За стагоддзі беларуска-маскоўскай вайны і расейскай акупацыі нашай краіны Масква і так і гэтак спрабавала зьнішчыць наш народ і нашую культуру. Ды ня выйшла. Апошняй спробай зьяўляецца інтэнсіўнае засяленьне кітайцамі нашай зямлі, дзе не павінна застацца месца для беларусаў. Такое ня сьнілася нават самым агрэсіўным носьбітам апартэіду. Але генацыдам, забойствамі і турмой ня ўдасца зламіць супраціў беларускіх патрыётаў. Маскоўскаму апартэіду ў Беларусі наканаваны крах.

Юрка Марозаў
***

Няхай не спадзяюцца на літасьць

6 жніўня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра бомбавы ўдар па будынку рэжымнага тэлебачаньня ў Дамаску, якое вельмі моцна ахоўваецца. На фота – разьбітая сьцяна будынку. Рэжым абвінаваціў у бомбавай атацы Савудаўскую Аравію, Катар і Ізраіль.

Наш камэнтар: Няхай шчодра аплочаныя рэжымам тэлебрахуны не зьдзіўляюцца, што патрыёты атакавалі іх на месцы іхнай гэбельсаўскай дзейнасьці. Зразумела, што йдзецца не пра сумесную акцыю трох такіх розных замежных дзяржаваў, а пра партызанскі подзьвіг сірыйскіх змагароў. Той, хто сістэматычна хлусіць свайму народу, няхай не спадзяецца на літасьць падчас народнай вайны.

Алесь Хадасевіч
***

Гэты час ужо не далёка

6 жніўня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала, што прэм’ер Сірыі Рыяд Хіджаб уцёк з сям’ёй у Іарданію.

Наш камэнтар: Выразны знак набліжэньня краху асадаўскага прамаскоўскага рэжыму. Тым часам расейскія СМІ надрываюцца, спрабуючы пераканаць сваё насельніцтва, што Асад “перамагае бунтаўшчыкоў”. Падпяваюць гэтай хлусьні і рэжымныя СМІ лукашыстоўскага рэжыму.
Калі ўжо пачнуць уцякаць ад свайго гаспадара лукашыстоўскія хіджабы? Мяркуем, што гэты час ужо не далёка.

Юрка Марозаў
***

Гэта толькі нікчэмная марыянэтка

6 жніўня 2012 г. славацкая газэта “SME” напісала пра публічны выступ былога кухара цяперашняга лідэра камуністычнай Паўночнай Карэі Кім Чон-уна. Японскі кухар Фуджымота сьцьвярджае, што ў сапраўднасьці камандуе ўсім у П. Карэі не малады Кім, а ягоная цётка Кім Чон-хуй і ягоны дзядзька Чан Сон-тэк.

Наш камэнтар: Прыдворны распавёў таямніцу полішынэля: дыктатар, які надзьмуваецца гневам і кідае маланкі, — гэта толькі вывеска, за якой стаяць сапраўдныя начальнікі антынароднай дыктатуры. Такое вельмі часта здараецца з дыктатурамі. Бальшыня беларусаў ужо здагадаліся, што Лукашэнка – гэта толькі нікчэмная марыянэтка, з дапамогай якой Масква зьнішчае і абрабоўвае Беларусь.

Юрка Марозаў
***

Яны нічога не зразумелі

6 жніўня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” адзначыла гістарычным артыкулам 355-я ўгодкі сьмерці казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага (6 жніўня 1657 г.). Цытуем артыкул: “18 студзеня 1654 года ў Пераяслаўі Багдан Хмяльніцкі з усім войскам запарожскім склаў прысягу вернасьці цару, і падзея гэтая ўвайшла ў гісторыю як пераяслаўскае пагадненьне, акт “злучэньня Украіны з Расеяй”. Гэтае пагадненьне зьмяніла гісторыю Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, хаця ў жаданьнях казацкага гетмана быў толькі вайсковы хаўрус, мэтай якога была сумесная барацьба з Рэччу Паспалітай дзеля інтарэсаў абодвух бакоў пагадненьня. Рэчаіснасьць, аднак, перарасла чаканьні стваральніка пагадненьня. Усяго праз дзесяць гадоў пасьля сьмеці старога Хмеля цар і кароль падзялілі між сабой Украіну”.

Наш камэнтар: На жаль, польскія гісторыкі не дэманструюць глыбокія прычыны нацыянальнага паўстаньня ва Украіне пад кіраўніцтвам Хмяльніцкага і страты Украіны для Рэчы Паспалітай на карысьць маскоўскай імпэрыі Ня трэба было Кароне забіраць Украіну з ВКЛ у 1569 годзе на Люблінскай Вуніі, ня трэба было зьневажаць украінцаў паланізацыяй, а трэба было шанаваць суседні народ ды былыя дамовы. Ды не абзывацца “крэсамі”. То і разьвіваліся б разам у сваёй Цэнтральнай-Усходняй Эўропе і давалі б дыхту Маскве. Ці разумее хто гэтыя гістарычныя лекцыі ў наш час?

Юрка Марозаў

6/8/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2012
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь