Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (02-03.08.2012)

Ім становіцца млосна

2 жніўня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра выступ у сеціве нам. міністра замежных справаў Расеі Г. Гацілава. Ён камэнтаваў відэаздымкі расправы паўстанцаў з прыхільнікамі Башара Асада ў горадзе Алепа: “Да парушэньня правоў чалавека даходзіць з абодвух бакоў”. Ён заклікаў заходніх і арабскіх палітыкаў зірнуць на гэтую праблему з гэтага пункту гледжаньня.

Наш камэнтар: Сапраўды, паўстанцы злавілі і расстралялі некалькіх асадаўцаў, якія бамбілі горад і забілі ўжо тысячы людзей. Такое рана ці позна здараецца падчас народных выступаў супраць дыктатуры. Заслужанае пакараньне знаходзіць забойцаў і гвалтаўнікоў. Пра гэта ведае Гацілаў і ўсё расейскае начальства. Ім становіцца млосна пры адной думцы аб гэтым.

Юрка Марозаў
***

Нармальных людзей яшчэ больш, чым ненармальных

2 жніўня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла з ЗША. Шэф сеці рэстаранаў хуткага харчаваньня, якая працуе па ўсёй краіне, Дэн Кэйці публічна асудзіў аднаполыя шлюбы. Ён заявіў, што гэта супярэчыць пастулатам Бібліі. Прадстаўнікі гэяў і лесбіек, лібэральныя арганізацыі і нават дэмакрат-мэр Чыкага Р. Эмануэль асудзілі Дэна Кэйці і заклікалі да байкоту ягоных рэстаранаў. Але рэлігійны кансэрватар, былы губэрнатар Арканзасу Майк Хакабі заклікаў грамадзтва да “контрбайкоту”. Тысячы людзей па ўсёй краіне запоўнілі згаданыя рэстараны і прынесьлі сетцы хуткага харчаваньня вялікія прыбыткі. Так яны падтрымалі заклік Дэна Кэйці.

Наш камэнтар: Барацьба супраць садомскага збачэнства (супраць хворага лібэралізму) ідзе па ўсім сьвеце і часам набывае нештодзённыя формы. Трэба прызнаць, што паўсюль нармальных людзей значна больш, чым ненармальных.

Алесь Хадасевіч
***

Жоўтая інфармацыя

2 жніўня 2012 г. славацкая газэта “SME” напісала, што Лукашэнка загадаў састрэльваць самалёты, падобныя на той, што нядаўна скінуў над Беларусьсю плюшавых мядзьведзікаў. Лукашэнка звольніў таксама двух генэралаў арміі пасьля гэтага інцыдэнту. Газэта напісала: “Уся акцыя была часткай кампаніі дзеля апазыцыйнага парталу “Хартыя-97” і, паводле арганізатараў, павінна была “павысіць усьведамленьне сытуацыі ў Беларусі”.

Наш камэнтар: Сумна вядомая “Хартыя-97”, аказваецца, засьвяцілася і тут. І вось жа цікава, дыктатар генэралаў у карак пагнаў, а псэўдаапазыцыянэры толькі “пажалі лаўры”. Гэбоўска-псэўдаапазыцыйная акцыя мае водгульле па ўсім лібэральным сьвеце. Аднак, ніхто нават не паспрабаваў прааналізаваць, што гэта ўсё значыла.

Алесь Хадасевіч

***

Смакуюць брыду

3 жніўня 2012 г. аўстыйская газэта “Der Standard” напісала пра візыт Пуціна на Алімпіяду ў Лёндан. Ён сказаў журналістам, што ня трэба надта сурова караць дзяўчат з панкаўскай групоўкі “Pussy Riot”. Тры дзяўчыны 22-29 гадоў зьдзейсьнілі пару месяцаў таму “панкаўскі малебен” у храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Іх арыштавалі і пагражалі прысудам да 7 гадоў. За іх прайшла хваля сусьветнага пратэсту, перш за ўсё музыкаў, літаратараў і падобных, якія патрабавалі вызваліць іх.

Наш камэнтар: Беларусы з большага адразу здагадаліся былі, што з гэтымі паненкамі йшлося аб чарговым моб-шмобе расейскай псэўдаапазыцыі – у стылі “прыколоться-побалдеть”. Яны віхляліся ў будынку РПЦ, гукалі “Богородіца, убері Путіна”. Пасьля гэтага ім зрабілі сусьветную рэкламу як пакрыўджаным змагаркам супраць маскоўскага цара. У паненак адпаведная рэпутацыя: у сеціве апублікаваны фота, дзе яны пазіруюць галяком з хлопцамі і г.д. Разбэшчаныя самачкі адтрактаваны лібэральнай прэсай як нешта блізкае да самаахвярнасьці Жаны Д’Арк або Лэдзі Джэйн. Чарговая акцыя Лубянкі завяршылася інфармацыйным посьпехам, СМІ ўсяго сьвету толькі і пісалі, што пра іхні “подзьвіг”. Нават сам маскоўцскі цар выставіўся ў амплуа гуманіста. Як гэта ўсё абрыдла…

Алесь Хадасевіч
***

Выслалі амбасадара
3 жніўня 2012 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала, што “Беларусь высылае амбасадара Швэцыі”. Міністар замежных справаў краіны Карл Більдт сказаў, што амбасадара высылаюць “за кантакты з апазыцыяй” і што “гэтыя абвінавачваньні выклікаюць сьмех”.

Наш камэнтар: Цікава, што ў артыкуле нават ня згадваецца прозьвішча гэтага амбасадара – Эрыксан. Ён стаўся вядомы тым, што вывучыў беларускую мову і публічна выступаў па-беларуску. Патрыёты-фронтаўцы, успрыняўшы гэта як шчырую падтрымку беларушчыны, зьвярнуліся аднойчы да гэтага Эрыксана з прапановай падтрымаць адукацыйную беларускую ініцыятыву. У амбасадзе адказалі, што “амбасадар заняты і ня можа весьці размовы на гэтую тэму”. Эрыксан, аднак, заўсёды знаходзіў час (і грошы) для прадстаўнікоў псэўдаапазыцыі, якія ўмеюць увіхацца каля парадных пад’ездаў і ў кулуарах розных амбасадаў. І вось раптам гэтага Эрыксана высылаюць дахаты. Як жа цяпер будуць жыць безь яго вінцучкі-лебедько?! Сапраўдная драма.

Алесь Хадасевіч
***

Памяць пра Валенбэрга

3 жніўня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала з Будапэшта. Там адбыліся мерапрыемствы, прысьвечаныя 100-годдзю з дня нараджэньня швэдскага дыплямата Раўля Валенбэрга. Падчас ІІ Сусьветнай вайны Валенбэрг выратаваў 100 тысячаў угорскіх габрэяў ад знішчэньня. У 1945 г. ён быў арыштаваны савецкімі вайсковымі ўладамі і быў закатаваны ў ГУЛАГу.

Наш камэнтар: Подзьвіг мужнага швэда тварылі тысячы беларускіх сем’яў, якія падчас нямецкай акупацыі ратавалі сваіх габрэйскіх суайчыньнікаў. У вызваленай ад акупацыйнага рэжыму Беларусі беларускія героі будуць ўшанаваны помнікамі і кнігамі.

Алесь Хадасевіч

5/8/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2012
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024