Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: РЫХТУЕМСЯ ДА НЯЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ

(Ліст на ліпеньскі сойм КХП – БНФ)

Да прафанацыі выбараў у “палату” (якая зьяўляецца прафанацыяй парляманта) засталося два з паловай месяцы. Натуральна, як бачым ужо каторы раз, ніякіх прыкметаў у грамадзтве аб надыходзячых квазівыбарах няма. Але ў адпаведным часе рэжым пакліча свае выбарчыя камісіі, КГБ, міліцыю, адміністрацыю і пагоняць яны людзей на «выбары». Пагоняць спачатку на папярэдняе галасаваньне, а праз тыдзень, дзеля віду, – на асноўнае. Адпаведна ў кандыдаты зарэгіструюць толькі падабраных асоб, бо ў дэмакратыю гэты рэжым ня бавіцца (і ніколі ня бавіўся, яна яму не патрэбная). Рэжым бавіцца толькі ў выбары ў стылі “фарс”, мэта якіх – паказаць “усенародную падтрымку” рэжыму. Тут сутнасьць. Гэта рэжым улады тыпу сталінскай, гітлерскай, пхеньянскай, кастраўскай і т.п. (але не пуцінскай, бірманскай, аргентынскай і г.д., дзе гулялі яшчэ і ў “дэмакратыю”).
Зразумела, што ў гэтай ідэалягічнай схеме, якая абапіраецца на татальны адміністрацыйны кантроль выбараў і на фальсіфікацыю, не павінна быць ніякіх супрацьрэжымных асоб у “палатцы” і нават на ўзроўні кандыдатаў і, тым больш, у выбарчых камісіях.

Псэўдаапазыцыя гэта разумела, але апантана ўлягала заходняму патрабаваньню і дапамагала рэжыму заганяць людзей на галасаваньне, ствараючы сваім удзелам неабходны выбарчы антураж.
Прычына жывучасьці брусэльскага маразму ў дзеяньнях псэўдаапазыцыі – банальная: гэтыя дзеяньні аплочваліся. Паколькі аплочваліся добра (я ўжо пісаў пра чатыры з паловай мільёны даляраў, якія выдрапаў для “Говправды” Аляксандар Фядута), то гульня ў чужую палітыку была выгаднай справай, пакуль у 2010 годзе іх ня выкарысталі з абодвух бакоў даволі сур’ёзна – пабілі, павязалі, пасадзілі, завербавалі і дзякуй не сказалі.

Цяпер у гэтых удзельнікаў поўны разброд. Эўропа маніфэстуе абурэньне рэжымам, але хацела б мець справу толькі з Лукашэнкам. Грошай не даюць. Рэй вядзе агентура. Выказваюць нібыта розныя пункты гледжаньня. Нібыта дыскутуюць і т.п. Словам, усімі сродкамі стараюцца дэвальваваць справу байкоту, давесьці яе да абсурду. Як і трэба было чакаць, азвалася і сумнавядомая кантора “НИСЭПИ ”. Яна важна паведаміла, што за байкот нібыта ўсяго 14 адсоткаў беларусаў. (Ці не памыліліся, спадары, трэба ж было сказаць, што 1,4 адсоткі).

Няма ніякай патрэбы на прапаганду зважаць. Мы, аднак, павінны ведаць, што клясычнага байкоту з паваротным і канцовым вынікам для рэжыму (як тое магло стацца ў праўнай краіне) у гэтых умовах не адбудзецца. Адным байкотам рэжым не ліквідуеш (ды й падзея ня тая). Але байкот мусіў бы быць ударам па хунце, новым крокам да непрызнаньня рэжыму, новай падставай для супраціву і нацыянальнай кансалідацыі. Сьведамы няўдзел у выбарах дае магчымасьць людзям зрабіць свой выбар, захаваць твар і засьведчыць (перш за ўсё самым сабе) пра непадтрымку антыбеларускага рэжыму.
Этапны крок быў зроблены ў 2008 годзе, калі на палатачныя выбары прышло менш паловы выбаршчыкаў (а ў Менску галасавала ўвогуле адна траціна). Менавіта з тае пары (якая супала з іншымі падзеямі) нешта здрыганулася ў сьвядомасьці беларускага грамадзтва. Падтрымка рэжыму аслабла, сталі пашырацца крытычныя настроі нават у асяроддзі пэнсійнага рэжымнага электарату. Гэтым самым стварылася больш шырокае поле для нацыянальна-асьветніцкай дзейнасьці партыі. (І мы гэта адчулі ў сваёй працы).

Байкот (г. зн. сьвядомы няўдзел у фальшывых выбарах у фальшывы парлямант) павінен яшчэ больш пашырыць тое поле. Рэжым зноў сфальсіфікуе галасаваньне, але невідочнае стане відочным, ашуканства схаванае ператворыцца ў дэманстратыўнае. Чалавек, які прагаласаваў, ня ведае, што яго ашукалі. Пры таемным галасаваньні (калі галасы ня лічаць) тое ня кожны бачыць, тое ня проста засьведчыць (асабліва канкрэтныя лічбы). Усе парушэньні мала што кажуць людзям, якія галасавалі (яны ж галасавалі, так ці гэтак).

Пры няўдзеле ў галасаваньні і веданьні пра масавасьць няўдзелу – вынікі галасаваньня (якія аб’явяць) кожны чалавек ацэніць сам, бо ня можа быць ніякіх вынікаў, калі бальшыня ня ўдзельнічала ў галасаваньні.
Гэта вельмі важны момант для кансалідацыі антырэжымных настрояў. Антыбеларуская ўлада тое таксама добра разумее. Таму, як і ў папярэдніх фальсіфікацыях, асноўны ўпор рэжым зробіць на выбарчую прафанацыю, на так званае “датэрміновае галасаваньне”. Магчыма, будзе дадзена ўстаноўка: аб’явяць, што датэрмінова прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў, а загон і прывоз будзе жорсткім, з палоханьнем, шантажом і подкупам. Яно азначае, што будзе ўсё тое, што было, толькі ў больш шырокім і жорсткім маштабе. Гэта для рэжыму самае простае, што ён можа зрабіць супраць байкоту.

Прафанацыя выбараў у “папярэднім галасаваньні” цяжэй паддаецца кантролю, бо адсутнічаюць пасьлядоўныя правілы і “галасуюць” амаль тыдзень. Прытым выемка бюлетэняў адбываецца толькі адзін раз пасьля заканчэньня выбараў. Усе дні і ночы скрынка з бюлетэнямі знаходзіцца пад кантролем рэжыму, які пры патрэбе можа зрабіць зь яе напаўненьнем што захоча. Хоць у прынцыпе тое ўжо ня мае значэньня, паколькі рэальна галасы ня лічаць (выдаюць пратаколы галасаваньня, падрыхтаваныя адміністрацыяй рэжыму).
Для нас жа істотнай ёсьць толькі колькасьць тых, хто датэрмінова прагаласаваў. Трэба фіксаваць ўдзел у датэрміновым галасаваньні, не забываючы, што папярэдняе галасаваньне гэта ёсьць асаблівая крымінальная вобласьць у фальсіфікацыі выбараў.

Трэцяя крымінальная вобласьць фальсіфікацыі, якая засталася ад СССР, гэта выезд са скрынкамі і фактычнае прымушэньне галасаваць тых, хто не галасаваў. Тут, практычна, некатралюемая мэтода, дзе фальсіфікацыя непазьбежная. Але і тут нам важны толькі адзін чыньнік: колькасьць прагаласаваных.
Мяркуючы па актыўнасьці агентуры, хунта магчыма зробіць нейкія інфармацыйныя маніпуляцыі для адцягненьня ўвагі людзей ад тэмы выбараў. (Мы бачым увесь час, што рэжым не зацікаўлены ў агітацыі і прапагандзе выбараў. Яму лепш іх праводзіць у цішыні). Мы не павінны будзем увязвацца і марнаваць час на розныя пабочныя справы. Галоўнае для нас – байкот, няўдзел беларусаў у фальшывых выбарах рэжыму і наладжаньне задакумэнтаванага нагляду за ўдзелам у галасаваньні.

Рэжыму вельмі абходзіць, каб без скандалу аформіць квазівыбары. Відавочна, што хунта зноў стала пазьбягаць абвастрэньняў з Эўразьвязам (выпушчэньне Пачобута, маўчаньне з піярскім швэдзкім самалётам, стрыманасьць у лексіцы), але беларусаў (асабліва ў турмах) душаць у гэтай цішыні жорстка і пасьлядоўна.
Нельга недаацэньваць хунту. Яна здольная на неардынарныя рашэньні (1995 год – увод войска ў парлямант, 1996 год – пераварот, 2004 год – рэфэрэндум аб “вечным прэзыдэнце”, 2010 год – правакацыя “жалезам па шклу”, 2011 год – выбух у мэтро і расстрэл падстаўных людзей, 2012 — ? Як казалі камуністы: будзьма “бдзіцельны”. Здавалася б, усе магчымасьці ў руках рэжыму, але страх перад невядомым можа штурхнуць хунту на непрадбачаныя дзеяньні, якія мы павінны (мусім) прадбачыць (як было гэта ў 2010 годзе).

Час паволі ўжо працуе на вольную Беларусь. Мы гэта адчуваем. І яно прыдае нам сілы.

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

8 ліпеня 2012 г.

11/7/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2012
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь