Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЛЮДЗІ НАСТРОЕНЫ ІГНАРАВАЦЬ ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ

(Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 ліпеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Рыхтуемся да няўдзелу ў выбарах” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы ахарактарызавалі стан рэжыму як панічны, як перманэнтнае калачэньне ад страху перад непазьбежным канцом антыбеларускай дыктатуры. У дадзены пэрыяд рэжым найбольш баіцца Народнага Байкоту. Самая страшная для рэжыму карціна, гэта – пустыя выбарчыя ўчасткі ў верасьні сёлета, калі беларусы масава ня пойдуць на электаральны фарс лукашызма. Рэжым адчувае слабасьць сваёй пазыцыі, ведае пра непапулярнасьць у народзе карыстанай ім псэўдаапазыцыі. Таму трэба чакаць, што з набліжэньнем псэўдавыбараў дзеяньні рэжыму будуць насіць істэрычны характар. Беларусам, наадварот, трэба на ўсё рэагаваць спакойна і ўпэўнена, не паддавацца на рэжымныя правакацыі і пасьлядоўна рыхтавацца да салідарнага Байкоту рэжымнага фарсу.

Трэба тлумачыць нашым людзям, што заканадаўства дае ім права на няўдзел у выбарах, што такая пазыцыя зьяўляецца цалкам легальнай. Што якраз прымушэньне да ўдзелу ў галасаваньні ёсьць крымінальным злачынствам, і рэжымных крымінальнікаў трэба гнаць ад сябе прэч ды падаваць на іх у суд. Не выпадкова рэжым у чарговы раз мабілізуе на сваё выратаваньне псэўдаапазыцыю. У “незалежных, дэмакратычных” СМІ ужо гучаць галасы “апазыцыйных экспэртаў”, якія на розныя лады заахвочваюць грамадзтва да ўдзелу ў псэўдавыбарах. Гэтым разам ім вельмі цяжка абалваньваць людзей. Яны высільваюцца, каб знайсьці новыя аргуманты, бо былое (“Іді і скажі ему своё НЕТ”) ужо выклікае ў грамадзтве сьмех. Агентура, якую за недастойныя паводзіны больш за 10 гадоў таму выдалілі з БНФ “Адраджэньне”, наладжвае ў СМІ “дыскусіі” пра байкот і ўдзел у выбарах. Усё робіцца ў марным імкненьні заблытаць і дэзарыентаваць нашых людзей.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі, што нідзе не назіраецца нават мінімальнага зацікаўленьня “выбарамі”. Людзі ня думаюць пра гэты фарс, не абмяркоўваюць яго і з большага не зьбіраюцца ўдзельнічаць у ім. Тэма практычна не жыве ў грамадзтве, якое занятае выжываньнем ва ўмовах эканамічнага правалу, арганізаванага рэжымам. У такіх умовах трэба цярпліва тлумачыць грамадзтву неабходнасьць Народнага Байкоту. Людзі стаміліся ад рэжымнай і псэўдаапазыцыйнай хлусьні, ад пагрозаў і прымусаў. Трэба падтрымліваць і ўмацоўваць гэты настрой людзей на супраціў.

Сябры Сойму распавялі таксама пра працяг антыбеларускай палітыкі рэжыму. Напрыклад, у Горадні пачаў функцыянаваць вялікі і шматжанравы “Русскій дом”. Аказваецца ў нашай краіне, дзе пануе злачынная палітыка русіфікацыі, трэба яшчэ ставіць дадатковыя “русскіе дома”. Супраціў гэтай палітыцы павінен арганізоўвацца ў кожнай беларускай сям’і. У сям’і трэба захоўваць родную мову, вернасьць роднай культуры, гісторыі і нацыянальным каштоўнасьцям. Пры ўсёй унівэрсальнасьці гвалту рэжым ня здольны ўварвацца ў нашыя сем’і. Так рабілі ўсе народы, якія баранілі сваё ва ўмовах акупацыйных рэжымаў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
8 ліпеня 2012 г.

11/7/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2012
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь