Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (04.07.2012)

Шляхам лукашыстаў

4 ліпеня 2012 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла пра падзеі ў Кіеве. Тысячы людзей біліся з спэцчасткамі паліцыі ў цэнтры Кіева. Яны пратэставалі супраць прыняцьця Вярхоўнай Радай закону аб наданьні адміністрацыйнага статусу расейскай мове. Дэманстранты сарвалі прэс-канфэрэнцыю, на якой павінен быў выступіць прэзыдэнт Януковіч. На здамках у газэце – акрываўлены твар паліцмана, украінцы кідаюцца на чорны паліцэйскі натоўп у чорных шлемах.

Наш камэнтар: Ужо вядома, што на абарону роднай мовы падымаюцца Львоў і ўся Заходняя Україна. Пачынаецца новы этап барацьбы супраць маскалізацыі Украіны. А папярэджвалі беларускія патрыёты, якім шляхам пойдзе кліентскі рэжым Масквы ва Украіне – шляхам лукашыстаў.

Юрка Марозаў
***

Эўрадурацкі моб-шмоб

4 ліпеня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла, што адна швэдская агенцыя Public-Relations раскідала над Менскам шмат надзьмутых мядзьведзікаў, “каб надаць мужнасьці беларускай апазыцыі ў барацьбе супраць прэзыдэнта Лукашэнкі”.

Наш камэнтар: Нічога надзьмутага жыхары сталіцы над сабой ня ўбачылі. У сувязі з швэдскім мобам-шмобам хацелася б сказаць гэтым эўрадурачкам, каб яны адчапіліся ад беларусаў ды не аплочвалі дзейнасьць усялякіх падстаўных блазнаў у Швэцыі і Беларусі.

Алесь Хадасевіч
***

Асада ў Маскву!

4 ліпеня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра зварот заходніх краінаў да Масквы са спасылкай на расейскую газэту “Коммерсант”. Заходнія лідары прапануюць, каб Расея прыняла сірыйскага прэзыдэнта Асада на выгнаньне. Гэта паспрыяла б урэгуляваньню сірыйскага крызісу.

Наш камэнтар: Выдатная ідэя – усіх міжнародных злачынцаў у Маскву! Там ім і месца.

Юрка Марозаў
***

Маразм для беларусаў

4 ліпеня 2012 г. бэльгійская газэта “De Standaard” напісала пра традыцыйны гістарычны карнавал у Брусэлі. 1400 акцёраў у гістарычных строях 16-га стагоддзя запоўнілі сабой плошчу перад ратушай. На здымках у газэце – радасныя твары дзяцей і дарослых, якія далучыліся да гістарычнай традыцыі.

Наш камэнтар: Лукашысты ў сваю чаргу запрапанавалі беларусам свой савецкі “карнавал” з танкамі, маскоўскімі казакамі, дзікай расейскай папсой, пачварнай і нахабнай хлусьнёй з высокай трыбуны. У нармальных краінах адраджаюць нацыянальныя традыцыі, у Беларусі працягваюць вычвараць народную душу русіфікатарскім маразмам.

Алесь Хадасевіч
***

Сірыйцы пабіліся

4 ліпеня 2012 г. славацкая газэта “SME” напісала з Каіра. Там сабраліся на канфэрэнцыю прадстаўнікі розных апазыцыйных груповак з Сірыі. Кофі Анан патрабаваў, каб быў утвораны кааліцыйны ўрад з удзелам Башара Асада. Апазыцыя адкінула гэты праект. Канфэрэнцыю пакінулі прадстаўнікі сірыйскіх курдаў пасьля таго, як сірыйцы адмовіліся прыняць пункт пагадненьня, паводле якога курды прызнаюцца адмысловым народам з сваёй мовай, культурай і рэлігіяй. Пасьля гэтага ў асяроддзі апазыцыянэраў пачаліся бойкі. Адміністрацыя гатэлю, дзе адбывалася канфэрэнцыя, тэрмінова загадала выносіць з хола сталы і крэслы, каб імі не біліся палітыкі.

Наш камэнтар: Самы сірыйскія прадстаўнікі прызнаюць, што гэтыя падзеі не надаюць аўтарытэту апазыцыі на міжнароднай арэне. Але і ў гэтых падзеях ёсьць нюансы.
Той, хто бачыў паседжаньні “абяднанай апазыцыі” у Менску ў 1999-2002 гг., той ніколі не забудзецца на гэтыя спэктаклі “грантаўскага адзінства”. Лебедько, Вячорка і іншыя ціха-мірна сядзелі за сталом у нямецкім цэнтры IBB на ўскраіне Менску. Рэй вёў начальнік групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік. Нямецкі шпіён абвяшчаў праз перакладчыка: “Заўтра адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў з спонсарамі. Сардэчна запрашаем…” Усе пачыналі весела ёрзаць у крэслах. Генсек кампартыі С. Калякін нясьмела падымаў руку і пытаўся: “Господін Вік, а комуністы тоже могут прідті?” Вік лагодным тонам, па-бацькоўску супакойваў вернага ленінца: “Безумоўна, містэр Кальякін, кампартыя ж падпісала агульную плятформу апазыцыі…” Мелася на ўвазе грантаўская згода псэўдаапазыцыі на ўдзел у чарговых псэўдавыбарах Лукашэнкі. Вось гэта была гармонія ўсіх груповак! Усім хапала халяўных эўрагрантаў на падтрымку антычалавечага рэжыму.
Бачна, што ў сірыйцаў адбываецца сапраўдная, а не грантаўская барацьба.

Алесь Хадасевіч

11/7/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2012
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь