Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

На бойкіх месцах у Менску ў суботу-нядзелю 17-18 сьнежня проста на вулічных пляцоўках былі арганізаваныя мясцовыя кірмашы. Люд чэргамі і натоўпамі ціснуўся да раскрытых кубелаў грузавікоў, зь якіх прыезджыя гандляры прадавалі бульбу і капусту па коштах, крыху ніжэйшых, чым у крамах. Сама па сабе гэтая зьява не была нічым надзвычайным. Нештодзённай была аргумэнтацыя гандляроў у глабальна-эканамічным духу. Яны крычалі да натоўпу з сваіх грузавікоў: “Купляйце хутчэй, пакуль таннае! Вось Расея ўступіць у ВТО. Тады ўсім нам хана, задушыць Масква цэнамі!..” Аказваецца, што эканамічна актыўныя людзі ўсё ж сочаць за глабальнымі тэндэнцыямі. Яны разумеюць, адкуль ідзе ўсё зло ў Беларусь і хто разбурае нашу эканоміку. Такога публічнага згадваньня суседняй імпэрыі падчас вулічных базарных трансакцый мы прыпомніць ня можам з даўніх часоў. Далёка-далёка згубілася і заглохла гуканьне “Нам без Россіі нікак!”

***
На скрыжаваньні сталічных вуліц Гамарніка і Мірашнічэнкі стаіць міліцэйскі аўтамабіль. Каля яго праходзіць купка пэнсіянэрак. Раптам бабулькі бачаць, што за аўтамабілям разыгрываецца дзікая сцэна: на асфальце ляжыць малады высокі мужчына, рукі якога скаваны кайданкамі. Два міліцыянты бьюць чалавека нагамі. Пэнсіянэркі закрычалі: “Што вы робіце! Хіба можна так?” Засопленыя сяржанты (цераз плячо ў кожнага кароткаствольны аўтамат) азірнуліся на іх і гукнулі: “Ідіте, не мешайте работать”. Штодзённыя сцэны антыбеларускай тыраніі…
***
17 сьнежня Радыё Свабода агучыла сюжэт пад назовам “У Партыі БНФ – 30 кандыдатаў у дэпутаты”. У сталіцы адбыўся “Сойм” так званай “Партыі БНФ” пад кіраўніцтвам А. Янукевіча. Ягоны намесьнік, непараўнальны Р. Кастусёў назваў патэнцыйных кандыдатаў “рэгіянальнымі лідарамі”. Ён дадаў таксама, што яны могуць таксама ачоліць кампанію па байкоце выбараў. Цяпер можна чакаць, што рэжымная гэбельсаўшчына пачне гукаць: “Ну вось, і БНФ будзе ўдзельнічаць у парляманцкіх выбарах у 2012 годзе! Усе на выбары, таварышы!”
Псэўда-БНФ, такім чынам, зрабіў свой выбар на карысьць удзелу ў лукашыстоўскім фальшывым фарсе. На тое яны і псэўды, каб блытаць і дэзарыентаваць людзей.

***
19 сьнежня ў цэнтры Менску адбыўся чарговы акт прафанацыі супраціву антынароднаму рэжыму. Тры кабеты з Украіны агаліліся па пас перад будынкам КГБ РБ і пастаялі так, трымаючы ў руках плакацікі. Адна з напоўаголеных трымала плакат з надпісам “Жыве Беларусь”. Дзьве з тройкі мелі на галовах стылізаваныя пад элемэнт украінскага народнага строю вяночкі, а на тварах у іх былі прымацаваны стылізаваныя вусы Лукашэнкі.
Зразумела, што йшлося пра стылёвае разьвіцьцё прафанатарскіх моб-шмобаў, што рэгулярна наладжваюць у Кіеве напоўаголеныя цёткі. Там людзі ўжо разабраліся, што збачэнская дзея арганізавана спэцслужбамі Януковіча. Цяпер гэтая гнюснасьць дакацілася і да нас. Пра паходжаньне “голага пратэсту” сьведчыць таксама драматычная па-свойму канцоўка. Кручаныя кабеты пастаялі перад КГБ і ўцяклі. А вось журналістаў, якія “гапіліся” на іх, пахапалі. Гэбэ, мабыць, бачыць у гэтай дзеі “вялікую будучыню.
Толькі беларусам не адаб’еш памяць крыўляньнем агентурных путанаў.

***
Увечары 19 сьнежня людзі, якія ішлі і ехалі праз цэнтар нашай сталіцы, убачылі арганізаванае рэжымам ваеннае становішча. Паўсюль стаялі аўтазакі з закратаванымі вокнамі і грузавікі з ОМОНам. Паліцэйшчына і гэбоўшчына ў мундзрах і ў цывільным стаяла і соўгалася вялікімі і меншымі натоўпамі. Асабліва шмат іх было на плошчы Незалежнасьці, вакол Чырвонага касьцёла.
Лукашызм па-свойму адзначаў гадавіну падзеяў 2010 г., калі правакатары завялі беларусаў у пастку перад будынкам ЦВК на пл. Незалежнасьці. Цяпер людзі адчулі і ўбачылі, што антыбеларускі рэжым шалёна, істэрычна баіцца народа. Да рэжыму традыцыйна падключылася русскоязычная псэўдаапазыцыя, якая робіць свае дзеяньні без нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу. Псэўдаапазыцыя вывела на пл. Незалежнасьці некалькі дзесяткаў асобаў з сьвечкамі і партрэтымі Бяляцкага, Саннікава і інш. Журналістаў вакол іх было значна больш. На людзей напалі дзяржыморды, схапілі, патаўклі і адвезьлі ў пастарункі. Бальшыня беларускага грамадзтва прыслухалася да заклікаў Беларускага Народнага Фронту не разьменьвацца на дробязі, а рыхтаваць сапраўдны народны выступ.

***
У дзіцячых садках па ўсёй краіне пачаліся сьвяточныя ранішнікі. Актавыя залі садкоў надта сьціпла ўпрыгожаны мішурой, купленай на грошы бацькоў. Рэжымныя структуры не даюць нічога на дзіцячае сьвята. У рэжыму ёсьць больш важныя справы: будаваць новыя палацы, дэльфінарыі і іншую вавілонскую лухту (пад манумэнтальныя праекты яны навучыліся хватка раскрадаць народныя грошы).
Гучыць музыка, дзеці водзяць карагоды, танцуюць і сьпяваюць. Прыходзіць савецкі Дзед Мароз і г.д. Параўноўваючы з папярэднімі пакаленьнямі, робім высновы, што ёсьць пэўны культурніцкі прагрэс. Ня трэба сьпяваць пра “дедушку Леніна”, “звёзды алые Кремля” і “партіі спасібо ото всех ребят”. Але ані слоўкам на сьвяце не згадалі пра Нараджэньне Хрыста, пра Каляды. Русіфікатарская машына лёгка адкінула Леніна і Крэмль, але, як бульдог, учапілася за акупанцкую маскальшчыну.

***
Час ад часу ў Беларусі можна пачуць галасы людзей, якія апантана гукаюць: “А молодец Путін, правільно делает! Он мне нравітся, он хочет, чтобы Россія была велікой страной!” Такіх дзівакоў статыстычна з кожным месяцам становіцца ўсё менш, але яны ніколі не перавядуцца. Гэта паказала нават практыка ГУЛАГа, дзе некаторыя паўтаралі, што “Сталін не віноват, он нічего не знает…” Нават бальшыня расейцаў адвярнулася ад лубянскага гнома, многія люта ненавідзяць яго.

У беларусаў, якія наведалі сёлета сямейнікаў у прамысловых раёнах РФ, засталіся яркія ўражаньні ад праклёнаў у адраз пуцінізма. Прычым праклінаюць і хочуць пазбавіцца ад Пуціна не “бессребренікі”-інтэлігенты, а высокааплочаныя і высокапастаўленыя работнікі абласных пракуратур, міліцыі, дырэктарскі корпус. Нават тыя, хто запісаны ў “Едіную Россію”. Па фрагмэнтах складаецца карціна манумэнтальнага крамлёўска-лубянскага фальшу.

Адзін эпізод рассьмяшыў усіх. Падчас апошняга тэлемаста “з народам” гледачам запомніўся ўральскі пралетарый, які сказаў Пуціну: “Мы с мужікамі готовы самі выйті і отстоять свою стабільность”. Пачуўшы пра падтрымку сваёй лініі, Пуцін засьмяяўся. Аказалася, аднак, што “пралетарыя” з Ніжнега Тагіла завуць Ігар Халманскіх і працуе ён на Уралвагонзаводзе начальнікам цэху. Пацёмкінскія заклікі нікога ўжо ў Расеі не падманваюць. Усе разумеюць, што імпэрская веліч слабаразьвітай краіны нейкая гніленькая.

Янка Базыль

22/12/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2011
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024