Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВЫШЭЙШАЯ МЕРА ПАКАРАНЬНЯ

(Інфармацыйная заява)

25 лістапада адбылася катастрафічная падзея для будучыні Беларусі і вялікае дзяржаўнае злачынства. Лукашэнка, ня маючы на гэта права і нават не інфармуючы народ, прадаў Расеі (фактычна, здаў) галоўную энэргетычную сістэму Беларусі – Белтрансгаз, найважнейшы стратэгічны інтэрас краіны.

Каб ашукаць простых людзей, ён і агентура з Масквы крычаць, што расейцам здалі непатрэбную іржавую трубу. Але гэта не “труба”, а энэргетычная інфраструктура, якая абслугоўвае 86 адсоткаў усёй эканамічнай вытворчасьці Беларусі і бытавую сфэру. Хто валодае Белтрансгазам, той валодае краінай. Беларусь кінута ў поўную энэргетычную залежнасьць ад Масквы і ня зможа цяпер праводзіць сваю энэргетычную палітыку (купляць іншы газ, ажыцьцяўляць Балта-Чарнаморскія праекты і г. д.). Стратэгічныя аб’екты ніколі не прадаюцца.

Чаму Лукашэнка зрабіў такое злачынства і як яно называецца?

Ён зрабіў гэта, каб уратаваць сваю скуру, бо фінансы і гаспадарка даведзены ім да ўпадку і загнаныя ў тупік. Ён абрабаваў народ, залез у даўгі і цяпер пачаў распрадаваць нашу дзяржаву, каб утрымацца ва ўладзе. Гэта называецца на мове Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь – здрада дзяржаве (арт. 356, ч. 1,2) і караецца альбо ад 10 да 25 гадоў турмы, альбо вышэйшай мерай пакараньня – сьмерцю.

Акрамя таго, Лукашэнка абакраў беларускіх людзей і прадаў крадзеную прыватную маёмасьць, а маскоўцы за бясцэнь крадзенае купілі. Згодна Закона аб прыватызацыі (1992 г.) і Пастановы ВС аб разьдзяржаўленьні і прыватызацыі (1993 г.) палова дзяржаўнай маёмасьці (50%) належыць грамадзянам Беларусі паводле прыватызацыйных чэкаў. Улада павінна была стварыць механізм для канкрэтнай перадачы гэтай уласнасьці людзям. Такі механізм пачаў стварацца ў пачатку 90-х. Але Лукашэнка, дайшоўшы да ўлады, усё ліквідаваў і ў 1997 годзе, насуперак Канстытуцыі, праз неканстытуцыйную папраўку ў Закон Аб уласнасьці ( Закон прыняты ў 1990 г. пад ціскам Апазыцаі БНФ) і праз нелегітымную “палату” незаконна перадаў права распараджацца народнай доляй маёмасьці Саўміну.
(У Законе Аб уласнасьці было напісана, што Саўмін распараджаецца “ад імя ўласьнікаў”, гэта значыць, што бяз згоды людзей урад ня можа прадаць іхнюю уласнасьць. У 1997 годзе Лукашэнка гэтыя словы незаконна выкінуў.)

Цяпер у Маскве скарысталі тую бомбу запаволенага дзеяньня і зрабілі прадуманы манэўр. Беларусаў абакралі двойчы: адзін раз намінальна ў 1997 і другі раз рэальна – 25 лістапада 2011 г.

Скупшчыкі крадзенага – маскоўцы – разумеюць, што робяць і чым займаюцца, але яны павінны ведаць, што крадзенае ў выніку зьдзелкі з нелегітымнай асобай прыдзецца вярнуць па суду і па закону.

Злачынствы здрады дзяржаве і страты нацыянальнай маёмасьці павінен разглядаць па закону (арт. 88 Канстытуцыі) Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Зьвярнуцца з іскам у Вярхоўны Суд па гэтых пытаньнях можа кожны грамадзянін краіны, група грамадзянаў і арганізацыі.

У выпадку, калі Суд парушыць Закон і ня прыме іск да вытворчасьці ці дэмагагічна адмовіцца займацца справай, у народа, згодна Канстытуцыі (арт. 3) застаецца права самаму вырашыць гэтае пытаньне любым спосабам. Можа быць створаны Народны суд (у Беларусі ці за мяжой), які разгледзіць і прыме рашэньні, згодна артыкулаў Канстытуцыі і Крымінальнага Кодэксу, уключна з вышэйшай мерай пакараньня.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі — БНФ

11 сьнежня 2011,
г. Менск

bs-n107.doc

12/12/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2011
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь