Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРА ШТО ПІСАЛІ ГАЗЭТЫ МЕСЯЦ ТАМУ (10-14.11.2011 г.)

“Лібэралізм няздольны абараніць народ і цывілізацыю”

10 лістапада 2011 г. ангельская газэта “Guardian” паведаміла пра выступ міністра ўнутраных справаў Вялікай Брытаніі Тэрэзы Мэй. Яна заявіла пра забарону ісламісцкай групоўкі “Мусульмане супраць крыжакоў”. Летась гэтая групоўка арганізавала правакацыю падчас дзяржаўных мэмарыяльных мерапрыемстваў у Лёндане ў памяць Дня Замірэньня (канец І Сусьветнай вайны). Групоўка рыхтуе такую ж правакацыю сёлета. З групоўкай рэгулярна б’юцца брытанцы з Лігі абароны Англіі. Групоўка таксама арганізоўвала дэманстрацыі ў падтрымку ісламскага тэрарызма і Бэн Ладэна. Міністар сказала, што групоўку ўжо забаранялі некалькі разоў, але яна пачынае дзейнічаць пад новымі назовамі.

Наш камэнтар: Калі б нейкія эўрапейцы арганізавалі ў ісламскай краіне групоўку “Крыжакі супраць мусульманаў”, ім не давялося б рэгістравацца некалькі разоў пад рознымі назовамі. Сумніўна, што яны перажылі б першую з сваіх дэманстрацый супраць мусульманаў. Там бы ім паказалі “кузькіну мать” паводле шарыяту. А эўрапейцы ўсё ніяк ня могуць даць рады з кодлай ненавісьнікаў, якая атабарылася ў краіне хрысьціянскай цывілізацыі і паводзіць сябе агрэсіўна. Лібэралізм няздольны абараніць народ і цывілізацыю.

Юрка Марозаў
***

“Масква надурыла немцаў”

10 лістапада 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала пра заяву нямецкай энэргетычнай кампаніі RWE. Нямецкія энэргетыкі заявілі, што дамова з Газпромам на пастаўкі газу з Расеі ў Нямеччыну была выгаднай у 2007-09 гг., а цяпер прыносіць вялікія страты нямецкаму боку (842 млн эўра). Немцы падпісалі былі з расейцамі дамову на фіксаваныя цэны. А цэны, вядома, мяняюцца…

Наш камэнтар: Цікавыя заявы на фоне ўрачыстага адкрыцьця “Паўночнай плыні” з усьмешкамі і шампанам. Усё нібыта сьвяточна, а аказалася, што Масква надурыла немцаў. Будзем назіраць за разьвіцьцём газавых падзеяў.

Алесь Хадасевіч
***

Цяпер вядома, хто за бомбай стаіць

10 лістапада 2011 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Савецкі навуковец дапамагаў Ірану з бомбай”. Высьветлілася, што выхадзец з СССР геній фізікі Вячаслаў Даніленка (76 гадоў) у 90-я гады рыхтаваў іранскіх атамшчыкаў і дапамагаў у распрацоўцы іранскай атамнай праграмы. Даніленка жыве ў Кіеве. Пра гэта паведаміла МАГАТЭ (міжнародная арганізацыя па атамнай энэргетыцы).

Наш камэнтар: Увесь сьвет непакоіцца за сваю бясьпеку, азіраючыся на атамных аятолаў, што цяпер маюць бомбу. Цяпер вядома, хто стаіць за гэтым жахам.

Янка Базыль

***

10 лістапада 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала, што Расея і Кітай (яны маюць права вэта ў Радзе Бясьпекі ААН) выступілі супраць новых санкцый ў адносінах да Ірану ў сувязі зь яго ядзернай праграмай.

Наш камэнтар: Масква з кітайскімі таварышамі бароніць сваіх кліентаў. Кліенты ў чорных чалмах пагражаюць цывілізаванаму сьвету. Што і трэба было даказаць…

Алесь Хадасевіч
***

Дні Лачплэсіса ў Латвіі

11 лістапада 2011 г. латвійская газэта “Diena” апублікавала фотаздымкі з дзяржаўнага сьвяткаваньня Дня Лачплэсіса – сьвята змагароў за народ і Латвію. Каля Помніка Свабоды ў цэнтры Рыгі адбыўся парад войскаў сталічнага гарнізону. Прысутнічала кіраўніцтва дзяржавы, тысячы грамадзянаў, якія прышлі з дзецьмі, ветэраны Супраціву маскоўскім акупантам, былыя вязьні ГУЛАГу. Людзі ўсклалі да помніка вянкі і кветкі ў памяць ўсіх, хто змагаўся і загінуў за радзіму. Падобныя мерапрыемствы адбыліся па ўсёй Латвіі.

Наш камэнтар: Падчас расейска-савецкай акупацыі гэтыя мерапрыемствы былі забаронены акупацыйнымі ўладамі. Афіцыёз ганьбіў памяць змагароў за радзіму. Людзям было забаронена ўскладаць кветкі да Помніка Свабоды. Больш таго, на працягу дзесяцігоддзяў, да 1986 г. было нават забаронена зьмяшчаць выяву гэтага помніка ў СМІ. Помнік ня быў зьнішчаны толькі таму, што патрыёты папярэдзілі: будзе адэкватны адказ на акт разбурэньня. Адным словам, адбывалася тое, што адбываецца цяпер у нашай акупаванай краіне.

Потым пасыпалася акупанцкая імпэрыя, народ паваліў бронзавых ленінаў і ўшанаваў памяць сапраўдных герояў. Так будзе і ў вызваленай ад акупацыі Беларусі.

Юрка Марозаў
***

Румынія асьцерагаецца

11 лістапада 2011 г. румынская газэта “Adevarul” напісала з Берліна: “Кансэрватары (КДУ-КСУ), якія пры ўладзе, а таксама прадстаўнікі апазыцыі – сацыял-дэмакраты – выступаюць супраць ўступленьня Румыніі ў зону эўра праз чатыры гады з прычыны карупцыі”.

Наш камэнтар: Памятаем, як немцы імпэтна разбудоўвалі Эўразьвяз і зону штучнай валюты эўра. Яны зьбіраліся без праблем кіраваць усёй эўра-Эўропай, дамінаваць і камандваць. Сапраўдныя эканамісты папярэджвалі іх, што нельга выстаўляць тыя ж крытэрыі да такіх розных эканомік, як у Нямеччыне і Грэцыі. Папярэджваньні спраўдзіліся. Лютуе крызіс. Немцы нэрвуюцца і ўжо дзьмуць на халоднае. Вынікі авантурнай рэальпалітык…

Алесь Хадасевіч
***

Узаемная варожасьць

13 лістапада 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла пра заяву міністра ўнутраных справаў Нямеччыны Ганса-Пэтэра Фрыдрыха. Ён сказаў, што ў краіне ўзьнікла “новая форма крайне правага тэрарызму”. Нядаўна ў Нямеччыне была раскрыта групоўка, якая забівала турэцкіх і грэцкіх бізнэсмэнаў, якія жылі ў Нямеччыне.

Наш камэнтар: Вавілонскі балаган, які наладзілі ў эўрапейскіх краінах сваім лібэралізмам левыя выклікае жорсткую рэакцыю грамадзтва: узаемную варожасьць немцаў і мільёнаў чужынцаў, што атабарыліся ў Нямеччыне. Гэта прыводзіць да жудасных эксцэсаў і экстрэмізма.

Алесь Хадасевіч
***

Дапамагаюць рэжыму Асада

13 лістапада 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” паведаміла, што Расея прадае зброю, амуніцыі і вайсковую тэхніку рэжыму Асада ў Сірыю. Дырэктар Фэдэральнай рады ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва РФ В. Дзіркалн заявіў, што Расея будзе працягваць выконваць ранейшыя дамовы з Сірыяй на пастаўкі зброі. Ён сказаў таксама, што “Расея не дапусьціць паўтарэньня лібійскага сцэнару ў Сірыі”.

Наш камэнтар: Масква ратуе свайго вернага кліента. Пасылае яму зброю, каб ён забіваў свой народ. Адчувае Крэмль-Лубянка: як толькі ляснуцца антынародныя рэжымы ў Дамаску, Цхінвалі, Менску, то настане чарга самой Імпэрыі Зла.

Юрка Марозаў
***

Правераны мэтад імпэрыялістаў

14 лістапада 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Паўднёвай Асэціі. Адначасова з выбарамі праведзены рэфэрэндум аб наданьні расейшчыне статуса другой дзяржаўнай мовы разам з асэцінскай мовай.

Наш камэнтар: Ну, вось і прыехалі. Што і трэба было даказаць. Масква дзейнічае ў маленечкай правінцыі, адарванай ад Грузіі, дакладна так, як у нашай Беларусі: утварае “русскій мір”. Потым заявяць, што “усе прагаласавалі за уваход у Расею”. Але ўсё пачынаецца заўсёды з зацьвярджэньня мовы акупантаў (зразумела таксама, што адначасна з русіфікацыяй школы, публічнага жыцьця і г.д.). Правераны мэтад імпэрыялістаў.

Алесь Хадасевіч

10/12/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2011
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024