Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЗЕНЬ ВОЛІ

25 Сакавіка па ўсёй нашай краіне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 93-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Акупацыйны рэжым забараніў сьвяточныя мерапрыемствы, якія рыхтавалі сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ягонай Народнай Партыі (КХП-БНФ), бо хунта вядзе вайну зь беларускім народам, ваяўляе нянавісьць да найвялікшага беларускага сьвята.

Сябры народнай партыі на працягу ўсяго дня 25 Сакавіка семьямі і разам са знаёмымі зьбіраліся каля помнікаў вялікім беларусам і ўскладалі да іх кветкі зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Група патрыётаў-фронтаўцаў сабралася а 13.30 каля помніка Якубу Коласу ў Менску і ўшанавала памяць вялікага песьняра. Ужо тады на пл. Якуба Коласа стаялі і перасоўваліся купкамі чыны паліцэйшчыны-гэбоўшчыны ў цывільным. Але людзі не зьвярталі на іх увагі, доўга яшчэ стаялі разам, размаўлялі, віншавалі грамадзтва з Днём Волі. СМІ папярэджаныя не былі (карцінкі для грантаў тут не патрэбныя) адпаведна не з’арыентавалася і міліцыя (загад душыць яны мелі на вечар). Кветкі з Бел-Чырвона-Белымі стужкамі былі ўскладзены таксама да помнікаў Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча і ў іншых месцах Менска.

Пінскія сябры народнай партыі езьдзілі на месца пахаваньня Рамана Скірмунта, ўскладалі вянок і кветкі пад беларускі крыж, пастаўлены гэтаму выдатнаму чалавеку пінскай арганізацыяй КХП – БНФ. pn_sk1a.JPG pn-sk2.jpg

Шаленства рэжыму праявілася яшчэ напярэдадні сьвята. 24 сакавіка сябра народнай партыі (КХП-БНФ) Сяргей Каваленка прайшоў праз цэнтар роднага Віцебска, трымаючы ў руках тры вялікія Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Ён віншаваў зямлякоў з Днём Волі, гукаў “Жыве Беларусь!” Людзі пазнавалі нашага нацыянальнага героя і віталі яго. У хуткім часе сп. Каваленку затрымала міліцыя і завезла ў пастарунак. Раніцай 25 Сакавіка адбылося рэжымнае судзілішча над патрыётам. Рэжым выставіў супраць сп. Каваленкі тыповыя фальшывыя абвінавачваньні ў тым, што ён нібыта “ужываў лаянку і парушаў грамадзкі парадак”. Усім зразумела, што патрыёта судзілі за наш нацыянальны Сьцяг, які ненавідзіць і якога баіцца акупацыйная прамаскоўская хунта.

“Суд” асудзіў сп. Каваленку на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Сяргей Каваленка заявіў, што распачынае галадоўку пратэсту супраць рэжымнага бяспраўя.

Трэба зазначыць, што ў гэтых падзеях адыграла адмоўную ролю асоба, якую на працягу многіх гадоў “незалежная дэмжурналістыка” падае ў якасьці “віцебскага грамадзкага актывіста Б. Хамайды”. Нажаль, Б. Хамайда на гэты раз памыліўся і выступіў, фактычна, у якасьці дэзінфрматара, паведаміўшы Радыё Свабода, што сп. Каваленка нібыта заклікаў да гвалту. Радыё Свабода неабачліва апублікавала гэтую прыдумку. Людзі, якія былі разам з Сяргеем Каваленкам, распавядаюць, як патрыёт віншаваў грамадзтва са сьвятам і славіў нашу Айчыну-Беларусь.

Увечары 25 Сакавіка некалькі сотняў чалавек сабраліся на пл. Якуба Коласа па закліку псэўдаапазыцыі. На іх напала паліцэйшчына рэжыму. Беларусаў зьневажалі, білі і арыштоўвалі, вырывалі з рук і тапталі кветкі (схапілі больш за 50 асобаў). Выглядала ўсё гэта нізка і жахліва. Нельга, існуючы пад унутранай акупацыяй, так падстаўляць людзей пад зьнявагі гонару і годнасьці. Калі няма сілы, трэба перамагаць розумам (істотна, праўда, каб ён быў).
Рацыянальны вынік з гэтых падзей і дзікіх паводзінаў такі, што тыя людзі, якія яшчэ не разумелі (ад нежаданьня разумець), што такое ўнутранная акупацыя і антыбеларускі рэжым, цяпер наглядна мелі магчымасьць убачыць тое наўпрост.

Беларускаму грамадзтву трэба рабіць усё дзеля таго, каб наступны Дзень Волі наш народ свабодна сьвяткаваў у Беларусі, вызваленай ад антыбеларускага рэжыму і ягонай псэўдаапазыцыі.

Інфармацыйная камісія Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
25 сакавіка 2011 г.

27/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь