Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ У ЧЫНОЎНАЙ ПРАКТЫЦЫ

КХП – БНФ зьвярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць мітынг і канцэрт пасьвечаны Дню Волі. Мерапрыемства плянуецца з 12 да 15 гадзін 26-га сакавіка.
Чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што не пададзены час мітынгу і канцэрта.

Што абазначаюць такія паводзіны? Гэта тыповае захаваньне акупацыйнай улады, дзе ня дзейнічаюць законы, а толькі акупацыйная адміністрацыя. Задача адміністрацыі – душыць ўсё беларускае. І таму аргумэнты тут не патрэбныя. Фармальныя прычыны (гульню ў законнасьць) можна браць хоць са столі. Маглі б напісаць прычыну, скажам, – з-за пераменнай воблачнасьці, ці што заяву прыслалі не на паперы, а на дрэве…, словам, абы што – плюём мы на вас, беларусаў.

Зянон Пазьняк

***

№_____________ Пракуратура г. Мінска

21.03.2011 г.

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй—БНФ 04.03.2011 г.у Мінгарвыканкам пададзена заява на правядзенне 26.03.2011 г. у г. Мінску масавага мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрту) прысвечанага Дню Волі – 93 угодкам утварэння БНР.
18.03.2011 г. намі атрыманы адказ Мінгарвыканкаму на пададзеную 04.03.2011 г заяву на правядзенне 26.03.2011 г.мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрта) прысвечанага Дню Волі
Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства з фармулёўкай:
”У пададзенай 04.03.2011 Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ заяве аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынг і святочны канцэрт) не вызначаны час пачатку і заканчэння мітынга, а таксама час пачатку і заканчэння святочнага канцэрта.
Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не мае магчымасці разгледзець па сутнасці заяву Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ аб правядзеньні 26.03.2011 мітынга і святочнага канцэрта ў г. Мінску.”

Мінгарвыканкам па нейкай прычыне, неадэкватна нашай заяве зьмяніў фармат нашага мерапрыемства. Падзяліў яго на два мерапрыемства і незаконна вызначыў, што мы не ўказалі час правядзення гэтых мерапрыемстваў.
Другі абзац нашай заявы дакладна вызначае фармат заяўленага мерапрыемства як однаго мерампрыемства (вытрымка другога абзаца заявы: Плануецца наступны характар мерапрыемства: мітынг і святочны канцэрт). Адпаведна заяўленага фармата мерапрыемства ў заяве ўказаны час пачатку і час заканчэння мерапрыемства (Час правядзення – з 12-00 да 15-00). Арт. 5 Закону не патрабуе распісваць сцэнар мерапрыемства, калі мітынговы выступ, а калі канцэртны нумар. Прыводзім вытрымку з арт.5 Закону:

“Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия.
(Часть пятая не приводится как не вступившая в силу.)*
В заявлении указываются:
цель, вид, место проведения массового мероприятия;
дата проведения, время его начала и окончания;
маршруты движения;
предполагаемое количество участников;
фамилия, имя, отчество организатора (организаторов), его (их) место жительства и работы (учебы);
меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массовогомероприятия;
меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия;
дата подачи заявления.”

У адпаведнасьці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь”Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”:”Кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазьней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатарам (арганізатару) аб прынятым рашэнні”.
Як вынікае з адказу, Мінгарвыканкам не разглядаў заяву, як сказана”па-сутнасьці”.Калі б такі разгляд адбыўся, ў прысутнасьці заяўнікаў, то было б атрымана тлумачэнне, што плануецца пад час мерапрыемства чаргаваньне выступленняў і канцэртных нумароў, а не іншы фармат правядзення мерапрыемства, як гэта сабе ўявілі работнікі Мінгрвыканкаму.
Звяртаем увагу, што Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, не прадугледжана дэфініцыя “разгляд па сутнасці”. Гэта дэфініцыя з іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
У сувязі са сказаным, просім, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, прыняць меры пракурорскага рэагавання, абавязаць Мінгарвыканкам разгледзець пададзеную заву на правядзенне масавага мерапрыемства ў вызначаны заканадаўствам тэрмін.
.Дадаткі:
1. Копія заявы Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ на правядзенне мерапрыемства ад 94.03.2011 г.
2. Копія адказу Мінгарвыканкаму ад 18.03.2011 г. № 03/1=03/275.
3. Копія ліста ў Мінгарвыканкам ад 21.03.2011 г.

Намеснік старшыні Партыі Ю.А.Беленькі

***

№_______________ Мінскі гарвыканкам
21.03.2011

18.03.2011 г. намі атрыманы адказ Мінгарвыканкаму на пададзеную 04.03.2011 г заяву на правядзенне 28.03.2011 г.мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрта) прысвечанага Дню Волі.
Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства з наступнай фармулёўкай:
”У пададзенай 04.03.2011 Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ заяве аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынг і святочны канцэрт) не вызначаны час пачатку і заканчэння мітынга, а таксама час пачатку і заканчэння святочнага канцэрта.
Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не мае магчымасці разгледзець па сутнасці заяву Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ аб правядзеньні 26.03.2011 мітынга і святочнага канцэрта ў г. Мінску.”

Звяртаем увагу, што другі абзац нашай заявы дакладна вызначае фармат заяўленага мерапрыемства як однаго мерампрыемства (вытрымка другога абзаца заявы: Плануецца наступны характар мерапрыемства: мітынг і святочны канцэрт). Адпаведна заяўленага фармата мерапрыемства ў заяве ўказаны час пачатку і час заканчэння мерапрыемства (Час правядзення – з 12-00 да 15-00). Арт. 5 Закону не патрабуе распісваць сцэнар мерапрыемства, калі мітынговы выступ, а калі канцэртны нумар. Прыводзім вытрымку з арт.5 Закону:
“Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия.
(Часть пятая не приводится как не вступившая в силу.)*
В заявлении указываются:
цель, вид, место проведения массового мероприятия;
дата проведения, время его начала и окончания;
маршруты движения;
предполагаемое количество участников;
фамилия, имя, отчество организатора (организаторов), его (их) место жительства и работы (учебы);
меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массовогомероприятия;
меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия;
дата подачи заявления.”
У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь”Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”:”Кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатарам (арганізатару) аб прынятым рашэнні”.
Як вынікае з адказу, Мінгарвыканкам не разглядаў заяву, як сказана”па-сутнасьці”.Калі б такі разгляд адбыўся, ў прысутнасьці заяўнікаў, то было б атрымана тлумачэнне, што плануецца пад час мерапрыемства чаргаванне выступленняў і канцэртных нумароў, а не іншы фармат правядзення мерапрыемства, як гэта сабе ўявілі работнікі Мінгарвыканкаму.
У сувязі са сказаным, просім, у адпаведнасці з заканадаўствам разгледзець пададзеную заяву і прыняць рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
.

Намеснік старшыні Партыі Ю.А.Беленькі

24/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь