Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зварот кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ з нагоды нацыянальнага сьвята –Дня Волі.

Дарагія суайчыньнікі!

Дзень 25 Сакавіка найвялікшае сьвята беларускага народа. У гэты дзень 93 гады таму нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрылі шлях беларускаму народу да дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнага адраджэньня.

Агрэсары і акупанты з усходу і захаду не далі тады нашаму народу (які не пасьпеў стварыць войска), рэалізаваць свае сьветлыя памкненьні. Акупанты зьнішчылі БНР, залілі абшары нашай Бацькаўшчыны крывёй, забівалі інтэлігенцыю, вынішчалі насельніцтва. Але памяць пра Незалежную Рэспубліку жыла сярод нашага народа, давала надзею на адраджэньне незалежнай дзяржавы ў будучыні.

У гістарычных варунках распаду СССР беларускі народ, маючы наперадзе змаганьня свой авангард — Беларускі Народны Фронт, аднавіў незалежнасьць краіны 25 жніўня 1991 года.

Але непрыяцелі беларускага народа не жадалі росквіту Беларусі. Ім удалося ўсталяваць у нашай краіне антыбеларускі ўладны рэжым. Варожы да беларусаў характар гэтага рэжыму добра вядомы. Нядаўнія падзеі ў краіне, што былі зьвязаныыя з чарговай прэзыдэнцкай кампаніяй паказалі: у рэжыма няма мінімальных маральных нормаў і прыстойнасьці, павагі да закону. Ужыўшы грубую сілу супраць мірнага цывільнага насельніцтва, ён праводзіць цынічныя судзілішчы над пабітымі і зьняважанымі людзьмі, выстаўляючы супраць іх абсурдныя і зьдзеклівыя абвінавчаньні.

Набліжаецца чарговая дата абвяшчэньня БНР. Рэжым адмовіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ па надуманай прычыне ў правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў на вуліцах беларускай сталіцы. (Рэжым зьдзекуецца зь беларусаў, то адпраўляючы сьвяткаваць на “сабачнік”, то прыдумляе неіснуючыя прычыны каб адмовіць у правядзеньні мерапрыемстваў).
Мы лічым, што ў гэтых умовах ня маем права заклікаць беларусаў да ўдзелу ў масавах вулічных мерапрыемствах, падстаўляць людзей пад рэпрэсіі збройных акупантаў. Мы ведаем, прыйдзе дзень, калі ў вольнай Беларусі вольна загучыць голас беларуса і ў сьвяточныя і ў будзённыя дні на плошчах і вуліцах нашых гарадоў і вёсак. Будзем жа яднацца ў змаганьні, зьбіраць сілы і нацыянальнай працай набліжаць гэты дзень.

Віншуем беларусаў са сьвятам, што набліжаецца. Заклікаем сапраўды па-сьвяточнаму адзначыць гэты дзень, павіншаваць родных і знаёмых, ускласьці кветкі да помнікаў выдатных людзей Беларусі, перадаць свой сьвяточны настрой іншым людзям.

Чужы акупацыйны рэжым канае, трэба гуртаваць сілы, яны спатрэбяцца калі надыдзе час. Заклікаем злучацца ў “Рух за новыя выбары без Лукашэнкі”, ствараць суплокі Руху, сёньня рыхтаваць будучыню краіны. (www.bel-ruh.org)

Са сьвятам!
Жыве Беларусь!

24/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь