Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АДКАЗНЫМ ЗА ЛЁС КРАІНЫ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА НАРОД

Украінскі публіцыст Віталі Портнікаў з лёгкай іроніяй аналізуе “праблему выбару” у Расеі. Усе ведаюць хітрамудрую формулу электаральных паводзінаў “перадавых сілаў” рускага грамадзтва: “выбіраць меншае зло”. Так яны галасавалі за Ельцына, потым за Пуціна, потым за Медведева – “абы яшчэ горш не было”. Дагаласаваліся да таго, што навучаны псэўдавыбарамі ў Беларусі, Крэмль ператварыў выбары ў рытуал фальшывай электаральнай драматургіі, дзе нічога ўжо не залежыць ад выбару людзей. Галоўнае, каб яны масава зьявіліся на выбарчых участках і зарэгістраваліся.
Склалася на беларускі ўзор і падстаўная псэўдаапазыцыя, якая водзіць мільёны людзей на крамлёўска-лубянскі рытуал, а потым “стенает на развалінах демократіі”. У Расеі набліжаецца чарговае электаральнае шоў. Яно абяцае быць напружаным, хаця ўсё круціцца ў рамках адной схемы, адной палітычнай групоўкі – улады гэбізму. В. Портнікаў намякае расейцам, што пакуль яны не разабьюць гэтую схему, то на выбары можна і не хадзіць — усё будзе вырашана без удзелу людзей.

Аўтар тэксту адкрыта кажа пра адказнасьць грамадзтва за ўсё тое, што зь ім адбываецца. Ня трэба абвінавачваць у няшчасьцях хунту, якую мільёны дарослых і адукаваных людзей цярпліва нясуць на сваіх плячах, якой яны баяцца, на якую яны працуюць, у гульнях якой няхай сябе і пасіўна ўдзельнічаюць. Ня трэба зьдзіўляцца, калі прадстаўнікі дэмкраінаў спрабуюць паўплываць на пэўны выбар унутры заганнай схемы. Ня трэба ні на каго крыўдаваць за свае няшчасьці. Так паступаюць з кожным, хто не супраціўляецца і ідзе на кампраміс са злом (“выбірае меншае зло”).

Пакуль бальшыня лівійскага народу маўчала і цярпела, Захад і астатні сьвет таксама імкнуліся легалізаваць антычалавечую тыранію Кадафі. Дайшлі ў гэтых памкненьнях да формаў, што выходзяць па-за рамкі прыстойнасьці і здаровага сэнсу. Але вось народ адмовіўся цярпець і паўстаў супраць тыраніі, пачаў вызваляць сваю зямлю ад нечысьці. У прадстаўнічых будынках дэмкраінаў адразу тэрмінова пачалі хаваць фотапартрэты сваіх дзеячаў у абдымках з Кадафі, пачалі расказваць пра зьверствы рэжыму і гераізм паўстанцаў. Калі ў народа ўзьніклі праблемы ў барацьбе з тыраніяй, то нават паабяцалі зрабіць ваенныя ўдары па сілах Кадафі і паслалі да лівійскага берага свае караблі, самалёты і войскі. Так паводзяць сябе з тым, хто супраціўляецца і абірае шлях змаганьня са злом.
Публікуем артыкул Віталя Портнікава з расейскага інтэрнэт-выданьня Грані.Ру.

***
Пра выбар паміж Пуціным і Медведевым

Ці павінен Дзімітры Медведев балатавацца на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 2012 годзе? Ці можа быць прынята рашэньне пра вяртаньне ў Крэмль Уладзімера Пуціна і да якіх наступстваў для краіны гэта прывядзе? Пра тое, што Медведев абавязкава павінен балатавацца, усьлед за дакладчыкамі з ІНСОРа пачалі гаварыць і паасобныя прадстаўнікі расейскай палітычнай эліты. А пра тое, што не павінен балатавацца Пуцін, Гары Гаспараву (паводле словаў шахматыста) сказаў быў на сустрэчы ў амэрыканскай амбасадзе віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн, які нібыта выказаў тыя ж меркаваньні на перамовах з прэм’ер-міністрам Расеі.

Можна было прадбачыць, што ў 2011 годзе расейскае грамадзтва акажацца ўцягнутым у абмеркаваньня праблемы медведевскага другога – або пуцінскага трэцяга – тэрміну на прэзыдэнцкай пасадзе. Што зьявяцца і тыя, хто будзе запэўніваць, што толькі вяртаньне Пуціна ў Крэмль верне краіне стабільнасьць і парадак, якія яна губляе, і тыя, хто пачне даказваць, што менавіта Медведев на прэзыдэнцкай пасадзе забясьпечыць мадэрнізацыю і рэформы. Але цяжка было ўявіць, што гэты неіснуючы выбар пачнуць абмяркоўваць з такой сур’ёзнасьцю на начальніцкіх або апазыцыйных тварах, што нават амэрыканскую адміністрацыю прыцягнуць да дыскусіі на тэму “Пуцін або Медведев?”.

На самай справе ніякай праблемы выбару новага расейскага прэзыдэнта не існуе – хаця б таму, што абіраюць яго не расейцы, а вузкая група прадстаўнікоў намэнклятуры і алігархічнага капітала, якія ўжо пасьпелі прадэманстраваць за гэтыя дзесяцігоддзі сваю кіраўнічую няздольнасьць. Зусім няважна, каго гэтая група запрапануе расейцам абраць прэзыдэнтам – Пуціна, Медведева або нават Нямцова з Каспаравым. Галоўнае, што яна сьвята пераканана ў слушнасьці і непахіснасьці сістэмы, пры якой улада сама вырашае, хто будзе знаходзіцца на вышэйшай пасадзе ў дзяржаве, а грамадзяне пакліканы толькі адобрыць гэты выбар як само сабой зразумелае. Пры якой не грамадзтва кантралюе намэнклатуру, а намэнклатура – грамадзтва. Пры якой эканамічны лад гарантуе ўзбагачэньне вялікаму бізнэсу і не прадугледжвае разьвіцьця прыватнай ініцыятывы на ўсіх узроўнях — а толькі гэта стварае грамадзтва вольных людзей.

Такая сістэма палітычных, эканамічных і сацыяльных адносінаў мёртвая і можа прывесьці толькі да непазьбежнага краху – таму што яна не аднаўляе эфэктыўныя кадры, не генэрыруе новыя ідэі, не прадугледжвае сапраўднай канкурэнцыі на любым узроўні. Такая сістэма можа стварыць толькі сімулякры – чацьвёрку канкурэнтаў замест партый, Кадырава замест стабілізацыі на Каўказе, “Сколкава” замест інавацый, Пуціна замест Сталіна, Медведева замест Гарбачова. Усё гэта несапраўднае, глянцавае, хлусьлівае. Сапраўдным ёсьць толькі крадзеж.

Але запыт на зьмену сістэмы можа прыйсьці толькі здолу. Зьверху спусьцяць толькі чарговыя лёзунгі і абяцаньні, як ужо бывала ня раз. Калі запыту на зьмену сістэмы ў грамадзтве не існуе, не дапаможа нават масавая падтрымка апазыцыі і ўсеагульнае расчараваньне ў старой уладзе. Прыклад у наяўнасьці – Віктар Юшчанка стаў прэзыдэнтам суседняй Украіны на энтузіязме “аранжавага” Майдану. Але ніякай зьмены намэнклятурна-алігархічнага ладу так і не адбылося – таму што грамадзяне чакалі ад улады не карэнных пераменаў, а ўсяго толькі паляпшэньня ўласнага жыцьця. У выніку “аранжавы” пар пайшоў у рэгіянальны сьвісток – і ва Украіне зараз той самы прэзыдэнт, супраць абраньня якога змагаліся актывісты Майдану. І тое самае жыцьцё, якога яны хацелі не дапусьціць у 2004 годзе. І тая самая пэрспэктыва непазьбежнага сацыяльнага і эканамічнага краху. Але хіба адказнымі за гэты крах зьяўляюцца Юшчанка або Януковіч? Не, адказнымі за лёс сваёй краіны зьяўляюцца самы ўкраінцы.

Тое ж самае можна сказаць і пра расейцаў. Калі нават актыўная частка грамадзтва перакананая, што ёй трэба толькі абраць паміж Пуціным і Медведевым, калі яна ўспрымае ўсур’ёз гэтую бойку нанайскіх хлопчыкаў, то гэта і азначае, што сёньня ў Расеі няма запыту на пабудову эфэктыўнай сучаснай дзяржавы. Што людзі ня хочуць адказваць за будучыню сваёй краіны і сваіх дзяцей. І гэта асэнсаваны выбар – выбар не выбіраць, плыць з плыньню, верыць, што ад цябе нічога не залежыць.

Так, такі выбар таксама непазьбежна прывядзе да эканамічнага краху, сацыяльнага выбуха, тэрытарыяльнай дэзыінтэграцыі. Такі выбар можа аказацца фатальным для сучаснай Расеі, гэта ёсьць выбар страчаных магчымасьцяў і згубленых гадоў, дарэмных пакаленьняў і праедзеных рэсурсаў. Але ня трэба абвінавачваць у такім выбары Пуціна, Медведева і тэлевізар. Будучыню Расеі вызначаюць не яны.

Віталі Портнікаў

Крыніца: grani.ru/opinion/portnikov/m.187077.html

Пераклад з расейскай В. Буйвала

23/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь