Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВЫХ КНІГ

У нядзелю 27 лютага ў Нью-Ёрку ў кантэксьце агульнага сходу Бруклінскага аддзелу БАЗА адбылася прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у 2010 годзе. Напачатку мінулага года тут была прадстаўлена кніга “Цяжкі час. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня. Кніга 2 (1996-2002 гг.)”

У красавіку і ліпені-2010 выйшлі кнігі “Дэклярацыя – першы крок да незалежнасьці” і “Дэпутаты Незалежнасьці” (напісаная разам з Сяргеем Навумчыкам). А ў канцы года выйшла трэцяя кніга канцэпцыі “Цяжкі час. Працяг”. (Агулам другі і трэці тамы — 940 старонак фармату А-4.) Калі пералічыць гэтую працу (чатыры выданьні) на аўтарскія друкаваныя аркушы, то разам з ілюстрацыямі атрымліваецца 240 аўтарскіх друкаваных аркушаў. Па аб’ёму гэта праца савецкага акадэмічнага навукова-дасьледчага інстытуту за некалькі гадоў.

Гэты марафон, праўда, ужо вымушана спыняецца па банальнай прычыне – адсутнасьці сродкаў. Прадстаўленыя кнігі выдрукаваныя, практычна, у доўг. Але яны выдадзеныя, існуюць для чытача.

Уся праца рабілася зь веданьнем і ў гонар 20-годдзя незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, якое прыпадае ў гэтым годзе. 25 Жніўня – выдатная дата беларускай гісторыі.

Кніга “Дэпутаты Незалежнасьці” цалкам пасьвечаная вялікай даце. Увага засяроджана на падзеях і людзях (дэпутатах Апазыцыі БНФ), якія канкрэтна і моцна ўплывалі на ход гэтай паваротнай гістарычнай зьявы.

Абмеркаваньне кніжак адбывалася ў грамадзкай залі Беларускага Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага. Аўтар Зянон Пазьняк найбольш часу пасьвяціў канцэпцыі нацыянальнага змаганьня, прадстаўленай ў трэцім томе “Цяжкі час. Працяг”. Было выкладзена шмат новых фактаў і асэнсаваныя складнікі незвычайнай палітычнай перамогі малалікай дэпутацкай Апазыцыі Народнага Фронту над у 10 разоў большай масай камуністычных дэпутатаў Вярхоўнага Савета.

Выступ быў выслуханы зь вялікай цікавасьцю, аўтару задавалі шмат пытаньняў.

Потым, у час абмеркаваньня, грунтоўна выступіла (даючы ацэнку выданьням) Тацьцяна Красоўская. Выказалі свае меркаваньні іншыя прысутныя, якія ўжо пачыталі гэтую літаратуру (Уладзімер Цяліца, Расьціслаў Гарошка). Працу аўтара ацанілі прыхільна і станоўча, зычылі посьпехаў і працягу.

У заключэньне імпрэзы быў паказаны новы фільм Юры Хашчавацкага “Лабатамія”.

-інф-

4-1-picture-020-1.jpg
Фота 1. Вокладка “Цяжкі час. Працяг.”

3-2-picture-022.jpg
Фота 2. Вокладкі кніг “Дэпутаты Незалежнасьці” і
“Дэклярацыя – першы крок да Незалежнасьці”.

2-3-prezentac-1.jpg
Фота 3. Выступае Тацьцяна Красоўская (фота А. Крыштаповіча).

1-4-prezentac-2.jpg
Фота 4. Расьціслаў Гарошка (зьлева) і Зянон Пазьняк (фота А. Крыштаповіча).

2/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь