Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“БЯЗДОННЫЯ СТРАЎНІКІ ПРАКЛЁНУ БЕЛАРУСІ”

У сувязі з пабіцьцём людзей 19 сьнежня 2010 года ў Менску і з новай хваляй вынішчэньня і рэпрэсіяў у Беларусі Эўразьвяз, раззлаваны аплявухай ад Лукашэнкі, аб’явіў аб санкцыях супраць рэжыму і аб павелічэньні гуманітарнай дапамогі (субсідыяў) грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Узбудзіліся некаторыя асобы, пачаліся абмеркаваньні і спрэчкі ў Сеціве. Часам у гэтых дыскусіях выказваюцца здаровыя нармальныя думкі, важныя для разуменьня сутнасьці зьявы. Вось што, напрыклад, пішуць некаторыя беларусы пра павелічэньне заходняй грашовай падтрымкі грамадзкім арганізацыям.

ЗП

“Мэдыям, на праграмы ў межах самога Эўразьвязу (лягэры, трэнінгі) я лічыў бы, што даваць — няблага: каб паказаць беларусам, што можна жыць па-іншаму. А вось унутр я б ані капейкі ня даў, бо тут сфармавалася такая моцная групоўка грантасмокаў, што яна за гэтыя грошы задушыць усе парасткі народнага пратэсту, усе спробы нацыянальнага адраджэньня - усіх “канкурэнтаў”, бо змаганьне іхняе — гэта адно змаганьне з “канкурэнтамі” (ужо колькі гадоў).

Яны нідзе не працуюць ужо паўжыцьця, яны папросту не ўяўляюць сабе іншых вытокаў харчаваньня. Таму яны, як ніхто іншы, як ніякі “Лука”, заклапочаныя вечным кансэрваваньнем цяперашняй сытуацыі — вечныя “змагары”! Свае душы яны даўно ўжо прадалі, але ж яны збэшчваюць усё новых актывістаў, якія б маглі рабіць нешта для Бацькаўшчыны, але зблытаныя гэнымі “паважанымі” грантасмокамі, спакушаныя лёгкімі грашыма, уцягваюцца ў бясконцую мітусьню імітацыі і папяровага (заяўка на грант –фальшывая справаздача) “змаганьня”!

Нажаль, болей чым на мэдыі ды на праграмы для людзей, усё пойдзе ў бяздонныя страўнікі гэтага праклёну Беларусі! Лепш бы, мабыць, ані капейкі б не давалі тых д’яблавых грошай! Але ж відавочна, што гэткай жа пароды людзі сядзяць і на размеркаваньні тых грошай у Эўропе, і яны таксама жывуць толькі з гэтага, і яны гэтак жа зацікаўленыя, каб “змаганьне” было бясконцым!

І самае галоўнае — у эўрапейцаў абсалютна іншыя каштоўнасьці, калі казаць пра грамадзкую дзейнасьць. То бок нават ідэальнае выкананьне ўсіх іхніх патрабаваньняў (бяз усялякай карупцыі) ня зьменіць сытуацыю ў Беларусі.

Іхнія першыя пытаньні ў такім выпадку — абарона гомасэксуалістаў, абарона жанчынаў, абарона жывёлаў і г.д. Жыцьцёва важкія для Беларусі пытаньні супрацьдзеяньня генацыду і русіфікацыі, культурніцкае адраджэньне, прапаганда каштоўнасьцяў беларушчыны для іх ня толькі незразумелыя — чужыя! Яны супраць гэтых дзеяньняў, хто з “талерантнасьці” (фу! нацыяналізм! наш шлях — інтэрнацыянал!), хто з асабістых шавіністычных памкненьняў (нашым суседзям, адхапіўшым у нас па добраму кавалку тэрыторыі з кожнага боку, а болей — гісторыі, сто гадоў непатрэбна нацыянальнае адраджэньне беларусаў).

У палітычным сэктары наогул усе патрабаваньні звыклых да дэмакратыі эўрапейцаў да фінансуемай вікаўскай “апазыцыі” год з году ідуць на карысьць Лукашэнку: праўдзівы ўдзел у абсалютна бяссэнсовых “выбарах”, прычым не на выкарыстаньне выбараў для агітацыі, а менавіта ўдзел і легітымізацыя іх. Аб’яднаньні з усялякай брыдотай, каб прыстойнаму чалавеку было няёмка ў бок такіх “аб’яднаных” нават глядзець.

І зьверху гэтага ўсяго — эканамічныя колы Эўропы не зацікаўленыя ў крызісе ў Беларусі (рэвалюцыяў бяз крызісу не бывае!), ня хочуць нават часовага спыненьня прапампоўкі паліва і нафтапрадуктаў, транзыту. Няма асабівага жаданьня й атрымаць моцнага канкурэнта з 10 мільённым больш-менш, а ўсё ж пакуль адукаваным й працавітым насельніцтвам.

Уплыў Расеі на іх таксама ня варта адкідаць — яны ўжо ўнутры Эўразьвязу даць рады ня могуць — у іх вунь прэзыдэнтаў забіваюць, а потым забойцы падпісваюць пагадненьні, якія супярэчаць энэргетычнай бясьпецы Эўропы — і хто што зрабіў? Канцлеры вунь у Газпраме працуюць, Далі Палікарпаўны справа на Лубянцы ляжыць. Няўжо гэта ўсё ніяк на замовах грантадаўцаў не адбіваецца? Вунь Вік адкрыта казаў, што ўсе фінансавыя дакуманты ў менскай філіі Лубянкі візаваліся…

І атрымліваецца, што актыўны чалавек, замест таго, каб асэнсаваўшы сытуацыю зрабіць унёсак у адраджэньне й сапраўднае змаганьне, цягнецца сьледам за эўрапейскімі грантавымі праграмамі (хто за грошы, хто сьледам за “лідарамі”). Калі апошнія год-два эўрапейцы пачалі гуляць непасрэдна з “Лукой” і зьменшылі “паёк” грантасмокам, адразу зьявіліся пра-беларускія настроі ў палітычным, культурніцкім жыцьці, выкінулі некалькіх адыёзных грантасмокаў з палітычнай пляцоўкі. Зара ўсё вернецца на месцы. Ізноў народ будзе паказваць пальцам і казаць “А гэныя што - лепей?!”.


Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/2295502.html

4/2/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2011
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь