Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

Аўстрыйская газэта “Die Presse”

28 сьнежня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала: “Аўтарытарны прэзыдэнт Лукашэнка зрабіў свайго даўняга хаўрусьніка Мясьніковіча новым прэм’ер-міністрам”.

Наш камэнтар: Сапраўды, новы прэм’ер даўні хаўрусьнік аўтарытарнага дзеяча. У ягонай насычанай савецкай і постсавецкай кар’еры апошні да новага прызначэньня эпізод быў найбольш кур’ёзным — кіраўніцтва Нацыянальнай Акадэміяй Навук РБ. Ніякай навуковасьці ў непаўторным выглядзе вечнага “шэрага кардынала” зусім не было. Цікавы выбар Масквы… Калі ім карціць захоп беларускай эканомікі, то лепшага кадра ня знодзеш.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”

28 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Някляеў жыве, яго дапытала КГБ і яго ўжо ня бьюць”. Польская газэта перадрукавала паведамленьне з парталу “Хартыі-97” пра візыт у турму КГБ у Менску адвакаткі Тамары Сідарэнкі: “Някляеў урэшце атрымаў пігулкі ад павышанага ціску, якія яму дапамаглі. Сідарэнка сказала, што затрыманы палітык у размове зь ёю падкрэсьліў, што “у адносінах да яго не ўжывалася аніякая фізычная або псіхічная сіла”. Цытуем далей з польскай газэты: “Яму не было прадстаўлена ніякіх абвінавачваньняў. Не выключаю, што яго вызваляць 30 сьнежня. Тады скончыцца тэрмін, да якога сьледчыя ворганы павінны прыняць рашэньне: прадставіць абвінавачваньні альбо вызваліць — мяркуе Сідарэнка”.

Наш камэнтар: Польская журналістыка аказалася вельмі арыгінальнай зьявай. Памятаем, як нават у савецкі час польскія рэпарцёры ехалі ў зоны ваенных канфліктаў і сацыяльна-палітычных закалотаў, давалі рэпартажы пад бомбамі, рызыкавалі сваім жыцьцём “раді несколькіх строчек в газете”… Калі ў суседняй Беларусі разгарнуліся драматычныя падзеі, то іх нібыта замкнула і яны амаль пагалоўна ператварыліся ў кабінэтных пісакаў, прычым у пісакаў з чужых шпаргалак — чыіх заўгодна: сумянавядомай “Хартыі”, нікому не вядомай Сідарэнкі і г.д. Што гэта — прафэсійная імпатэнцыя? Гэта рэпартаж? Хаця, як успомніш эйфарыю гэтых аўтараў на тэму “нашага Ярэка”, то многае становіцца зразумелым.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”

28 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка пакіруе ўсім”. Газэта пераказала ацэнкі рэпрэсіяў уладаў ад Гары Паганяйлы з беларускага гэльсінскага камітэту, В. Карбалевіча, А. Лебедько. Газэта зазначыла, што рэгулярна выклікаюць на допыты дзеячаў партыі Справядлівы Сьвет начале якой стаіць колішні лідэр камуністаў С. Калякін. Газэта напісала далей, цытуем: “З другога боку, дастаткова нармальна дзейнічае Беларускі Народны Фронт (БНФ)”.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін прыклад “аналітыкі” адной з вядучых польскіх газэт. Па аналітыку газэта зьвяртаецца да сп. Паганяйлы, “русскоязычнай” асобы са звонкім московскім говорком, якая ня раз ужо засьвечвалася ў асяроддзі псэўдаапазыцыі і менавіта ў сьвятле, вельмі выгадным для рэжыма.

Успомнім, да чаго сп. Паганяйла заклікаў перад выбарчым фарсам у газэце “Нар. Воля”. Ён заклікаў быццам бы да “байкоту” і тлумачыў, што трэба прыйсьці на выбарчы ўчастак, зарэгістравацца, ўзяць бюлетэнь, у кабінцы разарваць яго напалам, адну частку ўкінуць у ўрну, а другую вынесьці і некуды паслаць. Сваім прапановамі такія дзеячы зьбілі з панталыку многіх разумных і талковых людзей. Часьцей за ўсё ставіліся на супраціў рэжымнаму фарсу людзі, якія не чытаюць “Нар. Волю” і ня слухаюць Радыё Свабода, чым тыя, што чытаюць і слухаюць. Вось вынік дзейнасьці ўсіх гэтых паганяйлаў, карбалевічаў і лебедько.

Польскі журналіст, аднак, закрануў адну цікавую асабліваць падзеяў — “дастаткова нармальна існуе” падстаўны псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча з іхным пацешным “кандыдатам” Кастусёвым, зь якога беларусы ўжо сьмяюцца. Гэтая публіка пасьлядоўна выконвае сваю функцыю па дэскрыдытацыі Народнага Фронту, імя якога яна прысабечыла і ідэю якога выставіла на пасьмешышча.

Алесь Хадасевіч

***

Славацкая газэта “SME”

28 сьнежня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Крэмль раздражняе крытыка працэса над Хадаркоўскім”. Цытуем артыкул: “Масква востра асудзіла крытыку Захаду, якому не спадабаўся прысуд былому расейскаму магнату і гаспадару “Юкоса” Хадаркоўскаму”.

Наш камэнтар: Усе заходнія газэты каторы дзень запоўнены рэпартажамі і “аналітыкай” на гэтую тэму. Тэма неяк своечасова падсунута Масквой міжнароднаму грамадзтву якраз на пэрыяд драматычных падзеяў у Беларусі. І заходнікі з энтузіязмам купіліся на гэтую гумовую качку пра суд над двума маскоўскімі алігархамі-“дэмакратамі”. Затое як цікава чытаць…

Юрка Марозаў

***

Румынская газэта “Evenimentul Zilei”

28 сьнежня 2010 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведаміла, што іспанскі ўрад выдаліў з краіны двух расейскіх дыпляматаў за “дзейнасьць, несумяшчальную з іхным статусам”. Газэта піша, што так звычайна фармулюецца прычына высылкі з краіны за шпіёнскую дзейнасьць. Высланы два сакратары амбасады РФ у Мадрыдзе. Масква заявіла, што ў адказ таксама высылае двух іспанскіх дыпляматаў.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін правал лубянскай агентуры, якая ў Іспаніі абнаглела да крайнасьці. Ганарлівыя іспанцы гэтым разам паганялі маскоўскую кантору.

Юрка Марозаў

***

Летувіская газэта “Lietuvos Zynios”

28 cьнежня 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Zynios” напісала, што ў адрозьненьні ад Пуціна, які назваў распад СССР “найвялікшай катастрофай 20-га стагоддзя”, Медведев прытрымліваецца іншых адносінаў да савецкага часу. На ягоны загад у зоне адпачынку над возерам пад Масквой у бліжэйшы час адбудзецца жартоўны баль “Назад у СССР”. Запрошаныя госьці павінны мець на сабе строі эпохі Брэжнява, увесь антураж і музыка з песьнямі будуць таксама з таго часу. Сьпяваць будзе Ала Пугачова.

Наш камэнтар: Такое ўжо бывала ў імпэрскай сталіцы “матушкі-Русі”. У Зімовым палацы любілі наладжваць такія балі-карнавалы. Цар Мікалай ІІ з царыцай-немкай сядзелі ў строях сялянаў чарназемнай паласы пасярод вяльможаў, апранутых у пацешных стральцоў, вурдалакаў, калікаў-лірнікаў, іванаў-грозных і малютаў-скуратавых. Ігралі балалайкі і гусьлі. З усёй кампаніі ня трэба было пераапранацца і прыкідвацца толькі адной постаці — Грышку Распуціну, які куражыўся і тупаў ботамі па эрмітажным паркеце. І тады, і цяпер такія гулянкі адбываліся і адбываюцца на фоне ямы, у якую правалілася маскоўская імпэрыя. Страшныя знакі…

Алесь Хадасевіч

***

Латвійская газэта “Neatkariga Rigas Avize”

28 сьнежня 2010 г. Латвійская газэта “Neatkariga Rigas Avize” апублікавала інтэрвію з лютэранскім сьвятаром з Рыгі Угісам Бруклэнам, які тры гады займаецца душпастырскай працай у Ірляндыі, а ў хуткім часе вяртаецца ў Латвію. Пастар распавёў, што прыкладна пятая частка латышоў, якія прыехалі ў Ірляндыю “назаўсёды”, вырашыла вяртацца на радзіму. Многія людзі нават не размаўляюць з сваімі дзецьмі па-латышску, каб “не перашкаджаць іхнай інтэграцыі ў мясцовае грамадзтва”. Іншыя стварылі ў Ірляндыі свае клюбы, спартовыя каманды, хоры і г.д. Але эканамічная сытуацыя пагоршылася, Цяпер яны “сядзяць на чымаданах” і лічаць дні да адлёту самалёту на радзіму.

Наш камэнтар: У кожным грамадзтве (нават у прыбалтыйскіх народаў) ёсьць пэўная частка асобаў, якія з лёгкасьцю ўцякаюць з краіны ў пошуках лепшай матэрыяльнай долі. Каб доля была максімальна лепшай, яны нават адрываюць сваіх дзяцей ад роднай мовы. Потым сытуацыя на “новай радзіме” рэзка пагаршаецца, і яны ўжо “сядзяць на чымаданах”. Так і бегаюць з месца на месца, цягаюць за сабой дзяцей.

Алесь Хадасевіч

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”

28 сьнежня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “Крэмль адклікаў амбасадара зь Беларусі, дэманстранты застаюцца ў турме”. Цытуем артыкул: “Хаўрус даў шчыліны. Расея сёньня адклікала свайго амбасадара з Беларусі на кансультацыі ў Маскву. Яна рэагуе такім чынам на затрамыньне 11 сваіх грамадзянаў. Яны апынуліся ў беларускай турме за ўдзел у супрацьуладнай дэманстрацыі ў цэнтры Менску пасьля выбарчага трыюмфу прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі”.

Наш камэнтар: Ну, як вам лексіка заходняй “аналітыкі”? Мы і ня чулі, каб пасол Сурыкаў езьдзіў у Маскву. Ён вельмі задаволены хадой падзеяў: усё ідзе, як Масква і плянавала. Добра, што чэшская газэта не напісала пра танкавыя баі на неіснуючай беларуска-расейскай мяжы. А яны могуць і напісаць.

А чаго вартая згадка пра “выбарчы трыюмф” крывавага дыктатара? Столькі было панаехала на выбарчы фарс замежных журналістаў, суткамі не давалі спакою розным манаевым і карбалевічам. І вось вынік.

Юрка Марозаў

30/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь