Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЗЕ ПАЭТ НЯКЛЯЕЎ?

Такой ілжы мы ня ведалі ніколі ў гісторыі, нават пры бальшавіках. Здаецца, што ўсё грамадзтва пагрузілася ў яе ліпкую твань. Ілгуць усюды: ва ўладзе, на тэлебачаньні і радыё, у КГБ і міліцыі, у ЦВК і на выбарах, у ахове здароўя і ў друку, у юстыцыі і судах. Ілгуць цынічна і нахабна, не міргаючы і гледзячы ў вочы.

У сьвеце хлусьні чалавек траціць арыентацыю. Гэта якраз тое, чаго ніяк ня могуць зразумець людзі з Захаду, трапляючы на Ўсход. Нядаўна заходнія журналісты (што былі сьведкамі пабіцьця народу на плошчы Незалежнасьці ў Менску) перажылі цывілізацыйны шок, паслухаўшы на прэс-канфэрэнцыі галоўнага арганізатара і заказчыка гэтага злачынства, які выступіў у ролі абвінаваўцы. Тут якраз здарыўся той выпадак, калі заходнікі, якія былі там і самы бачылі тую рэчаіснасьць, пачулі на канфэрэнцыі перакручаны яе камэнтар у вульгарнай фразэалёгіі.

З “шоку” яны, відаць, яшчэ доўга ня выйдуць. Хаця сутнасьць зьявы вядомая. Фантан неадэкватнай некантралюемай хлусьні – гэта вынік скрыўленьня душы, псіхічнае збачэнства, кшталту клептаманіі. Асоба, якую апанавала хлусаманія, ня можа ня хлусіць, пра што б яна ні казала. У бытавых дачыненьнях чалавек, што залежны ад хлусаманіі, траціць усялякую павагу ў асяроддзі. Аднак ён ня ў стане ўплываць на сваё асяроддзе. Калі ж такі суб’ект узносіцца на вяршыню некантралюемай аўтарытарнай улады (рэдкі выпадак), то хлусіць пачынае ўся ўлада. Яе хлусьня ўплывае на здароўе грамадзтва.

Увесь інтэрнэтны сьвет дакумэнтальна ў відэа-запісах убачыў бандыцкае нападзеньне спэцназу на Ўладзімера Някляева ў час выбарчай кампаніі, бачылі ягоны цяжкі непрытомны стан, пабітую галаву і твар. І вось характэрны прыклад публічнай хлусаманіі:
“Міліцыя зьбіла Някляева, ай-яй-яй, ай-яй-яй! – іранізуе Лукашэнка. — Я знаходжу міністра аховы здароўя Жарко ўначы, кажу: “Васіль Іванавіч, я цябе пераканаўча прашу, пракантралюй, акажыце дапамогу. Ты ж разумееш, што смуроду столькі, што далей няма куды”. Ён мне кажа: “Ды супакойцеся вы, там драпіна на патыліцы і сіняк пад вокам…” Някляеў рвецца на плошчу, бо там безь яго ўжо дзеляць уладу. Падзеі на плошчы скончыліся. Сабралі кансыліюм, яго накіроўваюць на амбуляторнае лячэньне. Тэлефануе мне міністар і кажа: “Ды мы яго са шпіталя вытурыць ня можам. Пад дзьвюма коўдрамі схаваўся”. Знайшоў там адстойнічак, дзе вырашыў ціхенька адляжацца. Ня выйдзе!”

Ноччу з 19 на 20 сьнежня сем замаскаваных асобаў у чорным уварваліся ў палату рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі, дзе пад кропельніцай ляжаў зьбіты паэт Някляеў, вырвалі катэтары, кінулі паэта на бальнічную коўдру і павалаклі на ёй прэч.

Да сёньняшняга дня (чацьвер, 23 сьнежня) невядома, што зь Някляевым, ці жывы ён і дзе ён знаходзіцца.

Чарговы ілгун рэжыму міністар унутраных спраў А. Куляшоў 22 сьнежня сказаў наступнае: “Затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць… і знаходзяцца ў адпаведных месцах”.

Наступны хлус паведаміў, што “адпаведнае месца” – гэта турма КГБ. І што быццам бы Някляеў там. Ускосна яно нібыта пацьвердзілася. Затрыманыя, якім рэжым заплянаваў “прышыць” крымінал, сапраўды знаходзяцца ў КГБ. Зь некаторымі ўжо бачыліся адвакаты.

Але ніхто ня бачыў Някляева, ніхто ня ўзяў яму перадачы, не дапусьцілі адваката. Той, хто ведае манеры лукашысцкага рэжыму і Лукашэнкі, разумее злавеснасьць такога становішча.

Беларусы мусяць дазнацца, дзе знаходзіцца выкрадзены рэжымам наш знакаміты паэт Уладзімер Някляеў. Яго ніхто не арыштоўваў. Супраць яго былі выкананыя крымінальныя дзеяньні: напад, зьбіцьцё і выкраданьне.

Дзе Някляеў? Гэтае пытаньне – усім уладным хлусам. Дзе паэт? У мяне падазрэньне, што тут нешта ня проста так. Мы памятаем, як (па-медыцынску) зьнішчылі ў шпіталі ў Бараўлянах вялікага Васіля Быкава. Калі з паэтам што здарыцца, то Вы, хлусы, ўсёй вашай чорнай крывёй ня змыеце ягоную кроў!

Эўропа, якая падрыхтавалася цалавацца з мужланам (нават абдымкі расчыніла), здаецца, ужо апамяталася, хоць ніхто там не пасыпае галаву попелам. Чарга за Расеяй, што ў апошні момант адбіла “любоўнічка” ў Эўропы. Беларусам ужо надакучыла гэтая палітычная геапрастытуцыя з Усходу і Захаду. Надакучылі гэтыя бруд, блуд, гвалт і хлусьня. Нам трэба самым наводзіць парадак у сваім доме.

18 сьнежня быў закладзены Рух “За новыя выбары без Лукашэнкі”. Працэс толькі пачынаецца. Трэба ўключацца ў гэтую справу. Але найпершая задача – гэта вызваленьне ўсіх арыштаваных у час пабоішча, арганізаванага рэжымам 19 сьнежня ў Менску, і прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці правакатараў ды рэжымных арганізатараў пабіцьця людзей.

Фактаў дастаткова. Ёсьць фатаграфіі правакатараў і аўдыё-запісы іхных перамоваў па рацыі са спэцназам. Крымінальную справу трэба будзе адчыняць, але на лаве падсудных павінны сядзець ня тыя, каго зьбілі, а тыя, хто зьбіваў людзей, хто дэманстратыўна разьбіваў вокны ў Доме ўраду.

23 сьнежня 2010 г. Зянон ПАЗЬНЯК

23/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь