Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЛАВА БЕЛАРУСІ, НАРОДУ СЛАВА!

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія землякі! Рэжымныя выбары, якія толькі што адбыліся, нельга лічыць нармальнымі і дэмакратычнымі. Быў гвалт над воляй і сумленьнем выбаршчыкаў і паўсюдны прымус да папярэдняга галасаваньня. Гэта ёсьць грубае парушэньне Закону і нормаў выбарчага права.

Чвэрць выбаршчыкаў (і нават больш) прымусілі прагаласаваць датэрмінова. Прытым не дазволілі назіральнікам кантраляваць наяўнасьць і захаванасьць выбарчых бюлетэняў. Зафіксаваны тысячы парушэньняў выбарчага заканадаўства. Парушэньні працягваліся сёньня. `

Выснова такая: вынікі ганебных выбараў трэба ануляваць як цалкам не адпаведныя выбарчаму закону. Мусяць быць прызначаныя новыя выбары без Лукашэнкі, які даўно страціў права балатавацца на прэзыдэнта Беларусі.

Такая нашая выснова павінна быць адлюстравана ў рэзалюцыі нашага Народнага збору і даведзена да ведама грамадзянаў Беларусі, міжнародных арганізацыяў і назіральнікаў АБСЭ.

Фальшывыя выбары, якія сёньня адбыліся, — гэта ня толькі вызначэньне характару ўлады. Гэта ёсьць вызначэньне лёсу нашай краіны і нашай нацыі.

Нельга мірыцца з гвалтам і ашуканствам. Нельга мірыцца з руйнаваньнем нашай нацыянальнай культуры і працы, адукацыі і эканомікі. Нельга цярпець беззаконьне. Нельга трымаць над сабой уладу цемры.

Самае грубае беззаконьне, якое зафіксавана на выбарах і якое стала прычынай усяго беззаконьня і гвалту, — гэта ўдзел у іх Лукашэнкі. Ён ня мае права балатавацца на чацьверты тэрмін.

З беззаконьнем трэба змагацца. Прапаную падтрымаць ініцыятыву стварэньня Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”.
Паважаныя сябры, дарагія землякі! Рух “За
новыя выбары без Лукашэнкі”, які нам трэба пачаць, — гэта той выпадак, калі ўсё грамадзтва, якое дбае пра Беларусь і прагне пераменаў, можа аб’яднацца вакол адной канкрэтнай ідэі і канкрэтнай справы — змаганьня за новыя выбары без Лукашэнкі. Скарыстайма гэтую магчымасьць. Бярэм лёс Бацькаўшчыны і будучыню краіны ў свае рукі. Працуйма сьмела, упэўнена і канструктыўна. Пашырайма нашую ідэю. Змагаймася разумна. Гуртуемся ў суполкі, камітэты па месцы жыхарства і працы. Для кантактаў і кансультацыяў зьвяртайцеся па e-mail: zanbv11@gmail.com. Стварайма нашу НАРОДНУЮ СІЛУ. Будзьма салідарныя – і дасягнем мэты.
Слава Беларусі! Народу слава!

19 сьнежня 2010 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

Беларуская Салідарнасьць заклікае беларусаў актыўна ўключыцца ў інфармаваньне грамадзтва аб справе стварэньня Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”.

zp-slava_belarusip.doc

20/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь