Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Заява перад выбарамі

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія сябры.
Сёньня апошні, пяты дзень так званага “папярэдняга галасаваньня”, якое антынацыянальны рэжым ператварыў у прыладу масавага прымушэньня да выбараў і ў мэтад масавай фальсіфікацыі.

Вынікі назіраньня за гэтым працэсам сяброў нашай Народнай Партыі і высновы назіральнікаў ад іншых партыяў і арганізацыяў сьведчаць, што галасаваньне адбывалася пад прымусам і гвалтам над воляй і сумленьнем выбаршчыкаў, тых групаў насельніцтва, якія непасрэдна залежныя ад рашэньняў улады і прыўладнай адміністрацыі.

Гэта перш за ўсё, студэнты, навучэнцы, міліцыя, вайскоўцы, служачыя бюджэтных арганізацыяў, усе рабочыя і працаўнікі, што працуюць на кантрактнай аснове.

Выбаршчыкаў застрашвалі звальненьнем з працы і вучобы, незаключэньнем кантрактаў, пазбаўленьнем сацыяльнага жыльля, а таксама падкуплялі прапановамі аб выхадных вольных ад працы днях. Быў устаноўлены адміністрацыйны індывідуальны кантроль над кожным выбаршчыкам, якога абавязалі датэрмінова галасаваць.

У выніку рэжым загнаў на датэрміновае галасаваньне ўжо каля 30 адсоткаў выбаршчыкаў, а ў асобных месцах нават больш. Поўнавартасны кантроль над папярэднім галасаваньнем быў немагчымы, бо назіральнікам не дазволілі прысутнічаць на ўчастках ноччу і скрыні зь бюлетэнямі знаходзіліся цалкам у распараджэньні камісіяў, прызначаных уладнай адміністрацыяй. Гэта давала магчымасьць падмены бюлетэняў і фальсіфікацыі галасаваньня.

Выбары, якія адбываюцца з такімі парушэньнямі ня могуць быць прызнаныя за дэмакратычныя і нармальныя, а галасаваньне за сапраўднае. Пра гэта намі, сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, будуць паведамленыя міжнародныя арганізацыі і назіральнікі АБСЭ.

Зьвесткі нашых калег, што ўдзельнічаюць у агітацыі за байкот выбараў паказваюць, што больш за палову выбаршчыкаў ( якія менш залежныя ад адміністрацыі рэжыму) ня пойдуць галасаваць, каб ня ўдзельнічаць у прафанацыі і рэжымным ашуканстве. Людзі ня вераць у справядлівасьць фальшывых выбараў. Тым часам для фальсіфікацыйнай машыны рэжыму вельмі важна зацягнуць выбаршчыкаў на галасаваньне, каб мець праўдападобную падставу для фальсіфікацыі выбараў і стварэньня “элегантнай перамогі” узурпатару.

У гэтай сытуацыі лёс фальшывых выбараў рэжыму (а па вялікаму кошту і лёс Бацькаўшчыны) апынуўся ў руках дзевяці спарынг-кандыдатаў, што фармальна супроцьставяцца Лукашэнку на фальшывых выбарах. Для перакульваньня ўсяго выбарчага фарсу дастаткова было, каб усе яны (дзевяць асобаў) разам зьняліся з выбараў у знак пратэсту супраць прафанацыі папярэдняга галасаваньня і супраць незаконнага ўдзелу Лукашэнкі ў выбарах на чацьвёрты тэрмін. Падставы важкія. Магчымасьць унікальная. Пасьля гэтага магла стацца плошча герояў і плошча свабоды.

Але, нажаль, толькі адзін кандыдат узвысіўся да разуменьня лёсу нацыі і лёсу Айчыны ў гэтых умовах ганебных выбараў. Прыняцьце вызначальнага рашэньня аб супольным выхадзе з выбарчай кампаніі магчымае да 24 гадзін гэтага апошняга перад выбарамі суботняга дня. Калі рашэньне ня будзе прынята, выключная магчымасьць будзе страчана.

Зьвяртаюся да тых дзевяці беларусаў, што кандыдуюць на пасаду прэзыдэнта. Зрабіце гэты супольны крок гонару. Пакіньце на ганебных выбарах аднаго Лукашэнку зь яго Ярмошынай і фальсіфікацыяй, і гісторыя Беларусі пойдзе іншай, лепшай дарогай.
Слава Беларусі!

Мы заклікаем выбаршчыкаў Беларусі ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні, не даць магчымасьці ўзурпатару ўлады ў чарговы раз скарыстаць выбарчую актыўнасьць людзей і выехаць на плячах народа, падтасаваўшы бюлетэні і галасы. Няхай фальсіфікуе пустату і трубіць пра “усенародную падтрымку” ў бязважкасьці. Паглядзім ці доўга ён так павісіць.

Наша прапанова: ужо цяпер стварыць рух “За новыя выбары бяз Лукашэнкі” і прыступаць да яго арганізацыі.
Гэтую ідэю ўжо агучыў Уладзімер Някляеў. І вельмі важна, каб актыўныя людзі Беларусі салідарызаваліся з гэтай справай. Тут якраз тая задача, якая можа аб’яднаць літаральна ўсіх людзей краіны, тых, што хочуць пераменаў і новай народнай улады, новых, інтэлігентных, культурных абліччаў у беларускай палітыцы і кіраўніцтве. Тут ня можа больш быць ніякіх спадзяваньняў ні на Захад ні на Усход. Толькі мы самы, беларусы, можам збудаваць нашу будучыню і зьберагчы наш беларускі Дом.
Слава Беларусі!

Зянон Пазьняк
18 сьнежня 2010 г.

18/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024