Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ

Адчыняем інфармацыйную старонку “Рух за новыя выбары без Лукашэнкі”. Адрас
Старонкі: http://www.bel-ruh.org/ Ідэя Руху была прадумана яшчэ ў часы падрыхтоўкі байкоту
выбараў 2010 года як кансалідацыйнае запатрабаваньне грамадзтва і шлях да мірнай перамены ўлады.

Рэжым скарыстаў супраць байкоту тактыку псэўдадэмакратыі і псэўдаапазыцыі і,
трэба сказаць, адчувальна заблытаў розумы выбаршчыкаў. Шмат хто з тых, хто не зьбіраўся,
пайшоў на выбары.

Выкарыстаўшы выбаршчыкаў і спарынг-кандыдатаў, рэжым аб’явіў пра сваю перамогу на выбарах і жорстка зьбіў, зьняважыў пратэстны народ на плошчы, а спарынг-кандыдатаў, якія адпрацавалі свой рэсурс, таксама жорстка зьбіў, скалечыў за крытыку і кінуў у турму,
рыхтуючы прадмет гандлю з Эўропай. Усё ў паранойным стылі дзікай палітыкі рэжыму.

Канцэпцыя Руху была агучана ў ходзе выбарчай кампаніі. З усіх спарынг-кандыдатаў яе станоўча ўспрыняў адзін Ўладзімер Някляеў, які, трэба думаць, зразумеў канструктыўны характар і магчымасьці грамадзкага разьвіцьця такога руху.

Не спадзеючыся на плошчу (бачачы яе неарганізаванасьць), актывісты “Народнай
Партыі” (КХП – БНФ) 18-га сьнежня 2010 года на перадвыбарчай грамадзкай зборцы ў Менску публічна аб’явілі аб пачатку Руху. 22 сьнежня на Старонцы зьявіўся выклад сутнасьці і задачаў гэтай ініцыятывы (“Да сяброў “Руху за новыя выбары без
Лукашэнкі”). Гэты тэкст зьмяшчаем таксама тут.
Істотна, што гэтая ініцыятыва, якая ставіць адну агульную задачу, магла б аб’яднаць да працы практычна ўсіх беларусаў, нязгодных з антынародным рэжымам.

Беларусы на ўсім сьвеце могуць падключацца да працы па стварэньні Руху, да змаганьня за новую, сьветлую
Беларусь бяз цемры, хамства і зьневажэньня.

Зянон Пазьняк

2/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь