Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжым баіцца кніг Зянона Пазьняка

Мы ўжо паведамлялі, што 17 лістапада сёлета на беларуска-летувіскай мяжы “ворганамі” РБ былі канфіскаваны некалькі асобнікаў кніг аўтарства Зянона Пазьняка, прысьвечаныя сучасным падзеям беларускай гісторыі: “Цяжкі час” і “Дэпутаты незалежнасьці” (суаўтарства з С. Навумчыкам). Зянон Пазьняк пракамэнтаваў канфіскацыю ў СМІ: “Гэбісты будуць першымі чытачамі”. Як заўсёды, сказаў дакладна. Так яно і сталася.

25 лістапада выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькі патэлефанаваў на Смаргонскую мытню, дзе адбылася канфіскацыя. Справа ў тым, што ён і намесьнік старшыні Фронту і Партыі Сяргей Папкоў везьлі з Вільні гэтыя кнігі, падпісаныя аўтарам у падарунак. Сп. Беленькі пацікавіўся, чаму ім не вяртаюць падпісаныя для іх кнігі. Праз некалькі хвілінаў слухаўку ўзяў малады супрацоўнік і паведаміў, што па рашэньні начальства аддзела па барацьбе з кантрабандай кнігі былі перададзены ў КГБ на экспэртызу. “Што за экспэртыза?” – спытаў сп. Беленькі. “На прадмет наяўнасьці ў кнігах экстрэмісцкіх заклікаў. Экспэртыза працягнецца 20 дзён”. – адказаў службовец. Сп. Беленькі папрасіў прадставіцца яго і даведаўся, што размаўляў з інспэктарам аддзела па барацьбе з кантрабандай Дашчынскім Дзімітрыем Тадэвушавічам.

Такім чынам, экспэртызы, праведзенай інспэктарам Дашчынскім Д.Т. і ягоным смаргонскім начальствам аказалася недастаткова. Кнігі паслалі ў КГБ, будуць чытаць іх там на працягу трох тыдняў. Мяркуем, што паведамленьне пра “сэнсацыйнае затрыманьне” на мяжы і “вешчдокі” КГБ РБ паслаў у Маскву, да свайго сапраўднага вышэйшага кіраўніцтва. Там таксама будуць “чытаць” (пры дапамозе “экспэртаў-перакладчыкаў”). Кантора працуе, усе пры справе.

Беларусы, даведаўшыся пра арышт кніг Зянона Пазьняка 17 лістапада, павінны б былі зрабіць адну істотную выснову ў сьвятле цяперашніх падзеяў у краіне. Антыбеларускі рэжым не баіцца сваіх “спарынг-кандыдатаў”, якія заклікаюць насельніцтва ісьці на фальшывыя выбары і нават прызнаюцца, што на іх “пераможа” Лукашэнка. Рэжым і Масква (якая як кіравала так і кіруе гэтым рэжымам), баяцца асобы Зянона Пазьняка. Баяцца Народнага Байкоту, да якога заклікае Зянон Пазьняк і ягоныя аднадумцы. Рэжым баіцца творчасьці і кніг гэтага чалавека, бо ён кажа і піша праўду. Далейшы лёс кніг яшчэ раз пацьвярджае слушнасьць гэтай высновы.

Валеры Буйвал

29/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь