Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

90-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

100_2990.jpg

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар 90-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. 28 лістапада аўтобус зь менскімі сябрамі Партыі ад’ехаў на Случчыну. Сёлета ў грамадзе было шмат маладых людзей, якія ўпершыню былі на Случчыне і натхніліся гэтай старонкай нацыянальнай гісторыі. Патрыёты наведалі мясьціны, дзе адбываліся галоўныя падзеі Слуцкага Збройнага Чыну: вёскі Грозаў і Семежава, а таксама мястэчка Вызну (цяпер Чырвоная Слабада). У мерапрыемствах удзельнічалі фронтаўцы з Салігорска, Слуцка, Баранавічаў, Клецка. Людзі сьпявалі рэлігійныя і ваярскія гімны, гукалі “Слава героям!” і “Жыве Беларусь!” Мітынгі і шэсьці ў кожнай мясьціне адбываліся пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і транспаратамі “Слуцкі Збройны Чын. 1920 год”, “Беларуская салідарнасьць – наш адказ на расейскую агрэсію”. Да Крыжоў, пастаўленых фронтаўцамі яшчэ ў 1990-я гады, былі ўскладзены кветкі. Людзі маліліся, запальвалі сьвечкі і зьнічкі.

На мітынгах у розных мясьцінах быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Вялікая падзея – у нашай памяці” (публікуецца). Выступілі Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Фронту і Партыі, Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі.
Выступоўцы казалі пра подзьвіг Беларускай народнай арміі, якая нарадзілася і прыняла баявы хрост на Случчыне. Калі маскоўскія бальшавікі пачалі наступ на Беларусь, патрыёты-случакі доўга не тэарэтызавалі, ня ўзважвалі “за” і “супраць”. Яны бралі зброю і ўставалі ў шыхты народнай арміі, каб ваяваць, бараніць Айчыну ад чужынцаў. Случакі разграмілі першыя хвалі расейскага нашэсьця. Але сілы былі няроўнымі. Масква кінула супраць беларусаў палкі кітайскіх наймітаў, якія ў імя “маскоўскага інтэрнацыяналізму” нішчылі і палілі нашую зямлю і цывілізацыю. Гэта была сапраўдная трагедыя для нашага народу. Пасьля 1920 года Беларусь апынулася пад ярмом чырвонай Масквы, былі зьнішчаны і скалечаны мільёны беларускіх жыцьцяў, акупанты на працягу дзесяцігоддзяў разбуралі беларускую культуру.
Нават пасьля аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе гэты зьнішчальны працэс працягваецца. Ён інтэнсіфікаваўся пасьля ўсталяваньня на нашай зямлі пачвары лукашызма, рэжыму ўнутранай прамаскоўскай акупацыі. Рэжым разбурыў беларускую эканоміку, душыць русіфікацыяй духоўнае жыцьцё беларусаў, вывозіць з краіны якасную харчовую прадукцыю, а нас прымушае харчавацца атручанымі радыяцыяй харчамі, што выраблены ў Чарнобыльскай зоне. Хварэюць і паміраюць дзеці, за апошніх 16 гадоў насельніцтва Беларусі зьменшылася на 760 тысячаў чалавек.

Пара спыняць гэтую дзікасьць, няхай сыходзіць прэч гэты антыбеларускі рэжым. Дыктатура абвясьціла фальшывыя “прэзыдэнцкія выбары”, разам з падстаўной прамаскоўскай псэўдаапазыцыяй яна заганяе-заваблівае людзей на падманнае галасаваньне, дзе ўжо ўсё вырашана рэжымнымі шулерамі. Нашым адказам на гэтае злачынства павінен быць салідарны Народны Байкот фальшывых выбараў. Байкот – гэта наш бой за Беларусь супраць акупантаў і гвалтаўнікоў. Ніхто на фальшывыя выбары дыктатуры!

Дэманстранты прайшлі шэсьцем праз цэнтар Слуцка. Перад гістарычным будынкам, дзе ў 1920 годзе адбыўся Зьезд Случчыны, быў праведзены мітынг. Да ўдзельнікаў шэсьця далучылася шмат мясцовых жыхароў. На ўсім шляху Слуцкага Збройнага Чыну гучаў гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
28 лістапада 2010 г.

100_29983.jpg

100_2984.jpg

100_2988.jpg

100_2989.jpg

100_2996.jpg

29/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь