Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Вялікая падзея — у нашай памяці

Дарагія землякі-беларусы, паважаныя сябры-фронтаўцы!

Сёньня вялікая гадавіна Слуцкага збройнага чыну. 90 гадоў таму нашыя слаўныя продкі случакі арганізавалі народнае апалчэньне, утварылі беларускія вайсковыя аддзелы і выступілі са зброяй супраць маскоўска-бальшавіцкай навалы, баронячы Беларускую Народную Рэспубліку. Тое, што невялікае дабраахвотнае войска цэлы месяц стрымлівала мільённую бальшавіцкую арду – гэта быў сапраўдны подзьвіг. Гэты подзьвіг ніколі нельга забыць, трэба каб пакаленьні беларусаў маглі раўняцца на яго прыклад.

Цяпер мы перажываем цёмны, цяжкі час прамаскоўскага рэжыму і ўнутранай акупацыі нашай краіны, час, калі вынішчаюць нашу культуру, мову і школу. На нашыя плечы, на нашу народную Партыю, на ацалелую палову Фронту (будзем так называць) лягла адказнасьць ня толькі за беларускую нацыянальную палітыку, але і за захаваньне беларускай нацыянальнай памяці. І сябры нашае народнае Партыі спраўляюцца з гэтай задачай. Створаны ўжо Народны Мэмарыял Курапаты, штогод ладзіцца крыжовае шэсьце і рэквіем на Дзяды, штогод мы арганізуем і праводзіі шэсьце “Ігуменскі шлях”, адзначаем мэмарыяльнае месца расстрэлу беларусаў у Лошыцы, гадавіны Чарнобыля і 25 Сакавіка, 27 ліпеня – гадавіны Дэклярацыі аб Незалежнасьці і 25 Жніўня – гадавіны Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, і таксама – гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Усе адзначэньні і знакі памятных месцаў – у Курапатах і ў так званым парку імя савецкіх энкавэдзістаў-чалюскінцаў (а на справе ў Сьляпянскім лесе Ваньковіча), у Лошыцы і на Ігуменскім шляху, на магіле Скірмунта пад Пінскам, на Крапівенскім полі і на Случчыне і ў дзесятках іншых месцаў – усё гэта справа клопату, памяці, энэргіі і рук арганізацыйна-культурніцкай дзейнасьці сяброў нашае народнае Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту.

Хвала нашым энтузіястам і працаўнікам! Незабывайма мінулае! Памятаем пра гераічны час і ўзвялічвайма яго ў народнай памяці!

Атрутай цемры, хамствам, страхам і нянавісьцю цяпер шмат атруцілі нашае грамадзтва і наш народ. Але супраціўляймася цемры, крушым яе, дзе толькі можам рознымі спосабамі, не палохаючыся цёмнае сілы, як гэта рабілі слуцкія змагары. Не заўсёды будзе дрэнь панаваць у Беларусі. Крок за крокам збліжаецца яе канец. Людзі ўсё больш і больш пачынаюць адчуваць гэты рух. Дык жа працуйма з дня ў дзень на нашу беларускую перамогу, байкатуйма фальшывыя выбары антыбеларускага рэжыму, не пакідайма яму шансаў ашукаць нашых людзей. Наперадзе павінны адбыцца новыя выбары без узурпатара і Ярмошынай (якую пасадзяць). Ужо цяперака набліжайма і рыхтуймася да новых падзей.
Слава слуцкім героям! Слава Беларусі!

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

28 лістапада 2010 г.

28/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь