Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Цьвярозыя галасы з Расеі

На хвалях расейскай рэдакцыі Радыё Свабода 25 лістапада прагучалі цьвярозыя галасы з Расеі. Трэба прызнаць, што аглядальнікамі і аналітыкамі ў расейскай рэдакцыі выступаюць не носьбіты правінцыйнага інтэлекту, кшталту Карбалевіча або Падгола, а сапраўды выдатныя мысьляры, здольныя на адэкватную і сьмелую ацэнку рэчаіснасьці. Палітолаг Георгі Сатараў і грамадзкі дзеяч, гісторык Юры Афанасьеў адказалі журналістам наконт нядаўняга выступу прэзыдэнта РФ Медведева на прэзыдэнцкім блогу.
***
Журналіст пытаецца ў Георгія Сатарава: “Вы згодныя з бязьлітасным аналізам палітычнай сытуацыі ў Расеі, якую так нечакана даў раптам Дзімітры Медведев?”

Георгі Сатараў: “Не такі ўжо гэты аналіз бязьлітасны. У відэаблогу гаворыцца аб прыкметах застою, а не аб застоі. Гаворыцца аб тым, што з канкурэнцыяй якраз усё наладжваецца. Ды й з вызначэньнем застою прэзыдэнт спазьніўся гадоў на шэсьць. Ня кажучы ўжо пра тое, што ён сам зьяўляецца істотнай часткай гэтага застою.

Дакладна таксама, як спазьніўся дыягназ застою, спазьняецца і дыягназ поўнага раскладу гэтага рэжыму. Галоўная прыкмета – абсалютная некіруемасьць так званай вэртыкалі ўлады. Апошнім часам гэта найбольш ярка праяўляецца ў дзейнасьці МУС. Ярка – таму што тут усё бачна ўсім і ўсе пра гэта чуюць. І адносіны гэтага воргана ўлады найбольш адмоўна адбіваецца на грамадзянах. Але гэта таксама тычыцца і іншых ворганаў улады. Гэтаму трэба шукаць тлумачэньні, прычыны. Але тлумачэньні прэзыдэнта ня тычацца палітычнай канструкцыі гэтай вэртыкалі. А прычыны і фактары застою сёньня такія ж, як гэта было ў Савецкім Саюзе: аднабокая эканоміка, пасоджаная на вуглевадародную іголку”.

Журналіст пытаецца: “Прэзыдэнт бачыць пагрозу ў ператварэньні стабільнасьці ў фактар стагнацыі. Стабільнасьць заўсёды нясе небясьпеку стагнацыі?”

Георгі Сатараў: “Стабільнасьць ніколі не зьяўляецца фактарам, які спрыяе якім-кольвечы дасягненьням кіраваньня. Ні стабільнасьць ня мае адносінаў да Расеі, ні стагнацыя. Усё ўжо значна горш”.

Крыніца: http://www.svobodanews.ru/content/article/2229483.html
Юры Афанасьеў: “За апошнія два гады кіраўнікамі Расеі – Пуціным і Медведевым – былі дадзены некалькі вызначэньняў той кропкі на крывой гістарычнага разьвіцьця, на якой знаходзіцца Рсаея. У гэтых вызначэньнях спачатку гаварылася аб тым, як Расея выходзіла з эканамічнага крызісу, потым – аб эканамічным уздыме, потым – Расея ўставала з каленяў, а ўжо потым – аб палітычнай і эканамічнай стабілізацыі. І вось цяпер чарговае вызначэньне: аказваецца, не стабілізацыя, а хутчэй стагнацыя, з пункту гледжаньня Медведева. Увесь гэты беспарадачны і хаатычны набор вызначэньняў штораз не суправаджаецца нейкай сур’ёзнай, паглыбленай аргумэнтацыяй. Гэта проста свайго роду гуканьне. І гэтае гуканьне сьведчыць аб няздольнасьці і Пуціна, і Медведева вызначыць сапраўднае становішча, у якім знаходзіцца Рсаея.

Разам з тым, калі без эмоцый паглядзець на сукупныя паказчыкі ў розных сфэрах – эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сфэры, — то такі погляд з усёй відавочнасьцю паказаў бы, што Расея знаходзіцца па ўсіх гэтых сфэрах у стане ня проста дэградацыі, а прысьпешанага раскладу.

Трэба сказаць, што ні Пуцін, ні Медведев, ні гэты рэжым – не яны прычына гэтага стану. Прычыны гэтай нарастаючай энтрапіі значна глыбей. Яны нават не ў савецкім ладзе, а яшчэ і ў дасавецкім рэжыме. Гэта ёсьць дэградацыя таго, што прынята часам называць “рускай сістэмай”: сістэма эканомікі, сацыяльная сістэма, духоўная сістэма грамадзтва. Самая вялікая віна Пуціна і Медведева заключаецца ў тым, што яны замест спробы нейкім чынам выйсьці з гэтай сістэмы, робяць усё для таго, каб гэтую сістэму зрабіць яшчэ больш жорсткай. Амярцьвіць тое, што ў ёй і без таго ўжо было мёртвым. І гэта ёсьць каласальнае злачынства перад паміраючай Расеяй”.

Крыніца: http://www.svobodanews.ru/content/article/2230121.html

Пераклад з расейскай.

27/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь