Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“По зашчіте россійского государства…”

Раней начальнік рэжыма гаварыў значна больш шчыра і адкрыта. Напрыклад, “белоруссы должны быть готовы умірать за Россію…” Цяпер нават расейскія СМІ адзначаюць ягоную больш хітрую лексіку і манеру. Справа ў тым, што пасьля заклікаў “умірать” беларусам вельмі захацелася жыць, прычым жыць у нармальнай, сваёй дзяржаве, сваім розумам і сваім нацыянальным багацьцем. Беларусы і беларускі розных узростаў задаліся пытаньнем: а чаму мы павінны ваяваць і паміраць за Маскву, Навасібірск, Сургут, Ніжнекамск, Ніжні Ноўгарад і заўральскую вёску Нікола-Угол? Хто гэта ўсё прыдумаў на нашу галаву, каму гэта трэба? Вось, каму трэба, той няхай ваюе за Расею і памірае за яе. Скажам, Лукашэнка з сваімі нашчадкамі ваеннапрызыўнога ўзросту. Узялі б, ды і запісаліся дабраахвотнікамі ў расейскую армію, стварылі б “прэзыдэнцкі батальён” і папрасіліся б на перадавую лінію якога-небудзь узброенага канфлікту на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. А нас бы пакінулі жыць у міры і спакоі. Заадно і Расею б сапраўды абаранілі (бо ўласна расейская моладзь актыўна разьбягаецца ад ваеннага прызыву, ня хоча паміраць і калечыцца за крамлёўскую хунту).

Але зразумела, што ні Лукашэнка, ні ягоныя нашчадкі ваеннапрызыўнога ўзросту ў расейскую армію не запішуцца і ваяваць за Расею нікуды не паедуць. У выказваньнях дыктатара на гэтую тэму мелася на ўвазе, што запісацца, ваяваць і паміраць павінны сыны беларускіх рабочых і сялян, настаўнікаў, інжынэраў і бібліятэкараў. Аказалася, аднак, што ні беларуская моладзь, ні сяляне з настаўнікамі ня хочуць вайны. Тым больш чужой, расейскай вайны. Беларусы – народ міралюбівы і нічога не згубіў у Дагестане, Інгушэціі або Кабардзіна-Балкарыі, дзе штодня грымяць выбухі і кулямётныя чэргі, дзе штодня гінуць людзі.

Беларусы не ваююць ужо дваццаць гадоў. У 1990 годзе дэпутаты Беларускага Народнага Фронту пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка вымусілі большасьць тадышняга Вярхоўнага Савету БССР прыняць рашэньне аб вывадзе беларускіх вайскоўцаў з зонаў ваенных канфліктаў, якія палалі на прасторах СССР. Фронт зьбіраў подпісы за мір і супраць вайны, праводзіў шматтысячныя мітынгі. У сядзібу Фронта прыходзілі мацеркі і прасілі выратаваць сыноў, якія апынуліся пад кулямі ў Нагорным Карабаху, Ошскай вобласьці і Таджыкістане. Фронтаўцы зрабілі ўсё для таго, каб нашы юнакі і мужчыны вярнуліся дадому жывымі і цэлымі. Народны пратэст закончыўся перамогай. Потым паваліўся Савецкі Саюз, Фронт аднавіў незалежную дзяржаву Беларусь і ўсе гэтыя дваццаць гадоў не дазваляе прамаскоўскаму акупацыйнаму рэжыму гандляваць беларускім гарматным мясам.

А колькі ж разоў лукашысцкі рэжым спрабаваў абарваць мірнае існаваньне нашага народу, уляпаць нас у крывавы вір пэрманэнтнай расейскай вайны! Крок за крокам рэжым здаваў нашы нацыянальныя інтарэсы маскоўскаму ворагу, падпарадкоўваў нашы ўзброеныя сілы бяздарнаму і шалёнаму маскоўскаму генэралітэту. Падпісалі нават антыканстытуцыйную дамову аб стварэньні “сумеснай групоўкі арміяў РФ і РБ”. Прызналіся, што цяперака Беларусь, яе войскі і ўвесь народ зьяўляюцца “першым эшалёнам абароны Масквы”. Як вядома, калі пачынаюцца ваенныя дзеяньні, то першы, самы сакрушальны і зьнішчальны ўдар наносіцца менавіта па першым эшалёне абароны (каб Масква, убачыўшы эфэкт ад удара, пачала б мірныя перамовы – гэтым разам на руінах Беларусі).

Больш таго, аказалася, што бараніць Расею і паміраць за яе паводле дамовы беларусы павінны на свае грошы. Нават зброю, якую рэжым атрымлівае з Масквы на абарону Масквы, мы павінны аплаціць за свае грошы. Прызнацца, такое нават Гітлеру з Чынгіс-ханам ня сьнілася. Нават начальнік рэжыму захваляваўся (зрабіў выгляд, што хвалюецца), калі на яго пачала ціснуць Масква, каб хутчэй далучаўся да расейскай ваеннай праграмы і хутчэй аплочваў бы яе грашыма беларускага народу. Лукашэнка загукаў: “Надо знать, что всё-таки тот вклад, который мы вносим, обеспечивая безопасность не только нашей страны, но и братской России, в дело мира и безопасности, это для нас вопрос выгодный и, если хотите, имиджевый. А так нас считают всё время нахлебниками. Общество должно знать, что мы не нахлебники, а выполняем здесь наиважнейшие функции по защите, в том числе и российского государства”.

Беларусы ўжо зразумелі, што “наіважнейшай функцыяй” лукашыстоўскага рэжыму зьяўляецца служэньне расейскай дзяржаве. Гэтая “функцыя” добра далася беларусам у знакі за 16 гадоў панаваньня хама. Разбурана беларуская эканоміка, вымірае насельніцтва, хварэюць і паміраюць дзеці, якіх рэжым корміць атручанымі радыяцыяй харчамі, а лепшую беларускую прадукцыю пасылае ў Маскву. Крамлёўскае мурло ў чарговы раз зараўло: “Раскошелівайтесь! Давай деньгі за наше оружіе!” І замітусіўся начальнік прамаскоўскага рэжыму, пачаў скуголіць, прызнавацца ў любові да Расеі, загукаў: “Мы не нахлебнікі!”

Масква ўсё больш нахабна і цынічна ўцягвае Беларусь у свае злачынныя крывавыя авантуры, штурхае Беларусь у сваю расейскую вайну. Многія людзі ўжо пачынаюць разумець, што далейшае існаваньне прамаскоўскага рэжыму на нашай зямлі – гэта азначае вайну. Жыць у міры – гэта значыць пазбавіцца ад лукашыстоўскага кашмару. Для гэтага ня трэба ваяваць, ёсьць мірныя сродкі народнага вызваленьня ад зла. Беларусы павінны ўсім народам, салідарна адвярнуцца ад антынароднага рэжыму. Нагоду для гэтага перад усім сьветам дае выбарчае шоў, якое пад маскоўскую дудку наладжвае дыктатура. Народны Байкот фальшывых выбараў ёсьць вялікім крокам да вызваленьня ад сьмяротнай пагрозы. Ніхто на фальшывыя выбары дыктатуры!

Янка Базыль

27/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь