Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
20 лістапада 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” пісала пра нямецкіх русістаў. Прафэсар славістыкі Гайдэльбэргскага ўнівэрсітэта Урс Гэфтрых нагадаў у сваім артыкуле пра 150-годдзе з дня нараджэньня Льва Талстога і 100-годдзе сьмерці Антона Чэхава. Ён разважае пра праблему бацькоў і дзяцей, нагадвае, што Талстой і Чэхаў маглі б быць быцькам і сынам (32 гады розьніцы).
Наш камэнтар: Шмат пра што наразважана ў артыкуле гайдэльбэргскага дасьледчыка “таямнічай рускай душы”. Значна, аднак, цікавей беларусам паслухаць іхныя нефармальныя ўспаміны пра пачаткі русісцкай кар’еры. Маладыя заходнія русісты ўсіх пакаленьняў з нецярплівасьцю чакалі і чакаюць першай сустрэчы з Расеяй, Масквой “златоглавой”, талстоўскімі сем’ямі, “дружнымі, па 18 чалавек”, з лірнікамі і скамарохамі на вуліцах (усяго гэтага яны начыталіся ў рускай класіцы і ў кніжках папярэдніх русістаў). А сустракае іх маскоўскае хамства, маскоўскі бруд, маскоўскі жудасны кантраст паміж раскошай і галечай. Іх сустракае жудасная маскоўская азіятчына… Але і з гэтага яны ня робяць адэкватных высноваў.

Юрка Марозаў

Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
20 лістапада 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала, што на саміце НАТО ў Лісабоне было прынята рашэньне, што Расея будзе далучана да супрацоўніцтва з НАТО ў праграме ракетнага шчыта над Эўропай.
Наш камэнтар: Трэба было бачыць маскоўскіх міністраў, якія сьвяціліся ад шчасьця – іх дапусьцілі ў натаўскую кампанію! Цікава, што адстаўныя расейскія ракетныя генэралы даўно ўжо папярэджваюць, што Расея адстала па тэхналёгіях ракетнай тэхнікі ад Захаду гадоў на 30. Мабыць, Масква будзе пастаўляць на ракетны шчыт НАТО вельмі важныя інгрэдыенты: кірзавыя боты і начышчаныя бляхі з выявай зоркі.

Алесь Хадасевіч

Нарвэжская газэта “Dagbladet”.
20 лістапада 2010 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Немцы рамантызуюць акупацыю”. Маецца на ўвазе нямецкая акупацыя Нарвэгіі (1940-45 гг.). Нарвэжскія журналісты адмоўна ацанілі шэраг экспанатаў вялікай выставы ў Берліне, прысьвечанай Гітлеру і гітлерызму. На іхную думку, там шмат кіча і даволі павярхоўна паказана сапраўдная трагедыя народаў пад нямецкай уладай.
Наш камэнтар: Нібыта “аб’ектыўная” выстава. Усё там аўтэнтычнае. А ўсё ж ня скажуць немцы да канца ўсю жудасную праўду пра свой гітлерызм. Гэта зразумела нават нарвэжцам, народныя ахвяры якіх (больш за 10 тысяч забітых падчас акупацыі) ня могуць параўнацца з маштабамі нямецкіх злачынстваў у Беларусі. Прад’яўленьне рахункаў нямецкай дзяржаве за злачынствы супраць нашага народу яшчэ наперадзе.

Алесь Хадасевіч

Славацкая газэта “SME”.
20 лістапада 2010 г. Славацкая газэта “SME” пісала пра ацэнкі турыстычнымі кампаніямі нораваў турыстаў з розных краін. Вызначана, што расейскія турысты – найгошыя ў сьвеце. Яны ня ведаюць чужыя мовы, шумяць, паводзяць сябе агрэсіўна, жанчыны ходзяць крыкліва размаляваныя.
Наш камэнтар: Вядома, што ўжо гадоў 15 турыстычныя агенцыі ў розных краінах у якасьці заахвочваньня паведамляюць сваім кліентам наступнае: “У гатэлі, дзе вы будзеце адпачываць, ня будзе расейцаў…”

Юрка Марозаў

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
21 лістапада 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляла з Іспаніі. 35 гадоў таму памёр іспанскі дыктатар Франка. Перад брамай мэмарыяла ахвяраў грамадзянскай вайны (1936-39), дзе быў пахаваны на ўласнае жаданьне і Франка, сабраліся прыхільнікі франкізма і антыфашысты. Першыя крычалі “Слава Франка!” Антыфашысты адказвалі ім крыкамі “Іспанія будзе магілай фашызма!” Антыфашысты казалі пра недапушчальнасьць існаваньня “маўзалея ката” на іспанскай зямлі, які забіў столькі людзей.
Наш камэнтар: Многім у Іспаніі і ў сьвеце здавалася, што франкізм вечны. Сістэма дыктатуры, аднак, пачала валіцца адразу ж пасьля сьмерці дыктатара ў 1975 годзе. Валяцца ўсе дыктатуры, але доўга яшчэ бегаюць кругамі і шумяць на дыктатарскіх магілах невылечныя начшадкі дыктатуры.

Алесь Хадасевіч

Дацкая газэта “Berlingske Tidende”.
22 лістапада 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” паведаміла пра магутны выбух у гета для імігрантаў у швэдскім горадзе Мальмё. Была разьбіта крама.
Наш камэнтар: Швэды вельмі адэкватна называюць кварталы для чужынцаў (усе, аднак, там маюць швэдскія пашпарты) – гета. Ніхто ў асноўным з экзатычнай публікі і не зьбіраецца інтэгравацца ў швэдскае грамадзтва. У наяўнасьці чарговая хваля гвалтаў у Мальмё на глебе расавай нянавісьці. Дзікі вынік лібэральнай “адкрытасьці” эўрапейскага грамадзтва (між іншым, закрытага для бальшыні працавітых беларусаў).

Алесь Хадасевіч

Швайцарская газэта “Tribune de Geneve”.
24 лістапада 2010 г. Швайцарская газэта “Tribune de Geneve” пісала з Эгіпту. У Каіры адбыліся дэманстрацыі пратэсту абшчыны хрысьціян-коптаў. 3 тысячы хрысьціянаў біліся з паліцыяй, пратэстуючы супраць забароны пабудаваць новую царкву ў Каіры. Людзі несьлі транспаранты “Мы гатовыя ахвяравацца нашай крывёй, нашай душой, нашымі жыцьцямі дзеля Крыжа”. Адзін чалавек быў забіты, 93 арыштаваныя.
Наш камэнтар: Вось такая “інтэграцыя” хрысьціянаў у ісламскай краіне. Пры тым, што хрысьціяне існуюць у Эгіпце з часоў Хрыста і апосталаў. А ў Заходняй Эўропе ў калядныя дні будуць зноў хаваць выявы Крыжа і сьвятых, каб “не раздражняць вернікаў іншых рэлігій”. Вось які абсурд…

Алесь Хадасевіч

Бэльгійская газэта “Le Soir”.
24 лістапада 2010 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” апублікавала нізку фотаздымкаў і тэксты, прысьвечаныя Карэйскай вайне (1950-53). Абараняючы Паўднёвую Карэю ад камуністычных агрэсараў, ваявалі дзесяткі тысячаў вайскоўцаў краін НАТО. На здымках сядзяць у акопах разам амэрыканскія і бэльгійскія жаўнеры, ідуць у атаку канадцы, у бэльгійскім порце амэрыканскія матросы дапамагаюць сыйсьці на бераг скалечаным бэльгійскім жаўнерам.
Наш камэнтар: Безумоўна, газэта прымеркавала гэтую публікацыю да апошніх падзеяў на Карэйскай паўвысьпе, дзе днямі камуністычны бок абстраляў паўднёвакарэйскае паселішча. Вайну ў 1950 г. пачала камуністычная Карэя на непасрэдны загад Сталіна. На абарону Паўднёвай Карэі сталі заходнія краіны. На жаль, шмат беларусаў ваявалі і загінулі на сталінскі загад у той вайне. Перамога заходняй кааліцыі ў цяжкой вайне прадэманстравала ўсяму сьвету тэхнічную і маральную перавагу антыкамуністычных сілаў.

Юрка Марозаў

Партугальская газэта “Diario de Noticias”.
24 лістапада 2010 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” пісала з Новай Зэляндыі. Там ад выбухаў на вугальнай шахце загінулі 29 шахцёраў. Перад нацыяй выступіў прэм’ер-міністар краіны Джон Кэй. Ён назваў падзеі нацыянальнай трагедыяй і абвясьціў дзяржаўную жалобу.
Наш камэнтар: Які кантраст з нашай рэчаіснасьцю. Пасьля трагічнай гібелі рабочых людзей у Пінску лукашыстоўскі рэжым рабіў усё для дэзынфармацыі народу аб здарэньні. Сем’і ахвяраў нацярпеліся зьдзекаў ад мясцовай адміністрацыі. Начальнік рэжыму і ня думаў выступаць на тэму трагедыі. Праз дзесяць дзён пасьля трагедыі ён прамармытаў нешта крывадушнае ў сваім звычайным жлобскім стылі (“жызнь продолжается…”) пасьля таго, як спачуваньні былі выказаны з-за мяжы і ад беларускага грамадзтва. Не было ніякой дзяржаўнай жалобы.

Алесь Хадасевіч

25/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024