Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Электаральны спэктакль

17 лістапада адбылася падзея, пра якую шэраг мясцовых СМІ паведамілі з іроніяй, зьдзіўленьнем і некаторай разгубленасьцю. Пампезны тон вытрымалі толькі БТ і афіцыёзныя газэты, але ім гэта “по штату положено”, бо ў падзеі нябачна прысутнічаў іхны “презідент” Лукашэнка. Л. Ярмошына ад імя ЦВК рэжыму раздавала кандыдацкія пасьведчаньні цяпер ужо не прэтэндэнтам, а кандыдатам на пасаду прэзыдэнта РБ. Іх атрымалася шмат. “Галоўны кандыдат” (які ўжо месяц таму заявіў пра сваю перамогу і нават назваў, колькі выбаршчыкаў будзе галасаваць і колькі прагаласуе за яго) не зьявіўся, прыслаў герольда па кандыдацкія “корачкі”. Журналісты канстатавалі, што Лукашэнкі не было і на традыцыйным прыёме грамадзянаў, які павінен быў адбыцца ў захопленым лукашыстамі Доме літаратара ў сталіцы. Тут такія падзеі, а баярам трэба зноў крычаць “Укралі царя!”

Гэта быў не адзіны абсурд (а можа ўжо нармальнасьць для нашай абсурднай рэчаіснасьці?) на чарговым акце электаральнага шоў, наладжанага ў сталіцы. Некаторыя з кандыдатаў зрабілі гучныя заявы аб тым, што сістэма ўлады ў Беларусі прагніла, сістэма стала, як у Гітлера, умовы для кандыдатаў няроўныя і г.д. Кандыдат Рымашэўскі знаходзіўся ў адной з заходніх краін. Павел Севярынец (ягоны прадстаўнік), рабіў дэманстрацыйныя жэсты: не падаваў рукі прадстаўнікам рэжыму і казаў пра гніласьць. Аднак, ніхто зь іх не адмовіўся ад удзелу ў фальшывай сістэме, ніхто не заявіў аб тым, што заклікае да байкоту фальшывых выбараў.

Раней сёньняшнія кандыдаты шмат казалі і паўтаралі, што галоўнае для іх – праца з людзьмі, давядзеньне да іх іхных пазыцыяў і ідэй. Ну, вось, здавалася б, настаў гэты момант, ідзіце ў народ, апрацоўвайце яго цалкам легальна.

Але на наступны дзень пасьля легалізацыі “першы бой” так і не пачаўся. Вось ужо і другія легальныя суткі пайшлі, а кампанія так і не пачалася. Так бывае ў тэатрах, куды не прыходзіць шмат гледачоў і дзе акторы стаміліся іграць перад амаль пустой заляй.

Падчас рытуалу “збораў подпісаў” мы назіралі, што глядацкая заля электаральнага тэатру была амаль пустой: масы людзей праходзілі каля стракатых пікетаў “прэтэндэнтаў” і нават не аглядаліся на іх. Тэма выбараў так і не загучала ў грамадзтве, беларусы праігнаравалі перадвыбарчую мітусьню “прафэсійных палітыкаў” (прафэсійных, бо працуюць за грошы). Нейкім цудоўным чынам, аднак, дзесятак прэтэндэнтаў нібата сабралі па неабходных сто тысяч подпісаў і пераўтварыліся ў кандыдатаў. Рэжымная ЦВК пашумела крыху пра стосы адкатаных на ксэраксе фальшывых падпісных лістоў, але прапусьціла літаральна ўсіх, хто хацеў.

Аказалася, што кандыдаты або не гатовыя да раскруткі сваіх асобаў, або ня маюць уласных ідэй, праграмаў і г.д. Вядома, што на сапраўдных выбарах кандыдацкія групы не губляюць ні хвіліны, адразу разгортваюць сваю прапагандысцкую працу і клінам уразаюцца ў грамадзкую думку. А тут як не існавала ў грамадзтве тэма выбараў так і не існуе. Усё сьведчыць аб тым, што яна і не будзе існаваць. Гледачы так і не запоўняць пустую глядацкую залю пагарэлага тэатру дыктатарскіх псэўдавыбараў.

Мяркуем, што “апазыцыныя” кандыдаты, якія ніколі не атрымаюць першай ролі, паходзяць па электаральнай сцэне роўна месяц, а потым гукнуць, што выбараў няма. “Галоўны кандыдат” выканае некалькі сольных нумароў, але ня будзе надта намагацца, каб уразіць нас навізной манеры. Яны, – электаральныя суб’екты, — сьведама прымаюць нуду бессэнсоўнага спэктаклю. Яны выканаюць свае ролі без спадзяваньня на воплескі гледачоў. Іх не палохае, што народ маўчыць і не цікавіцца імі.

Што рабіць у гэтай сытуацыі людзям, неабыякавым да лёсу Бацькаўшчыны? Патрыёты не павінны паддавацца гэтай атмасфэры несур’ёзнасьці і балаганнасьці. Трэба зразумець, што рэжым і ягоная псэўдаапазыцыя вырашылі ня надта нават намагацца, каб надаць саліднасьць сваёй электаральнай афёры. Лукашызм і Масква, якая за ім стаіць, плянуюць абсалютна цынічна і нахабна абвясьціць пра сваю перамогу на “выбарах” і пра адзінадушную падтрымку антынароднай дыктатуры беларускім народам.

У адрозьненьні ад дыктатуры і недалёкай
розумам “апазыцыі” беларускае грамадзтва павінна вельмі сур’ёзна паставіцца да электаральнага фарсу. Людзі павінны зрабіць усё неабходнае ля таго, каб “выбарчыя ўчасткі” дыктатуры былі пустымі, каб “выбарчыя камісіі” дыктатуры засталіся са стосамі пустых бюлетэняў і пустымі “урнамі для галасаваньня”, каб сьпісы выбаршчыкаў заставаліся бяз подпісаў людзей, якія рэгіструюцца і атрымліваюць бюлетень. Каб пустата была галоўнай прыкметай гэтага пустога шоў. Народны Байкот аголіць сістэму рэжымнага падману. Антыбеларускі рэжым завісьне над пустатой. І тады людзям будзе лягчэй вырашаць, што рабіць ім з гэтым рэжымам. Навыя выбары без Лукашэнкі!

Усе на Народны Байкот фальшывых выбараў!

Юрка Марозаў

23/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь